Архіў навін
Самім зрабіць сваім дзецям казку
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.
Аўдыякніга Васіля Быкава. «Доўгая дарога дадому» ў аўтарскім выкананні выстаўлена на svaboda.org у форме мікрасайту.
Самім зрабіць сваім дзецям казку
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.
Пакуль у Беларусі слаба развітая індустрыя стварэння казак, мультфільмаў і кіно для дзяцей, тым больш гэта тычыцца беларускамоўных казак, мультфільмаў і кіно, можна самім бацькам уключыцца ў стварэнне казак для сваіх малюпахаў.
Сучасны стан развіцця тэхналогій дазваляе гэта зрабіць бацькам самастойна. Камп'ютарныя праграмы па агучванню, відэакамеры, фотаапараты і магчымасць мантажа матэрыялаў на кампутары, ствараюць практычна неабмежаваныя магчымасці ў творчасці. У выпадку, калі самастойна цяжка прыдумаць казку, заўсёды можна ўзяць вашую любімую казку і, напрыклад, агучыць яе самастойна, зрабіўшы аўдыё-версію Пазней можна дадаць да гуку некалькі здымкаў ці малюнкаў – і ў вас атрымаецца цікавы матэрыял, які з задавальненнем будуць глядзець вашыя дзеці ці іншыя дзеці праз інтэрнэт.
Ніжэй падаю прыклад сваёй аўдыёказкі, якую я ілюстраваў пры дапамозе здымкаў узятых з інтэрнэта і праграмы Windows Movie Maker. Праграмка даволі простая і разабрацца ў ёй здольны практычна кожны. (вага Казкі 6,79 МВ)
Спампаваць казку
Пакінуць падзяку аўтару за ідэю і казку.
СТАЖЫРОЎКА Ў ЗША ДЛЯ ГРАМАДСКІХ ЛІДЭРАЎ
Міжнародная праграма Цэнтра філантропіі і грамадзянскай супольнасці (ЗША) прапануе прафесійныя магчымасці для старэйшых менеджэраў трэцяга сектару, якія працуюць у сферы развіцця дабрачыннасці і патэнцыялу трэцяга сэктару ў іх родных краінах.
Праграма прапануе:
– удзел у месячным семінары, уключаючы лекцыі ды інтэнсіўныя заняткі з вопытнымі практыкамі,
– наведванне фондаў і дабрачынных арганізацыяў для азнаямлення са спецыфікай іх штодзённай дзейнасці,
Валанцёрства ў Беларусі – аднаўленне замка ў Любчы
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае прыняць удзел у кароткатэрміновым праекце EVS у Беларусі. Мэтай праекту з'яўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку.
Валанцёры з Беларусі і Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замка, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце запланаваныя інтэграцыйныя заняткі, культурна-гістарычныя трэнінгі.
Дата правядзення праекту: з 15 ліпеня па 15 жніўня 2010 году.
Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ і суправаджальным лістом, а таксама свае пытанні дасылайце на эл. адрас: semperavanti.evs@gmail.com.
Паводле рассылкі belngo.info
Намётавы летнік «Круглае возера-2010»
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае моладзь да ўдзелу ў летнім інтэграцыйным намётавым летніку-семінары «Круглае возера-2010».
Сёлета летнік пройдзе на беразе Плешчаніцкага вадасховішча з 10 па 20 ліпеня. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі змогуць прыняць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах і з карысцю адпачыць.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў летніку, запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе па эл. адрасе: different-equal@mail.ru альбо праз факс: 8–017–2096198, альбо на паштовы адрас: 220104, г. Мінск, вул. М. Лынькова 8–4, альбо прынесці ў офіс.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 чэрвеня 2010 году.
З пытаннямі звяртайцеся праз тэл.: 029–5556838. Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.rrby.org.
Паводле рассылкі belngo.info
Кузня кадраў будучыні
Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсытэта абвяшчае набор на бакалаўрскую і магістарскую праграмы.
Яшчэ падчас свайго стварэння ЕГУ, які з'яўляўся найбуйнейшай і найпрэстыжнейшай прыватнай ВНУ Беларусі, меў на мэце выхаваць новую эліту. Цяпер, калі дыстанцыя паміж падыходамі да вышэйшай школы ў Беларусі і па-за ейнымі межамі яшчэ больш павялічылася (пры гэтым, у выпадку з ЕГУ дыстанцыя павялічылася ва ўсіх сэнсах), навідавоку адно: ЕГУ амаль у адзіноце нясе гэтую місію для беларускай моладзі.
/
Сёння пачалося цэнтралізаванае тэставанне
Першы іспыт у выглядзе цэнтралізаванага тэставання адбудзецца сёння, у панядзелак, у 67 тыс. 483 беларускіх абітурыентаў — гэта праверка ведаў па беларускай мове, – нагадаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.
Сёлета для праходжання ўсіх прадметаў тэставання зарэгістраваліся больш як 172 тыс. чалавек, якія напішуць каля 479 тыс. тэстаў.
На ЦТ неабходна ўзяць дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем.
«Без пашпарта, пасведчання на права жыхарства або любога іншага дакумента, што засведчвае асобу абітурыента, ён нават не зможа прайсці ў будынак», — папярэдзіў Мікалай Фяськоў.
Паперу для чарнавіка абітурыентам выдадуць ужо ў аўдыторыі. Пасля заканчэння тэставання чарнавікі неабходна здаць арганізатарам. Усе іспыты пачынаюцца а 11.00, але лепш прыехаць загадзя, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю, параіў Мікалай Фяськоў. Месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы.
Паводле Belta.by
Для настаўнікаў, якія жадаюць пашырыць сваю метадычную скарбонку, сустрэць аднадумцаў, пазнаёміцца з цікавымі выкладчыкамі з розных краінаў, прапануецца да 14 чэрвеня падаць заяўкі на ўдзел у Школе правоў чалавека.
Абвестка і анкета знаходзіцца тут
Таксама нагадваем, што да 14 чэрвеня можна заявіцца і на шведска-беларускі семінар «Дэмакратыя ў паўсядзённасці" .
Інфармацыя тут
Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .
Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)