Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.04.2010

Прыём прац для зборніка да 450-годдзя Шацілак

Арганізацыйны камітэт ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, якая адбылася 16 красавіка 2010 г., прымае артыкулы для зборніка навуковых і краязнаўчых працаў. Зборнік прысвячаецца 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск).
Артыкулы прымаюцца ад удзельнікаў канферэнцыі і іншых аўтараў, даследаванні якіх звязаны з Шацілкамі і краем. Вітаецца ўдзел настаўнікаў і выкладчыкаў. Зборнік будзе перададзены ў бібліятэкі і навучальныя ўстановы. Прыкладная тэматыка:



  • археалагічная спадчына мясцовасці і края; этнаграфія і фальклор

  • гісторыя мясцовасці і края ў эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу

  • Шацілкі і край у перыяд Новага часу

  • гісторыя рэгіёну скрозь прызму падзей найноўшай гісторыі Беларусі

  • актуальныя пытанні развіцця турызму ў рэгіёне

  • Артыкулы прымаюцца ў электронным выглядзе да 15 мая 2010 г. на эл. адрас szacilki450@gmail.com і ў гісторыка-краязнаўчым музеі г. Светлагорска (вул. Зялёная, 1). Поўная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org

    19.04.2010



    Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залах музея, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.


    16.04.2010

    Конкурс праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
    Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
    Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і інш.
    Час рэалізацыі праектаў: 1 Чэрвеня 2010г. – 31 снежня 2010 г. 
    Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$
    Тэрмін падачы заявак: да 15 мая 2010 г. 
    Пра вынікі будзе паведамлена да 1 чэрвеня 2010 г. 
    Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com
    Праект ажыццяўляецца пра падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай рэспублікі.


    Форма заяўкі

    16.04.2010

    Канспект шасці заняткаў, прысвечаных прадухіленню і развязанню канфліктаў (з раздаткавымі матэрыяламі).
    Склалі Алеся Чарняўская, Ніна Чумак.
    Спампаваць канспект (doc, 200 KБ)

    16.04.2010

    Развязванне канфліктаў. Заняткі для школьнікаў.
    Канспект шасці заняткаў, прысвечаных прадухіленню і развязанню канфліктаў (з раздаткавымі матэрыяламі).
    Склалі Алеся Чарняўская, Ніна Чумак.
    Спампаваць канспект (doc, 200 KБ)



    15.04.2010

    Школа зялёнага актывіста

    Калі Вас цікавіць, як адзін чалвек можа змяніць усё навокал, знайсці аднадумцаў, сяброў, зрабіцца лідэрам руху да пазытыву – штогадовая Школа зялёнага актывіста для Вас!

    Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” запрашае ўсіх зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста.

    Школа складаецца з трэнінгаў двух узроўняў – пачатковага і прасунутага.

    Трэнінгі пачатковага ўзроўню адбудуцца 17–18 красавіка, 1–2 траўня, 29–30 мая.

    У праграме:

    – Чаму мы тут?

    – Гісторыя экалагічнага руху. Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі

    – Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй. Заняткі на прыродзе

    – Біярэгіяналізм. Мы тут нарадзіліся

    – Права на навакольнае асяроддзе

    – Змены клімта. Нязручная праўда

    – Што такое ўстойлівае развіццё

    – Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць сам? Дзеля чаго і з кім аб’яднацца?

    – Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста

    Каб запісацца на трэнінг, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас ecodomik@gmail.com.

    Анкета ўдзельніка – тут.


    Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




    15.04.2010

    Універсітэт Залатога Веку – для сталых жыхароў Гродна

    Шаноўнае спадарства! Калі вам 50+ і вы лічыце, што жыццё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас!

    Запрашаем Вас узяць удзел у прэзентацыі ўнікальнага праекта – «Універсітэт Залатога Веку», адрасаванага актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам!

    «Унівэрсытэт Залатога Веку» – гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карысным іншым людзям.

    У праграме «Універсітэту» – агульныя лекцыі і дыскусіі пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчавання, спосабы падтрымання добрай фізычнай формы, дагляду за сваім знешнім выглядам, юрыдычныя аспекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.



    14.04.2010

    Добры дзень, паважаная рэдакцыя.
    Апошнім часам я, мае знаёмыя і былыя калегі актыўна абмяркоўваем сітуацыю, у якую пастаўлены шэраг настаўнікаў Мінскай вобласці. З адной з іх, менавіта, з Наталляй Ільініч, мне даводзілася сустракацца, размаўляць.


    13.04.2010

    Навучальныя візіты ў Гданьск для моладзі


    На навучальны візіт у дзяржаўныя і няўрадавыя ўстановы Гдыні, Сопату і Гданьску запрашаецца актыўная і ініцыятыўная моладзь, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.


    Навучальныя візіты — выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца болей аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах, бізнэсе, СМІ, польскай культуры і гісторыі. Стажыроўка складаецца з нефармальных сустрэч з людзьмі, якія доўга і паспяхова працуюць у пералічаных сферах.




    13.04.2010

    Досвед арганізацыі пошуку новых ведаў прэзентуе настаўніца гомельскай гімназіі №10 Наталля Фёдараўна Васіленка. У прэзентацыі каротка асвятляюцца асновы праблемных метадаў, у прыватнасці, пытанні арганізацыі ўрока-даследавання, а таксама прыводзяцца прыклады іх выкарыстання пры вывучэнні біяграфіі і творчасці Ефрасінні Полацкай, Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Васіля Быкава ды іншых выдатных творцаў.

    Старонкі