Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.02.2010


Cцэнар урока па правах чалавека

Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.

Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)


Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)


Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ)


Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ)


Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ)


Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ)


Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы zip-архіў, распакаваць яго, каб файлы з парышэннем .mp4 (відэа) і .srt (субтытры) былі ў адной папцы. Відэафайлы адкрываюцца ў прайгравальніку Windows Media Classic, Windows Media Player ці інш.





04.02.2010

Летняя акадэмія ў Берліне

Летняя акадэмія на тэму «Усходняе партнёрства і эфектыўнае кіраванне» – першая летняя акадэмія каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера для прадстаўнікоў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 15 маладых кіраўнікоў грамадскага сектара з 28 чэрвеня па 18 ліпеня запрашаюцца на двухтыднёвы семінар ў Берлін і тыднёвую стажыроўку ў грамадскім сектары Центральнай Еўропы.


Фонд імя Роберта Боша бярэ на сябе ўсе выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.

я інфармацыя пра праграму і падачы аплікацый можна знайсці на сайтах http://www.bosch-stiftung.de і www.goerdeler-kolleg.de, а таксама на беларускай і англійскай мовах.


Апошні тэрмін падачы аплікацый – 28 лютага 2010 г.

Паводле Adukacyja.info





03.02.2010

Лявон Баршчэўскі. Год прайшоў: Адукацыя
Паводле Віцебскага кур'ера
(Захаваны правапіс арыгіналу)
Год прайшоў, а паводзіны ўлады ніяк не палепшыліся. Кіраўніца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч загадала настаўнікам, якія працуюць у яе “парафіі” (г.зн., у Менскай вобласьці) і належаць да афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партыяў, пакінуць шэрагі партыяў або... звольніцца на ўласнае жаданьне.
Такія прапановы – дакладней сказаць, ультыматумы – атрымалі настаўнік замежных моваў з Лагойшчыны Мікола Ляшчун, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёну Натальля Ільлініч, настаўнік геаграфіі Ўладзімір Парэйка зь Нясьвіжу, настаўнікі фізкультуры Алесь Язьвінскі зь Нясьвіжу й Сяргей Клімёнак зь Вялейкі, школьны дэфэктоляг зь Любані Надзея Агафонава.



03.02.2010

ЕГУ распачынае ўступную кампанію
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільні. На сайце ЕГУ з'явўся графік «адчыненых дзвярэй», тарыфы платы за навучанне і шмат іншай інфармацыі для абітурыентаў.




01.02.2010

САМАДУРАЎ Аляксандр — дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ >>>

30.01.2010

Задача мае рашэнне – для беларускамоўных выкладчыкаў

Паводле «Народнай газеты»

Дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі па-беларуску.


– Неяк мне лёсам наканавана, што добра ведаю англійскую мову, здольны падтрымаць размову на італьянскай ці нямецкай, – кажа кандыдат фізіка-матэматычных навук і любімы выкладчык некалькіх пакаленняў студэнтаў Аляксандр Самадураў. – Праз тое крыху разумею моўныя магчымасці. Ну дык вось, да матэматыкі беларуская мова больш здатная, чым, напрыклад, руская. У доказ гэтага тэзіса Аляксандр Аляксандравіч звычайна прыводзіць студэнтам прыклад: рускі тэрмін «решаемая задача» шматзначны: гэта і «задача, якую рашаюць» і «задача, якая мае рашэнне». А ў беларускай мове непажаданай двухсэнсоўнасці няма. І такіх прыкладаў шмат.



30.01.2010

Стыпендыі для навучання ў міжнародных каледжах

Каледжы аб'яднанага свету (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендыяў для навучання з 2010/11 н.г. ў наступных каледжах:


Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic),

Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic),

Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрланды (UWC Maastricht),

Міжнародны каледж «Махіндра» ў Індыі (Mahindra UWC of India),

Міжнародны каледж у Мостары, Боснія і Герцагавіна (UWC in Mostar),

Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).


Навучанне ў UWC вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB).
Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краінаў свету.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прэтэндэнты, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасьня 2010 г. 

Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікі конкурсу мусяць даслаць дакументы і конкурснае эсе на электронны адрас: uwcblr@gmail.com да 1 сакавіка 2010 году. Кандыдаты, якія пройдуць ў ІІ тур, атрымаюць запрашэнні. Другі тур адбудзецца 3 красавіка 2010 году.


Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://svetlahorsk.belarda.org


Паводле рассылкі belngo.info





30.01.2010


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”. Ужо ганаравана нямала настаўнікаў і кіраўнікоў школ, ліцэяў і гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай мове. Пераможцамі яго становяцца не толькі выдатнікі адукацыі, прафесары, але і простыя педагогі cярэдніх адукацыйных, дашкольных і пазашкольных устаноў рэспублікі.

Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады.

Падрабязна аб сёлетнім конкурсе, а таксама аб яго гісторыі чытайце тут

30.01.2010


Сайт «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.

Сайт будзе надзвычай карысным не толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.

Адрас сайта – http://belkabinet.ucoz.ru





30.01.2010

Адукацыйная стажыроўка ў Чэхіі

Міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» (www.civicbelarus.eu) запрашае прыняць удзел у адукацыйнай стажыроўцы ў Чэхіі 14–28 сакавіка 2010 году.


Праграма стажыроўкі прадугледжаная для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці.


Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў, чэшскімі палітыкамі, усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.


Выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем будуць кампенсаваныя арганізатарамі.


Выбар кандыдатаў будзе ажыццяўляцца, зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста ды індывідуальнага інтэрв'ю.


Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2010 г. Запоўненыя анкеты дасылайце на адрас: info@civicbelarus.eu.


Больш падрабязную інфармацыю і анкету глядзіце ў файлах Zaprashalny_list і ANKETA.doc.


Паводле рассылкі belngo.info





Старонкі