Архіў навін
Артыкул Дзяніса Тушынскага, прысвечаны школьнаму курсу па моўных правах, распрацаванаму ў Рэспубліцы Ірландыя. У артыкуле таксама прапануюцца ідэі для адпаведнага беларускага курса.
Навошта Антон Луцкевіч сустракаўся з Уладзімірам Ульянавым? Чаму БНР не здолела сябе абараніць? Чаго хацеў дамагчыся Вацлаў Іваноўскі, калі застаўся ў савецкай Беларусі?
Памятайце, што пытанне запісу ў садок і школу трэба вырашаць загадзя, што прыкідкі на камплектаванне груп загадчыцы і дырэктары робяць наперад. Не прапусціце дэдлайнаў!
Міністэрства адукацыі растлумачыла асаблівасці фармавання профільных класаў і падгруп у новым навучальным годзе. Прапануюцца тры мадэлі прафілізацыі навучання ў старэйшай школе.
«Газета Слонімская» пра праблему добраўпарадкавання дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, які знаходзіцца ў Слоніме па праспекце Незалежнасці. Слонімцы звярнулі ўвагу, што замест клумбаў на тэрыторыі дзіцячай установы – штучныя кветкі.
Аляксандр Саковіч пра тое, як стварыў сайт па фізіцы і выклаў у вольны доступ электронны падручнік, а таксама пра недахоп прафесійнай дыскусіі з чыноўнікамі ад адукацыі.
Група беларускіх педагогаў і журналістаў знаходзіцца ў Швецыі на летняй школе па медыяадукацыі. Шаноўныя калегі, дасылайце ў каментарах свае пытанні, датычныя як шведскай адукацыйнай сістэмы, так і медыяадукацыі ўвогуле.
Былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў: Практыка збору грошай з бацькоў для патрэбаў устаноў адукацыі – гэта ганьба. Усе грамадзяне плацяць падаткі ў дзяржаўны бюджэт, з якога і фінансуюцца школы.
Дапаможнік для бібліятэкараў. Мас-медыя і маніпуляцыі. Што можа прапанаваць сучасная бібліятэка для медыяпісьменнасці сваіх наведнікаў. Крытычнае мысленне: базавыя методыкі і практыкаванні.
«Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах» – навучальны дыск, прысвечаны беларускай гісторыі міжваеннага часу (1921-1939 гг.). Беларускі архіў вуснай гісторыі праводзіць бясплатную рассылку дыска ўсім ахвотным.