Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.12.2011

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 16.01.2012 г.

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Заалагічныя чытанні – 2012» будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761–1847) і адбудзецца 2–4 сакавіка 2012 г. у Гродна.
Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і ГНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам».
Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.

04.12.2011

Школьная каманда з Крычава перамагла ў нацыянальным конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», які агранізавала ініцыятыўная група па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях з Чэхіі ды Руху «За Свабаду».


«Пераможцамі лічым ўсе 4 каманды, якія выйшлі ў фінал» – кажа адна з арганізатараў конкурсу Вольга Саўчанка.

03.12.2011

Настаўнік глыбоцкай школы №3 Ігар Яўгенавіч Сасімовіч у сваім блогу прапануе прагледзець відэазапісы яго урокаў – і чакае вашых заўваг і меркаванняў.


03.12.2011

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура V-XI класы.


Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009.


03.12.2011

Заяўку разгледзяць у красавіку 2012 г. На якія змены мусіць пайсці нашая сістэма адукацыі?

02.12.2011

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.


30.11.2011

11 снежня 

Запрашаем усіх зацікаўленых на прэзентацыю методыкі «Актыўная Ацэнка» і новых метадычных выданняў для педагогаў.
На прэзентацыі выступяць эксперты з Польшчы і Беларусі, беларускія настаўнікі, якія ўжо паспрабавалі працаваць паводле прынцыпаў «Актыўнай Ацэнкі».
Удзельнікі прэзентацыі абмяркуюць перавагі методыкі, шляхі і бар’еры для яе распаўсюду ў нашай школе. Прадугледжана правядзенне майстар-класа.

29.11.2011

Змест нумару
1. VIIІ

29.11.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 16 снежня 2011 г.

У межах праграмы беларусы могуць падаваць заяўкі на стыпендыі для навучання ва ўніверсітэтах усёй Еўропы. Агулам на стыпендыі для беларускіх студэнтаў, якія выкажуць жаданне атрымаць адукацыю ў еўрапейскіх універсітэтах і вярнуцца пасля іх заканчэння ў Беларусь, вылучаны 3,6 мільёна еўра .
Праграма фінансуецца Еўрапейскім Звязам і адмініструецца Саветам Міністраў Паўночных краінаў. Стыпендыя мае пакрыць кошты навучання, кошты ўтрымання (1000 еўра на месяц для адной асобы) ды выдаткі на дарогу. Навучанне – на англійскай ці нацыянальнай мове краіны, у якой знаходзіцца абраны ўніверсітэт.

28.11.2011

Таццяна Гусева, Салідарнасць 

Спачатку пра слуцкае паўстанне дзецям гаварылі як пра злачынства супраць савецкай улады.
Пазней, у сярэдзіне 90-х школьнікаў вучылі па падручніках з бел-чырвона-белым сцягам на вокладцы, дзе паўстанню было прысвечана значнае месца ў асобным параграфе.
Ужо напрыканцы 90-х у падручніках мімаходзь узгадвалася пра Слуцкі збройны чын як пра гістарычны факт, тлумачылася, што не ўсе разумелі палітыку бальшавікоў. Літаральна некалькі радкоў было.
Зараз пра паўстанцаў у падручніках не пішуць, як быццам бы яго і не існавала. Зрэдку нехта са старшакласнікаў зацікавіцца і напіша на гэтую тэму рэферат. Цяпер такі час, калі падручнікі па гісторыі перапісваюцца раз на два-тры гады…

Старонкі