Архіў навін
А. Абрамчык, Дзятлава. Падоўжаныя зычныя – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы. Узнікла яна ў перыяд, калі старабеларуская мова пачала развівацца самастойна, і на месцы былых спалучэнняў «зычны + j» сталі падаўжацца наступныя зычныя...
Радыё Свабода
11 студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для вучняў старэйшых класаў «Беларускае пяціборства». Сёлета яно прайшло адзінаццаты раз. Як і ў папярэднія гады, яго арганізавала і правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы.
Паводле ініцыятара Міхася Булавацкага, у сёлетнім «Пяціборстве» ўзялі ўдзел трыццаць вучняў з розных мясцін Магілёўшчыны. Традыцыйна ўдзельнікам прапаноўваліся заданні па матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мове. Адказы вучні меліся падаваць на беларускай мове, якасць якой улічваецца пры падвядзенні вынікаў.
Марыя Вайцяшонак. Каму расказваюць казкі на два вушкі? Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.
Казкі для малодшых школьнікаў
Марыя Вайцяшонак. Каму расказваюць казкі на два вушкі? Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.
Хто ў садзе самы прыгожы?
Чаму зіма халодная, а лета гарачае?
Хто спіць абы-дзе?
Каму расказваюць казкі на два вушкі?
Каго не пужае крывое люстэрка?
Каму падараваць пчол?
Чаму Дзед не ссек елку?
Чаму крот чорны?
Хто ведае дарогу да ракі?
Падрыхтавала Інэса Зубрыліна
4–5 студзеня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў Фестываль педагагічнага майстэрства. Настаўніца года – 2011 Інэса Зубрыліна выступіла з майстар-класам «Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў у выкладанні розных адукацыйных прадметаў», у межах якога пазнаёміла ўдзельнікаў з шэрагам карысных рэсурсаў:
- для настаўнікаў англійскай мовы;
- рыхтуемся да алімпіядаў;
- ON-LINE тэставанне.
Падрыхтавала Інэса Зубрыліна
4–5 студзеня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў Фестываль педагагічнага майстэрства. Настаўніца года – 2011 Інэса Зубрыліна выступіла з майстар-класам «Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў у выкладанні розных адукацыйных прадметаў», у межах якога пазнаёміла ўдзельнікаў з шэрагам карысных рэсурсаў:
- для настаўнікаў англійскай мовы;
- рыхтуемся да алімпіядаў;
- ON-LINE тэставанне.
Арганізацыйны сход – 16 студзеня
Дасведчаны педагог (ставіла з дзецьмі як сур’ёзныя п’есы, так і мюзіклы, працавала як з дашкольнікамі, так і са школьнікамі) запрашае ўсіх жадаючых развіць свае таленты!
Арганізацыйны сход адбудзецца 16 студзеня (панядзелак) у 18:30 па адрасе: вул. Чарнышэўскага-3, першы паверх, уваход з двара.
Час заняткаў будзе абраны з улікам пажаданняў удзельнікаў гуртка.
Работы прымаюцца да 9 гадзін раніцы 30 студзеня
Вы мастак альбо цікавіцеся графічным дызайнам? Атрымайце шанец выйграць iPad!
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн лагатыпа, які сімвалізуе 20-гадовую гісторыю дыпламатычных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларусю.
Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух 20-гадовай прысутнасці амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.
Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за пяць варыянтаў лагатыпаў.
Мікалай Кур’янка. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2006.
Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 000 словаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі.