Архіў навін
Аўтар ідэі Павел Лабацэвіч праз малюнкі і подпісы да іх даступна тлумачыць сутнасць фізічных законаў, з'яў і прынцыпаў.
Дзякуй юрыстам з Беларускага Хельсінскага камітэта за юрыдычныя парады.
Пра зэкаў як ідэал сапраўднай працы, школьную форму, дзяцей "пятай калоны", трусішкі і, вядома ж, хакей. Артыкул ТYТ.BY
Як змянілася жыццё Алены Маслюковай са Светлагорска, з якой ў 2014 годзе не працягнулі кантракт. Настаўнік года з 32-гадовым стажам працы без спагнанняў у нейкі момант перастала задавальняць беларускую сістэму адукацыі.
Дзякуючы фірме "Дакладная версія" настаўнікі могуць набыць якасныя дапаможнікі (методнікі) для працы з актыўнай ацэнкай.
За суткі ў сацыяльных сетках прагаласавала 499 чалавек, абсалютная большасць з якіх выказалася за захаванне 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Ці пачуе педагогаў педсавет?
Вяртанне да 5-бальнай сістэмы будзе абмяркоўвацца на Рэспубліканскім педсавеце 23-24 жніўня. Аднак меркаванне настаўнікаў па гэтым пытанні ніхто не ведае.
Сяргей Фадзін: Рашэнне задач выклікае найбольшую цяжкасць у вучняў. Я задаўся пытаннем, як зрабіць гэты працэс больш займальным. Сучасныя падлеткі любяць глядзець кіно, а сцэнарысты і рэжысёры часта не сябруюць з фізікай. І я выкарыстаў фізічны кіналяп у якасці ўмовы задачы.
"У нас нацыянальнай ідэяй можа быць толькі пабудова сваёй нацыянальнай дзяржавы, дзе была б наша нацыянальная мова"
Праблема, упэўненая Алена Анісім, узнікла з-за таго, што ўсе навучальныя ўстановы Беларусі ў свой час “былі гвалтоўна пераведзеныя на рускую мову”