Архіў навін
Міжнародны праект “Belarus Inside-Out” шукае творчых людзей
Праект “Belarus Inside-Out” мае мэтай даследаваць, прааналізаваць ды крытычна раскрыць сапраўдную рэчаіснасць беларускага жыцця праз творчую супрацу беларускіх і замежных удзельнікаў.
Каардынатары праекту запрашаюць маладых аўтараў, мастакоў, фатографаў і журналістаў зь Беларусі, Германіі, Чэхіі ды іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы далучыцца да праекту.
Асноўны этап праекту распачнецца ў жніўні 2009 году. Цягам 10 дзён, з 14-га да 23-га жніўня, усе ўдзельнікі збяруцца разам, каб абмеркаваць свае ідэі і прадставіць напрацоўкі, пасля чаго ўдзельнікі ў групах па два чалавекі раз'едуцца на тыдзень па ўсёй краіне для збірання матэрыялаў. У захапляльным падарожжы беларус і замежнік (менавіта такім будзе склад творчых груп) будуць працаваць разам над асобнай тэмай. Па заканчэнні вандроўкі ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, каб падзяліцца атрыманым досведам і ўражаннямі.
Увесь здабыты матэрыял будзе выдадзены ў дзвюхмоўным часопісе, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і іншых краінах Еўропы.
А ў студзені 2010 г. адбудзецца прэзентацыя вынікаў праекту ў Берліне.
Апошні тэрмін падачы заявак: 11 чэрвеня 2009 г.
Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://generation.by/news2921.html
Конкурс “Малады еўрапеец году”
Нямецкі Фонд імя Хайнца Шварцкопфа “Маладая Еўропа” абвясціў конкурс на ўручэнне штогадовай прэміі “Малады еўрапеец году 2009”.
Удзельнікам конкурсу можа стаць юнак або дзяўчына 18–28 год з любой краіны, якая працуе над паляпшэннем узаемаразумення паміж народамі альбо еўрапейскай інтэграцыі і дасягнула поспеху ў гэтай працы.
Прэмія дае магчымасць лаўрэату прайсці паўгадовую практыку ў офісе аднаго з дэпутатаў Еўрапарламенту альбо іншай еўрапейскай інстытуцыі, а таксама грант у памеры 5 тысяч еўра.
Калі вы ведаеце такога кандыдата, запоўніце форму-намінацыю.
Апошні тэрмін падачы заявк – да 30 чэрвеня.
Заяўкі прымаюцца на адрас: Heinz-Schwarzkopf-Stiftung Junges Europa,
Sophienstraße 28–29, 10178 Berlin, Germany.
Больш падрабязную інфармацыю і фармуляр можна знайсці на вэб-пляцоўцы арганізатараў.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчны»
Фотавыстава “Нашыя дзеці”
Адкрыццё фотавыставы “Нашыя дзеці” адбудзецца 1 чэрвеня ў кавярні “Стары Менск” (пр. Незалежнасці, 14). У фотавыставе будуць прадстаўленыя працы Ксеніі Авімавай, Аляксандра Васюковіча, Таццяны Гаўрыльчык, Таццяны Зяньковіч, Андрэя Лянкевіча, Хрысціны Карчэўскай.
Арганізатар выставы – Валанцёрская ініцыятыва “Разам дзецям”.
Паводле radaslava.livejournal.com
Распрацоўка ўрока для 4 класа. даслала жлобінская настаўніца Галіна Чахава.
Сваю распрацоўку ўрока беларускай мовы па тэме «Скланенне прыментнікаў у множным ліку» прапануе жлобінская настаўніца Галіна Чахава.
Спампаваць матэрыял (doc, 90 КБ)
Летнік у Берліне
З 12 па 26 жніўня 2009 году ў Берліне адбудзецца летнік для грамадскіх актывістаў з розных краінаў, а таксама і з Беларусі.
Падчас летніка ва ўдзельнікаў будзе шанец пазнаёміцца з функцыянаваннем палітыкі ды грамадзянскай супольнасці ў Германіі.
Разам з майстар-класамі (па тэмах энергія і палітыка, па ахове навакольнага асяроддзя, палітыка Еўрапейскага Саюзу, грамадства і правы нацыянальных меншасцяў) удзельнікі пройдуць кароткую практыку ў фундацыі Генрыха Бёля.
Прапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму беларускай мовы. У каментарах вы можаце дадаць яшчэ верш, які трапляе ў тэму.
Жывая граматыка (Мужчынскі, жаночы і ніякі род) - Артур Вольскі
Ад А да Я — прафесія мая – Артур Вольскі
Гукі без прынукі – Рыгор Барадулін
Склоны Іх запомніць варта! – Рыгор Барадулін
Грамацейка – Рыгор Барадулін
Загадкі-багаткі – Рыгор Барадулін
Спампаваць вершы тут
Дадаць яшчэ верш / Паглядець, што дадалі калегі
Прапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму беларускай мовы. У каментарах вы можаце дадаць яшчэ верш, які трапляе ў тэму.
Жывая граматыка (Мужчынскі, жаночы і ніякі род) - Артур Вольскі
Ад А да Я — прафесія мая – Артур Вольскі
Гукі без прынукі – Рыгор Барадулін
Склоны Іх запомніць варта!
Шэсць з іх прапануюць навучанне на беларускай мове:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4» (вул. Кунцаўшчына, 18)
Гімназія № 9 (Сядых, 10)
Гімназія № 23 (пр. Незалежнасці, 45)
Гімназія № 28 (Ракасоўскага, 93)
Гімназія № 14 (вул. Васняцова, 10).
Школа з музычнай накіраванасцю № 60 (Лібкнехта, 82).
Сярэдняя школа №190 (раён Уручча-3)
Чытаць падрабязней/
У красавіцкім (2009) бюлетэні змешчаны артыкул Ірыны Сыско «Праектна-тэматычны падыход да засваення новай лексікі ў пачатковай школе». Аўтарка прыводзіць і дынаміку адносінаў да ўрокаў беларускай мовы пры выкарыстанні такога падыходу. Інтэрв'ю з Галінай Дрокінай чытайце ў рубрыцы «Асоба ў адукацыі".
Бюлетэнь цалкам знаходзіццатут.