Архіў навін
Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на “пачэсны пасад між народамі”, не за гарамі.
У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%. Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы.
Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Менску, Гродна, Магілёве, Лідзе. У Менску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. Сёлета навучанне па-беларуску вялося ў 18-ці агульнаадукацыйных установах: гімназіях № 4, 9, 14, 23, 28, гімназіі-каледжы мастацтваў, СШ № 11, 60, 68, 72, 89, 108, 131, 180, 190, 205, 209, 218. Можна прадоўжыць і лік дашкольных устаноў сталіцы, акрамя названых у СМІ, напрыклад, 533, 133 і інш.
Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу!
У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны.
Дасылайце iнфармацыю пра актывiстаў стварэння беларускiх класаў i груп у дашкольных установах на адрасы ТБШ (tbskoly@tut.by) цi тэлефануйце (8029–7520821) да 15верасня 2009 г.
Алесь Лозка,
старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»
.
«Калі праект так доўга не знікае – значыць гэта добры праект» – гэта словы стваральніка і натхняльніка летніка Мікалая Іванавіча Запрудскага. Альхоўка-2009 мае тэму «Сучасныя сродкі навучання». Напрацягу тыдня настаўнікі фізікі будуць знаёміцца з новымі сродкамі навучання,і абменівацца досведам стварэння і эфектыўнага выкарыстання. Па традыцыі кожны з удзельнікаў летніка прывозіць у Альхоўку ўсё, што ён напрацаваў за год, каб падзяліцца з калегамі. Прыемна, што сёлета адін з удзельнікаў – Аляксандр Плятнёў – прывёз для агульнаага выкарыстання не толькі інтэлектуальны прадукт, але і ноўтбук, які ён выйграў на конкурсе «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» , што праводзіўся на сайце Nfastaunik.info.
Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый.
Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа
Сцэнар «Купальскі карагод»
Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый.
Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа
На канікулах – у падарожжа “Таямніцы беларускай Поўначы”
Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае ў трохдзённую вандроўку “Таямніцы беларускай Поўначы” па Віцебшчыне, якая адбудзецца 10–12 ліпеня 2009 г.
Падчас вандроўкі ўдзельнікі наведаюць краязнаўчы музей у Лепелі, музей Васіля Быкава ў Бычках, пабачаць самае глыбокае возера Беларусі, наведаюць крайнюю паўночную кропку і самы старажытны горад нашай краіны, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншых найцікавейшых мясцінаў.
Паводле рассылкі belngo.info
Пачаўся прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўскіх праграм ЕГУ
Прыём дакументаў здзяйсняецца на наступныя бакалаўрскія праграмы:
– гісотрыя Беларусі і культурная антрапалогія;
– візуальны дызайн і медыя;
– культурная спадчына і турызм;
– медыя і камунікацыя: візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт), масавыя камунікацыі і журналістыка;
– міжнароднае права;
– паліталогія і еўрапейскія даследаванні;
– сацыяльная і палітычная філасофія;
– тэорыя і практыка сучаснага мастацтва.
Апошні тэрмін падачы дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграмаў: 24 ліпеня 2009 году (1-шы паток), з 27 ліпеня па 21 жніўня (2-гі паток).
Азнаёміцца з працэдурай прыёму і разгляду дакумэнтаў можна ў раздзеле «Правілы прыёму» на сайце: http://www.ehu.lt/news/notice/0013467/
Звярніце ўвагу на тое, што працэдура прыёму дакумэнтаў змянілася.
http://www.ehu.lt/studies/low_residency/programs/
Кантакты: Irma Jukauskaite, EHU Communications Officer, mob.: +370 680 20 586, i.zukauskaite@ehu.lt
Паводле рассылкі belngo.info
Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».
Аўтар – Леанід Лаўрэш.
Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ)
Паводле pawet.net
Артыкул «Ян Снядэцкі"
Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».
Аўтар – Леанід Лаўрэш.
Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ)
Паводле pawet.net
Экспрэс Салідарнасць – 2009
Пачаўся набор моладзі для ўдзелу ў другім выпуску Экспрэс Салідарнасці, арганізатарам якога з'яўляецца Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Першы выпуск праекта адбыўся летась у межах святкаваньня 25 гадавіны ўручэння Леху Валенсе Нобелеўскай прэміі міру. У ім прынялі ўдзел больш за 200 грамадзкіх актывістаў з 44 краінаў.
Другі выпуск Экспрэс Салідарнасці прымеркаваны да 70 гадавіны пачатку Другой Сусветнай вайны і адбудзецца з 26 жніўня па 2 снежня 2009 г.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ў Польшчы замежных удзельнікаў.
Каб прыняць удзел у наборы, неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай мове праз сайт: ecs.org.pl/index/solidarityExpressForm
Апошні тэрмін адпраўкі заявак: 25 чэрвеня 2009 г.
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародны семінар для моладзі ў Кіеве
Пачаўся набор удзельнікаў для новага праекта «Глядзець паверх межаў", да ўдзелу ў якім запрашаюцца студэнты і моладзевыя актывісты няўрадавых арганізацыяў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі.
Мэтай праекту з'яўляецца пашырэнне доступу да аб'ектыўных крыніцаў ведаў і інфармацыі аб Беларусі, а таксама стварэнне інтэрнэт-пляцоўкі для моладзі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якая дазволіць ім лепш даведацца адзін аб адным і абмяняцца меркаваннямі.
Сямідзённы міжнародны семінар будзе праходзіць з 3 9 жніўня 2009 году ў гарадох Чарнігаве і Кіеве. Зацікаўленыя ва ўдзеле могуць азнаёміцца з патрабаваннямі на сайце: www.drumla.org.pl/index.php
Заяўкі, якія змяшчаюць рэзюмэ і суправаджальны ліст, адпраўляйце на адрас: drumla_s@wp.pl
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 чэрвеня 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info