Архіў навін
Марыя Верціхоўская. Тэма сачынення – вольная: Зборнік тэматычных блокаў. Мінск: Юніпрэс, 2002.
Кніга складаецца з тэматычных блокаў-артыкулаў, напоўненых адпаведным літаратурным матэрыялам, які можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўды да сачынення.
Тэма сачынення – вольная: Зборнік тэматычных блокаў
Марыя Верціхоўская. Тэма сачынення – вольная: Зборнік тэматычных блокаў. Мінск: Юніпрэс, 2002
Кніга складаецца з тэматычных блокаў-артыкулаў, напоўненых адпаведным літаратурным матэрыялам, які можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўды да сачынення. У сачыненнях на вольную тэму павінна быць выяўлена цесная сувязь з літаратурай, творчасцю беларускіх пісьменнікау. Адсутнасць такіх сувязей i асацыяцый – тыповы недахоп школьных сачыненняў. Дапамагчы вучням пазбегнуць гэтага недахопу – прызначэнне кнігі.
Малечы пра рэчы
Галіна Каржанеўская. Малечы пра рэчы: Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. Мінск: Беларусь, 2004.
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю.
Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў
Галіна Каржанеўская. Малечы пра рэчы: Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. Мінск: Беларусь, 2004.
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю.
24 i 25 снежня з 12.00 да 19.00
Фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў.
24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператварыцца ў каралеўства маленькіх цмокаў. Запрашаем сапраўдных прынцэс і рыцараў!
Свет каралеўства, створаны мастакамі, кніжныя ранішнікi з чытаннем казак, святочная праграма калядных спеваў, тэатр, падарункі ды ўпрыгожанні сваімі рукамі.
Уваход вольны!
Галіна Каржанеўская. На сцэне дня: Зборнік п'ес для лялечных і драматычных аматарскіх тэатраў
Мінск: БелДІПК, 2004
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў.
Зборнік п'ес для школьных тэатраў
Галіна Каржанеўская. На сцэне дня: Зборнік п'ес для лялечных і драматычных аматарскіх тэатраў. Мінск: БелДІПК, 2004
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў. Кніга адрасавана лялечным і драматычным самадзейным калектывам устаноў культуры, школ і бібліятэк, усім, хто цікавіцца тэатральнай творчасцю і шануе роднае слова.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага 2012 г.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвяшчае аб адкрыцці конкурсу для ўдзелу ў праекце «Сацыяльныя інтэрны».
На працягу 9 месяцаў з 1 сакавіка па 30 лістапада 2012 г. маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў змогуць прайсці стажыроўку ў Сакратарыяце РГА «БелАЮ».
Стажыроўка прадугледжвае неаплатную працу з гнуткім графікам (каля 8 гадзін у тыдзень), у тым ліку дыстанцыйную працу па-за офісам і ўдзел у адукацыйных мерапрыемствах. Графік працы індывідуальна для сябе вызначае сам стажор.
Адкрыты вакансіі на наступныя пасады: менеджар сацыяльных праектаў, менеджар культурных праектаў, спецыяліст па сацыяльнай працы, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю / журналіст, спецыяліст па дыстанцыйным навучанні, дызайнер, перакладчык.
Калядныя матывы, альбо гісторыя аб тым, як музыка свята выратавала. Аўтар – Алёна Беланожка.
Калядныя матывы,
альбо гісторыя аб тым, як музыка свята выратавала
Эпізоднік дзіцячага каляднага канцэрта. Аўтар – Алёна Беланожка.
Дзеючыя асобы:
Шчодрык – носьбіт святочных жартаў і весялосці, увасабленне Шчодрага вечара.
Каза – нацыянальны сімвал урадлівасці і дабрабыту.
Музыка – музыкант, увасабленне ачышчальнае сілы музыкі.
Канямура – адмоўна-камічны персанаж.
Анчутка – адмоўна-камічны персанаж.
Ян Сякерка – кіраўнік вячорак.
Пан Фіндэперс – распарадчык балю.
Дзед Мароз...