Архіў навін
Алена Панкратава - настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Оршы. На першы погляд, - звычайная настаўніца, якой дасталіся звычайныя дзеці з не самага багатага і вялікага горада. Аднак, як кажа Алена, працаваць проста дзеля грошай - сумна.
Педагогі-практыкі зрабілі першае падсумаванне падчас семінару ў Маладзечне. "Ці аблегчыла жыццё настаўнікам перавернутае навучанне? Магчыма, не на сто працэнтаў. Але поспех інавацыйнай дзейнасці — найперш у згуртаванні педагагічнага калектыву вакол прагрэсіўнай ідэі".
27—28 снежня ў сталіцы пройдзе VІІ Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства. Ініцыятыва яго правядзення належыць Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Беларускаму педагагічнаму таварыству.
А прапануйце вучням скласці цэнтон! Метадычным прыёмам дзеліцца Таццяна Барткевіч, настаўніца роднай мовы і літаратуры з г. Глыбокае
2 снежня у раздзеле "Грамадства" партала TUT.BY было апублікавана інтэрв'ю з маскоўскім стваральнікам прыватнай школы. Сярод банальных фразаў гэты бізнесмен-педагог падаў беларускім настаўнікам інавацыйную ідэю, як зрабіць рэвалюцыю ў школе.
Нашы вучні жывуць у ХХІ стагоддзі, вучаць іх настаўнікі з XX стагоддзя, а навучанне адбываецца ва ўмовах XІX стагоддзя.
Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цікава, што спіс узначальвае СD дыск з фільмам пра навучэнцаў і ўмовы існавання ліцэя ім. Я. Коласа.
Выдавецства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціла зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй В. В. Самахвала па медыяграматнасці “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі”.
Настаўніца біялогіі Ушацкай сярэдняй школы Віцебскай вобласці Вольга ЖЫТКАЯ падрыхтавала вялікі і падрабязны артыкул пра граматную пастаноўку ключавых пытанняў (адзін з элементаў стратэгіі