Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
09.11.2012

Запрудский, Н.И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся: пособие для учителя. Минск: Сэр-Вит, 2012.

У дапаможніку Мікалая Іванавіча Запрудскага разглядаецца месца кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў дыдактычнай сістэме настаўніка, а таксама яе адметнасці ў розных мадэлях навучання: прадметна-арыентаванай, тэхналагічнай і асабова-арыентаванай. Паказана, як уключаць навучэнцаў у актыўную ацэнку, якая эфектыўна забяспечвае іх пазнавальную дзейнасць. Апісаны сродкі ангажавання навучэнцаў ды іх бацькоў у ацэначную дзейнасць. Пададзены адпаведныя практычныя дадаткі.
Дадатковым фактарам, які абумовіў працу над дапаможнікам, стаў ўдзел аўтара ў трэнінгах, прысвечаных актыўнай ацэнцы, якія праводзіліся ў Мінску польскімі настаўнікамі, а таксама стажыроўка групы беларускіх педагогаў у школах Варшавы.
Дапаможнік выйшаў у серыі «Майстэрня настаўніка».

09.11.2012

Новыя казкі з малюнкамі – ад слонімскага педагога і пісьменніка Аляксея Якімовіча:• Загадка • Калыханка і... • Заданне Дамавічка • «Пераблытаныя» словы • Бавіцца і бавоўна • Крыўда • А вы згодны?

09.11.2012

Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча – 4

Новыя лінгвістычныя казкі з малюнкамі – ад слонімскага педагога і пісьменніка Аляксея Якімовіча.
• Загадка
• Калыханка і...
• Заданне Дамавічка
• «Пераблытаныя» словы
• Бавіцца і бавоўна
• А вы згодны?
• Крыўда

09.11.2012

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвесціла конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections – 2013 у Беларусі. 
Працягласць праграмы – тры тыдні. Мерапрыемствы ўключаюць у сябе наведванне дзяржаўных органаў ЗША, прыватных прадпрыемстваў і няўрадавых арганізацый, сустрэчы з экспертамі, а таксама ўдзел у валанцёрскай дзейнасці.
Кандыдаты для ўдзелу ў праграме вызначаюцца ў рамках адкрытага конкурсу. Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца на падставе іх асабістых і прафесійных якасцяў і магчымасці выкарыстання і распаўсюду досведу, атрыманага ў рамках праграмы. Ведання англійскай мовы не патрабуецца.
Тэмы праграм на 2013 год: пашырэнне адвакацыйных магчымасцяў грамадскіх арганізацый праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; судзейнічанне арганізацыйнаму развіццю грамадскіх арганізацый; рэалізацыя дзяржаўнай сацыяльнай замовы праз арганізацыі грамадзянскай супольнасці; досвед працы прафсаюзаў у ЗША; развіццё прадпрымальніцтва.

06.11.2012

Дапаможнік для настаўнікаў і адукатараў

Даслаў Даніл Райко, ДУА «Гімназія № 4, г. Гродна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прыёмы мысленчай дзейнасці не адмяняюць традыцыйны ўрок. Яны яго дапаўняюць. Вучні разглядаюць матэрыял урока як эксперыментальны матэрыял для розных інтэлектуальных вынаходніцтваў. Вучні мадэлююць тое, што было, пазнаюць мадэлі, суадносяць іх з рэальнасцю, асвойваючы яе...

06.11.2012

«Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе, як сродак гістарыясофскага бачання мінулага»

Дапаможнік для настаўнікаў і адукатараў даслаў Даніл Райко, ДУА «Гімназія № 4, г. Гродна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прыёмы мысленчай дзейнасці не адмяняюць традыцыйны ўрок. Яны яго дапаўняюць. Вучні разглядаюць матэрыял урока як эксперыментальны матэрыял для розных інтэлектуальных вынаходніцтваў. Вучні мадэлююць тое, што было, пазнаюць мадэлі, суадносяць іх з рэальнасцю, асвойваючы яе...

05.11.2012

Апошні тэрмін – 3 лютага 2013 г.

Трэнінг «European citizenship in Youth Work» / «Еўрапейская грамадзянскасць ў працы з моладдзю» ладзіць Нацыянальнае агенцтва праграмы ЕС «Моладзь у дзеянні» Партугаліі 13 – 19 мая 2013 г. Трэнінг скіраваны на прафесійнае развіццё спецыялістаў па працы з моладдзю і моладзевых лідэраў з дапамогай крытычнага асэнсавання паняцця «Еўрапейская грамадзянскасць» і здольнасці інтэграваць аспект «Еўрапейская грамадзянскасць» у працу з моладдзю і новыя праекты. Усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.

02.11.2012

Апошні тэрмін – 30 снежня

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр “Трэці сектар”» распачынае конкурс «Будзь у Трэцім!», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.
Конкурс, скіраваны ў першую чаргу на Гродна і Гарадзеншчыну, будзе праводзіцца ў сямі намінацыях, сярод якіх «Валанцёр года», «Інтэрнэт-прарыў года», «Лепшы творчы праект», «Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці», «Дабрачыннасць», «Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя», «Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны».

01.11.2012

«Віцебская вобласць для бізнесу і інвестыцый»


Партал vitinvest.by на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Лeaнiд Шур, Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій ТДА «Віцебскі бізнес-цэнтр».
Мэта рэсурсу – развіццё прадпрымальніцтва, у тым ліку інавацыйнага. Падтрымка прыватнага бізнесу спрыяе разняволенню грамадзян, вызваленню ад адміністрацыйнага дыктату. Ужыванне інавацый дапамагае прадпрымальнікам стаць больш незалежнымі і з большай паспяховасцю канкураваць з дзяржаўнымі арганізацыямі. Пры гэтым важна і падтрымліваць пастаянны дыялог з уладамі для паляпшэння дзелавога асяроддзя...

01.11.2012

«Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен»

Інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі sites.google.com/site/akciasledceloveka на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Сяргей Кальцоў, ДУА «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».
Адкрытая мадэль адукацыі, якая ўзнікла ў канцы XX стагоддзя, сёння прызнана ў многіх краінах свету найбольш эфектыўнай. Пад адкрытай адукацыяй маецца на ўвазе сістэма арганізацыйных, педагагічных і інфармацыйных тэхналогій, якія забяспечваюць працэс навучання на аснове абмену інфармацыі з мэтай аказання адукацыйных паслуг у індывідуальнай форме. Такая сістэма адукацыі заснавана на адкрытых стандартах і інтэрфейсах, якія забяспечваюць мабільнасць, стабільнасць і эфектыўнасць сістэмы...

Старонкі