Архіў навін
Рэгістрацыя да 10 снежня
Заходнечэшскі Універсітэт у горадзе Пльзень прапануе студэнтам з Беларусі ў 2013–2014 навучальным годзе стыпендыі для навучання на чэшскай мове на факультэтах: электратэхнічным, машынабудаўнічым і прыкладных навук.
Стыпендыі для навучання ўключаюць і падрыхтоўчыя курсы чэшскай мовы.
Уступныя тэсты па спецыяльнасці і сумоўі адбудуцца 14 і 15 снежня ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны зав. 1/2).
27 Лістапада
Адукацыйны партал Адукацыя.Інфо запрашае паўдзельнічаць у адкрытай дыскусіі «Праблемы моладзевага развіцця ў Беларусі», якая адбудзецца ў чацвер 29 лістапада ў 19–00 у галерэі "Ў" па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37а.
Выступяць спецыяльныя госці: Дзмітры Ісаёнак – пра адкрытасць рынку працы ў Беларусі для моладзі, праблемы абароны працоўных правоў моладзі, абавязковае размеркаванне; паэтка Валярына Кустава – пра магчымасці для культурніцкага развіцця маладых творцаў, запатрабаванасць моладзевай культуры на рынку і ў шырэйшых колах грамадства; Тамара Мацкевіч – пра дастасаванасць беларускай сістэмы адукацыі да рынку працы і адпаведнасць міжнародным трэндам; Вольга Палевікова – пра праблемы моладзі ў Беларусі і за мяжой, дзе і наколькі сапраўды лепей.
Падчас сустрэчы абмяркуем разам з гасцямі вышэй акрэсленыя праблемы моладзі, а таксама дапоўнім іх сваімі. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НДА і СМІ, а таксама усе жадаючыя, зацікаўленыя моладзевай і сацыяльнай праблематыкай.
Пачатак – 10 снежня
Сучасныя сродкі масавай інфармацыі створаны дзеля таго, каб зрабіць нашае жыццё больш лёгкім і цікавым. Мы і нашыя вучні выкарыстоўваем інтэрнэт для навучання, забаваў, як сродак зносінаў і многае іншае. Ніводны сучасны чалавек, напэўна, не ўяўляе свайго жыцця без камп'ютара і інтэрнэту.
Але, на жаль, гэтыя сучасныя сродкі нясуць і пагрозу. Асабліва для дзяцей. Настаўнік заўсёды побач з вучнем. І ён можа прадухіліць гэтую небяспеку.
Запрашаем вас, паважаныя калегі, прайсці курс дыстанцыйнага навучання «Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогі – 2012».
Асноўныя мэты – гэта развіццё псіхалогіі ў беларускамоўнай прасторы (акрамя даследча-практычнай дзейнасці ў планах і переклад кніг па псіхалогіі на беларускую мову) і прафесійнае развіццё.
У межах суполкі плануецца таксама дзейнасць дыскусійнага клуба, у якім будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні з вобласці псіхалогіі. Праект мае на ўвазе Lifelong Learning, правядзенне міжнародных праектаў, даследчую і практычную дзейнасць найперш у трох накірунках:
• міжкультурныя адносіны, крос-культурная і акультурацыйная псіхалогія; • псіхалогія здароўя; • псіхалогія развіцця (узроставая псіхалогія).
Уладзімір Ляшкевіч, Рэгіянальная газета
Доўгі час працуючы настаўнікам і ўспамінаючы пройдзены шлях, раблю выснову, што сапраўдны патэнцыял настаўніка выкарыстоўваўся нерацыянальна, нічога не змянілася і цяпер.
Настаўніка загружалі работай, якая ніяк не ўпісвалася ў яго абавязкі, з’яўляліся бясконцыя рэформы і папяровая творчасць, праверкі. Тут справа не толькі ў нізкім заробку, але і ў безабароннасці настаўніка.
Мець добрае пакаленне хочуць усе: і сям’я, і грамадства, а найбольш дзяржава, каб збіраць потым ураджай з пасеянага.
Ключавыя кампетэнцыі як крытэрыі якасці адукацыі
Артыкул 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі называе кампетэнтнасны падыход адным з асноўных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Пра ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу жыцця – у рэкамендацыях Парламента і Рады Еўропы, а таксама ў дапаможнай прэзентацыі ад Таварыства беларускай школы.
Апошні тэрмін – 10 снежня
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і пэўных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі паўдзельнічаць у праграме Study Tours to Poland.
У праграме могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням: узрост 18 – 21 год; грамадзянства азначаных краін; навучанне ў азначаных краінах; дзейны замежны пашпарт; раней не ўдзельнічалі ў праграмах Study Tours to Poland ды Study Visit in Gdynia.
Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2013 г. Працягласць візіту – 12 дзён.
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае. Планы-канспекты ўрокаў па тэмах «Цеплавыя з’явы», «Электрамагнітныя з’явы» (8 клас); «Кінематыка», «Дынаміка» (9 клас). Анімацыя да тэмы «Дынаміка».