Архіў навін
Навучальны тур у Польшчу – 2009
“Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Эзяранскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на стажыроўку ў Польшчу.
У межах інтэнсіўнага двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасведчанымі грамадскімі арганізацыямі, удзельнікі змогуць азнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з выдатнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.
Да ўдзелу ў праграме “Study Tours to Poland” запрашаюцца студэнты:
– ва ўзросце ад 18 да 21 году (якім да 1.07.2009 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі і з'яўляюцца грамадзянамі краіны;
– з высокімі паказнікамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 ліпеня 2009 году.
Заявы дасылайце па электронным адрасе: nabor2009@studytours.pl
Больш падрабязную інфармацыя чытайце на сайце: http://www.studytours.pl.
Паводле рассылкі belngo.info.
Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў
Абвяшчаецца набор на ўдзел у міжнароднай праграме “Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.
У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі. З кожнай краіны на падставе пададзеных анкетаў шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі – руская.
Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграмаў для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў файле anketa-bel.doc і даслаць яе на адрас беларускага каардынатара праграмы belschool@gmail.com з пазнакай у тэме “летняя Акадэмія”.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 чэрвеня 2009 году. Пра вынікі конкурсу прэтэндэнтам будзе паведамлена да 10 ліпеня 2009 году.
Арганізатары Акадэміі кампенсуюць выдаткі на візу, праезд (цягнік, аўтобус), забяспечаць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Адказы на ўсе дадатковыя пытанні можна атрымаць па электронным адрасе: belschool@gmail.com.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце на сайце: http://spring96.org/be/news/28749/
Паводле рассылкі belngo.info.
Прапануем вашай увазе ўнікальнае для Беларусі выданне «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі". На яе старонках вы знойдзеце не толькі цікавую і арыгінальную інфармацыю пра такія экалагічныя аспекты жыцця птушак, як міграцыя, адаптацыя і выжыванне ў сучасным прыродным свеце, але і апісанне многіх інтэрактыўных методык навучання і прыклады іх ужывання. Спадзяемся, што вялікі педагаічны і выхаваўчы досвед аўтара дапаможа як настаўнікам біялогіі пры вывучэнне адпаведных раздзелаў заалогіі і экалогіі, але і шырокаму колу педагогаў, зацікаўленаму ў інтэрактыўных метадах навучання і практыкі іх выкарыстання для розных школьных прадметаў.
Дзьмітры Вінчэўскі «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі"
Прапануем вашай увазе ўнікальнае для Беларусі выданне «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі". На яе старонках вы знойдзеце не толькі цікавую і арыгінальную інфармацыю пра такія экалагічныя аспекты жыцця птушак, як міграцыя, адаптацыя і выжыванне ў сучасным прыродным свеце, але і апісанне многіх інтэрактыўных методык навучання і прыклады іх ужывання. Спадзяемся, што вялікі педагаічны і выхаваўчы досвед аўтара дапаможа як настаўнікам біялогіі пры вывучэнне адпаведных раздзелаў заалогіі і экалогіі, але і шырокаму колу педагогаў, зацікаўленаму ў інтэрактыўных метадах навучання і практыкі іх выкарыстання для розных школьных прадметаў.
Прапануем далучыцца да стварэння новага дыска матэрыялаў
Паважаныя настаўнікі!
Nastaunik.info працуе над выпускам унікальнага мультымедыйнага дыска “Гадуем беларусаў!”. Дыск будзе складацца з розных матэрыяылаў, якія дапамагаюць настаўнікам і бацькам выхоўваць у дзяцей каштоўнасці, любоў да радзімы, дэмакратычны светапогляд. Большасць матэрыялаў даслалі нам настаўнікі.
Дыск будзе мець дзве часткі:
І – для дзіцячага садка і малодшых школьнікаў
ІІ – для старэйшых школьнікаў.
У дыск увойдуць метадычныя і дапаможныя матэрыялы для навучання і пазакласнай працы: сцэнары святаў, песенькі для маленькіх, ноты, караоке, сцэнары для школьнага тэатру, дыяфільмы, навучальныя кліпы, метадычныя распрацоўкі заняткаў, семінараў і трэнінгаў для падлеткаў, падборка беларускай музыкі для школьных мерапрыемстваў і шмат чаго іншага.
Калі Вы меце чым падзяліцца з калегамі і зрабіць унёсак у развіццё нацыянальнай адукацыі, дасылайце матэрыялы, а таксама прапановы (што вы лічыце неабходным ўключыць у такі дыск) на наш адрас nastaunik.info@gmail.com.
Ваша актыўнасць будзе ўзнагароджана дыскамі “Гадуем беларусаў!”. Чакаем Вашых матэрыялаў да 10 ліпеня.
Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя”
Абвешчаны конкурс на ўдзел у міжнароднай праграме павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, якія працуюць у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі дзяцей і моладзі “Грамадзянская адукацыя”.
Тэрміны рэалізацыі праграмы: 20 жніўня 2009 – 10 верасня 2010 года.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
– узрост 18–35 год
– досвед працы ў некамерцыйных арганізацыях і рэалізацыі ўласных праектаў у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі
– імкненне да асабістага і прафесійнага развіцця
– зацікаўленасць у рэалізацыі ўласнага рэгіянальнага адукацыйнага праекта.
Праграма прадугледжвае сертыфікаванае павышэнне кваліфікацыі па двух накірунках: нефармальная грамадзянская адукацыя і менеджмент адукацыйных праграм.
