Архіў навін
Распрацавала Галіна Сыраежкіна,
настаўніца геаграфіі СШ №17 г. Барысава
Дапаможнік змяшчае распрацоўкі ўрокаў, тэсты для тэматычнага кантролю, геграфічныя задачы і інш.
Багатая метадычная база аўтара будзе карысная ўсім, хто ўсвядоміў важнасць развіцця сацыяльных кампетэнцый вучня ў працэсе навучання.
Стыпендыі для беларусіх студэнтаў і абітурыентаў для навучання ў ВНУ Чэхіі.
Праграма ураду Чэшскай Рэспублікі дае магчымасць бясплатнага навучання і атрымання стыпендый для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, што пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і маладых грамадскіх актывістаў. Ініцыятыву прыняць беларусаў на навучанне праявілі больш за 10 універсітэтаў Чэхіі. Мова навучання англійская, чэшская ці руская (у залежнасці ад навучальнай установы). Прадугледжаныя моўныя курсы.
Метадычны летнік
Лета – лепшы час для прафесійнага росту і адпачынку. Настаўнікі фізікі гэта зразумелі даўно, таму ў 17-ы раз збіраюцца ў Альхоўцы на беразе Страчы. Тэма летніка “Зместавыя і тэхналагічныя асаблівасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў старэйшай (профільнай) школе”. Матэрыялы па гэтай тэме глядзіце на нашым сайце.
Вынікі цэнтралізаванага тэставання
Вынікі цэнтралізаванага тэставання ў Інтэрнэце можна паглядзець на сайце http://www.rikz.unibel.by/. Пакуль там ёсць дадзеныя па беларускай і рускай мовах. Вынікі з'явіліся і на сайтах установаў, дзе адбывалася тэставанне.
БДУ http://ct.bsu.by/results.aspx
БДУІР http://prometey.bsuir.unibel.by/test/
У эпоху глябалізацыі старое паняцьце нацыі адышло ў нябыт. Сёньня нацыя – гэта ня тыя, хто жывуць на адной тэрыторыі, а тыя, у каго адзін культурны код. Для каго Багдановіч, Купала, Караткевіч значаць больш, чым Пушкін, Лермантаў або Міцкевіч там ці Гётэ з Шылерам... Вось гэта і ёсьць культурны код. Чалавек зь ім можа жыць у Амэрыцы (і жывуць там такія людзі), у Нямеччыне – паўсюль! Яны ёсьць нацыяй! Гэта ўжо ня проста супольнасьць, аб’яднаная тэрыторыяй... Іншая справа, для нашай нацыі фатальна, што яе трэба пашыраць, што яна замалая...
Прапануем падборку з 50 карысных для выкладання фізікі і астраноміі спасылак, якую зрабіў Аляксандр Плятнёў на сайце «Парта для настаўніка».
Навучанне для маладых міратворцаў
Маладыя настаўнікі, студэнты і вучні старэйшых класаў запрашаюцца да ўдзелу ў міжнароднай праграме маладых міратворцаў “Building Peace Skills 2006 Training Seminar”. Трэнінг адбудзецца 19–25 жніўня ў Крыме (Бахчысарай). Працоўная мова – англійская. Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня.
Інфармацыя пра праграмму Форма заяўкі
Ю. Сянкевіч
Цягам 2005 – 2006 навучальных гадоў у нашай школе ажыцьцяўляецца даволі цікавы праект “Наша музыка”. Яго ўдзельнікі – вучні 9 – 11 клясаў, зацікаўленыя музычным жыцьцём нашай краіны. Ужо пры выбары назвы былі вызначаныя асноўныя кірункі дзейнасьці. Наша – гэта перш за ўсё беларуская музыка. Па-другое, наша – музыка, якая цікавіць менавіта нас, а не каго іншага .
Каштоўнасьць гэтага праекту ў тым, што ініцыятарам яго былі не адміністрацыя ці іншыя кіроўныя структуры, а самі вучні. Каардынатарам і кансультантам стаў намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы, які адначасова каардынуе дзейнасьць вучнёўскага самакіраваньня.
Артыкул цалкам
Сайт настаўнікаў інфарматыкі Маладзечынскага раена: informatic.iatp.by
Матэрыялы для настаўнікаў, інфармацыя аб школах, працы вучняў, карысныя спасылкі...