Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.11.2006

Новае на сайце
- Да ўвагі настаўнікаў англійскай мовы: артыкул Валянціны Быстрык, настаўніцы англійскай мовы СШ № 5 г.Навагрудка «Спалучэнне актыўных метадаў навучання з тэставай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе выкладання англійскай мовы»
- Да ўвагі настаўнікаў беларускай мовы і не толькі: Артыкул Тацяны Барткевіч, настаўніцы СШ №3 г. Глыбокае https://nastaunik.eu/workshop/for-teach

24.11.2006

Тацяна Барткевіч
Настаўніца СШ №3 г. Глыбокае.

Аўтар дзеліцца асабістым досведам выкарыстання  актыўных метадаў навучання. Апісвае сваю ўласную адаптацыю гэтых метадаў да выкладання беларускай мовы ў школе. Напрыклад, выкарыстанне метаду “Адгадай” пры вывучэнні граматычных катэгорый розных часцін мовы, метаду “Сонейка” які дапамагае навучыць пісаць без памылак, умець правяраць напісанае, бачыць арфаграмы. Заслугоўвае ўвагі дыскусія “Матэматыка і літаратура” 
Артыкул цалкам

22.11.2006

Валянціна Быстрык, настаўніца англійскай мовы СШ № 5 г.Навагрудка
«Хачу падзяліцца сваім досведам працы з вучнямі 9-х класаў у курсе англійскай мовы. Па-першае, мне хацелася даць добрыя веды па тэмах, увесці ва ўжытак спецыяльныя тэрміны. Па-другое, падрыхтаваць дзяцей да тэставай сістэмы ацэнкі. Па-трэцяе, ведаючы пра ключавыя кампетэнцыі, якія становяцца асновай зместу базавай адукацыі ў Еўропе, мы планавалі развіццё і паглыбленне некаторых элементаў у нашай краіне. Актыўныя метады навучання павінны былі дапамагчы ў гэтым вучням і настаўніку». цалкам


22.11.2006


Тым, хто хоча пашырыць свой лексічны запас і адначасова пагуляць у кмп'ютэрныя гульні. http://www.english.language.ru/games/index.html


 

Летняя школа ў Наваградку сабрала настаўнікаў з усёй Беларусі. Праграма навучання складалася з iнтэрнэт- i кампутарных тэхналогiяў вывучэння англійскай мовы, кааператыўнага навучання, выкарыстання вiдэа і аўдыя-крынiцаў.

17.11.2006

Напрамкі зьменаў у рэчаіснасьці польскай школы і прыклады іх дасягненьня
Аўтар: Мар’я Мэндэль
Пераклад: Аляксандар Навіцкі
Рэдакцыя: Натальля Пытко

Частка 1

Рэформа адукацыйнай сыстэмы ў Польшчы – праект і рэалізацыя
1.1. Асноўныя прынцыпы й рэчаіснасць
1.2.

17.11.2006

Брашура пад рэдакцыяй Пшэмыслава Фенрыха, Уладзіміра Хільмановіча
Шчэцін 2004
Спасылка: www.edudemo.home.pl/biblioteka/gz/nauczyciele_bia.pdf
Змест
-- Прадмова (Пшэмыслаў Фенрых, Уладзімір Хільмановіч)
-- Віктар Сазонаў. Выхаваць Чалавека
-- Богдан Хэнць. Паміж правам і рэчаіснасцю
-- Вольга Ахрук. Кіраванне і самакіраванне ў беларускай школе – магчымасці і ўплыў грамадства
-- Міхал Юзаф Кавэцкі. Дэкалог дыялогу ў беларускай школе
-- Габрыеля Вятр.

17.11.2006

Новае на сайце
У раздзеле Педагагічначная майстэрня/Прадметніку/Матэматыка на нашым сайце nastaunik.eu з' явіўся артыкул настаўніка вышэйшай катэгорыі, выкладчыка Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Міхася Булавацкага «НАВУЧАННЕ МАТЭМАТЫЦЫ БУЙНЫМІ БЛОКАМІ". Аўтар дзеліцца методыкай выкладання матэматыкі і ўласнай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе тэмы “Прагрэсіі”.

17.11.2006

Адукацыйны медыяагляд.
- Аб правядзеннi ў лiстападзе—снежнi ў нашай краiне першага раунда рэпетыцыйнага тэсцiравання аб’явiў Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў.

09.11.2006

Для ўсіх, хто цікавіцца ідэяй навучальных гурткоў, і хто б жадаў паспрабаваць сябе ў якасці лідэра!
17–19 лістапада 2006 г., у Мінску, у межах праекта «Рэсурсная праграма навучальных гурткоў", будзе праводзіцца семінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў. Заяўкі прымаюцца да 14 лістапада 2006 г. на адрас hurtki@adukatar.net

Старонкі