Праграму вядуць дасведчаныя трэнеры і эксперты з Германіі, Латвіі, Украіны і Расіі.
Фінансавая падтрымка праектаў – з грантавага фонду праграмы.
Заяўку на ўдзел накіроўвайце па эл. пошце gakd-konkurs@yandex.ru
Апошні тэрмін – да 25 чэрвеня.
Больш падрабязную інфармацыю і заяўку на ўдзел можна знайсці на вэб-пляцоўках па адрасах: http://youthrussia.ru, www.dimsi.net, www.theodor-heuss-kolleg.de, www.orlyonok.ru.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Ток-шоў «ФОРУМ» Тэма: Куды пайсці вучыцца?
Вы яшчэ не ведаеце, што існуе якаснае беларускае ток-шоў, дзе ўзнімаюцца надзённыя пытанні, палемізуюць звычайныя людзі і спецыялісты (а не муміі з БТ), няма закрытых пытанняў, цэнзуры і прыхаваных фактаў? -Значыць вы яшчэ не назбіралі 250 тысяч каб усталяваць спадарожнік і глядзець адзінае незалежнае беларускае тэлебачанне БЕЛСАТ і яшчэ каля тысячы бясплатных каналаў з усяго свету. Калі ж вы зрабілі свой выбар паміж чарговымі пантофлямі і доступам да інфармацыі, не прапусціце праграму, прысвечанцую адукацыі.
Наколькі даступная ў Беларусі вышэйшая асвета? Ці адпавядае нашая адукацыя сучасным патрабаванням? Адукацыйная сістэма краіны – ідэалагізаваная, не мае развітай даведачнай базы, тэхнічна адсталая. У нас не стае падручнікаў і ўласных навучальных праграмаў – дагэтуль выкарыстоўваюцца савецкія ці ў найлепшым выпадку маскоўскія. Шараговая сярэдняя школа практычна не здольная падрыхтаваць свайго выпускніка да паступлення ва універсітэт, што спараджае развіццё шэрага рынку рэпетытарства. Аднак, нягледзячы на ўсё пералічанае, дзяржава захоўвае фактычную манаполію на сярэднюю і вышэйшую адукацыю.
Глядзіце праграму «Форум» на тэлеканале БЕЛСАТ у гэтую нядзелю 14 чэрвеня ў 20:10
Відэаанонс на сайце «Нашай Нівы»
Акцыя для школьнікаў і студэнтаў
З 28-га мая па 28-га чэрвеня інтэрнэт-супольнасць Moladz.org і кампанія “Будзьма” праводзяць грандыёзны розыгрыш падарункаў для студэнтаў ды школьнікаў. Стаць удзельнікам акцыі здольны любы малады чалавек, які атрымлівае адукацыю ў беларускіх ВНУ (школах\ каледжах і г.д.), а таксама вучні беларускамоўных класаў, створаных па-за межамі Рэспублікі Беларусь.
Падарунак зможа атрымаць толькі той, хто мае ў 2008–2009 навучальным годзе 10 (дзесяць) балаў па прадмеце беларуская мова або беларуская літаратура.
Да 28-га чэрвеня ўдзельнікі павінны даслаць сваё імя ды кантактны тэлефон на электронную скрыню арганізатараў, а 29-га чэрвеня адбудзецца розыгрыш падарункаў.
Кантактная інфармацыя
321 48 76 (Velcom)
www.moladz.org
http://vkontakte.ru/club3353897
vkonkurs@gmail.com
Паводле www.moladz.org
Ці стануць тэсты прасцейшымі?
Завяршаюцца выпускныя экзамены. Праз некалькі дзён пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне, па выніках якога будуць залічваць студэнтаў у ВНУ.
Сёлета адбудуцца два выпускі: проста 11-я клясы, якія апошнімі вучыліся па 11-гадовай праграме, і 11-я “штрых”, якія меліся першымі вучыцца па праграме 12-годкі, але вымушаныя праходзіць год за два. Праўда, Міністэрства адукацыі сцвярджае, што выпускнікоў будзе не ўдвая, а ўсяго на 10% больш.
У лідэрах на цэнтралізаваным тэставанні сёлета матэматыка — яе будуць здаваць 116 тысяч. На тэст па рускай мове зарэгістравалася 110 тысяч (летась яе здавалі 107 тысяч). А вось колькасьць ахвотных здаваць беларускую сёлета зменшылася — 65 тысяч супраць 68 тысяч летась.
У мінулым годзе вынікі тэставання былі, мякка кажучы, не вельмі паспяховыя. Амаль палова выпускнікоў напісала матэматыку і траціна — рускую мову менш чым на 20 балаў.
Чытайце далей на старонцы Радыё Свабода
Семінар па арганізацыі вэб-кампаніяў
Моладзевыя актывісты (НЕ IT-спецыялісты), якія жадаюць пазнаёміцца з сучаснымі сродкамі вэб-камунікацыі і пачаць выкарыстоўваць новыя магчымасці ў сваёй штодзённай дейнасці, запрашаюцца да ўдзелу ў семінары па арганізацыі вэб-кампаніяў.
Семінар адбудзецца ў Вільні з 13 па 15 ліпеня 2009 году. Арганізатары забяспечваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца тут, і даслаць яе на адрас: seminar.webcampaigns@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак: 21 чэрвеня 2009 году. Аб выніках адбору будзе паведамлена 22 чэрвеня.
З пытаннямі звяртайцеся на тэл. +375 29 6616440
Паводле рассылкі belngo.info