Архіў навін
Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук
Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ)
Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ)
Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ)
Сцэнары пазакласных фальклорных мерапрыемстваў
Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук
Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ)
Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ)
Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ)
Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх вучоных Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук
Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык
Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)
Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы
Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх навукоўцаў Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук
Спампаваць артыкул «Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках» (doc, 85 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе” (9 клас) (zip, 29 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Прыслоўе” (8 клас) (doc, 39 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак” (doc, 60 КБ)
Настаўніцу Мар’яну Грузьдзіловіч аднавілі на працы
Увечары 31 сакавіка настаўніцу з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Мар’яну Груздзіловіч знаёмілі з загадам, паводле якога адменены ранейшы загад аб яе звальненні.
Нагадаем, настаўніцу ангельскай мовы М.Грузьдзіловіч звольнілі 25 сакавіка пасля таго як яна адрэагавала на абразлівую рэпліку вучаніцы адносна тых, хто святкуе Дзень Волі.
Летняя школа ў Варшаве
З 1 па 21 ліпеня 2009 году Варшаўскі ўніверсітэт ладзіць ХІХ Міжнародную школу гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Падчас школы з 1 па 14 ліпеня і з 19 па 20 ліпеня адбудуцца лекцыі прафесараў з Англіі, Германіі, Польшчы, Канады і ЗША, а таксама чатыры семінары на розныя тэмы па выбары ўдзельнікаў. З 15 па 18 ліпеня адбудзецца 6-ая сесія Варшаўскай Усходнееўрапейскай Канферэнцыі.
Мовы школы – польская і англійская.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 10 мая 2009 году.
Падрабязная інфармацыя на польскай мове – ў файле, на англійскай мове – на сайце: www.studium.uw.edu.pl
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародная летняя школа ва Умані (Украіна)
Міжнародная летняя школа на тэму “Шляхі вывучэння ды інтэрпрэтацыі гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” адбудзецца з 4 па 11 ліпеня 2009 году ў горадзе Умань, Украіна.
Мэта школы — вывучэнне міждысцыплінарных мэтадалагічных праблемаў у даследніцкай галіне; азнаямленне з новымі падыходамі вядзення дасьледаванняў, якія тычацца інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў. Акцэнт будзе рабіцца на дасьледванні гістарычных падзеяў у краінах Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, аднак навукоўцы, якія займаюцца іншымі геаграфічнымі рэгіёнамі таксама запрашаюцца да ўдзелу.
Форма правядзення школы: удзельнікі мусяць зрабіць прэзентацыі сваіх даследаванняў, якія яны будуць дэманстраваць падчас заняткаў; лекцыі, дыскусіі, экскурсіі.
Да ўдзелу запрашаюцца: любыя даследчыкі (студэнты, аспіранты, навукоўцы) у разнастайных галінах — у тым ліку, сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі, антрапалогіі, культуры.
Працоўная мова — англійская.
Усе выдаткі па харчаванні, пражыванні, навучанні, экскурсіях і праезду ў межах краіны бяруць на сабе арганізатары. Выдаткі на праезд удзельнікаў з іншых краінаў не аплочваюцца.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 красавіка 2009 году.
Падрабязную інфармацыю на англійскай мове чытайце ў файле.
Паводле рассылкі belngo.info
Стажыроўка для журналістаў
Дэпартамент грамадскай інфармацыі ААН абвесціў конкурс імя Рэхама Аль-Фары (Reham Al-Farra) на ўдзел у праграме стажыроўкі для журналістаў. Заяўкі прымаюцца ад журналістаў, якія працуюць у друкаваных СМІ, на тэлебачанні, радыё, у Інтэрнэт-выданнях.
Стажыроўка будзе адбывацца з 8 верасня па 16 кастрычніка 2009 году.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 красавіка 2009 году.
Падрабязнасці чытайце па-англійску на сайце: http://ngo.by/files/RAF%20Memorial%20Fellowship_Announcement(UKR).pdf
.
Форму заяўкі глядзіце ў файле.
Паводле рассылкі belngo.info
Зварот да настаўнікаў-краязнаўцаў
Шаноўныя калегі.
18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА, ужо 26-ты раз, адзначаецца Міжнародны Дзень помнікаў і мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на адметныя помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю. У дачыненні да нашай краіны гэтае свята набывае асаблівае значэнне. Менавіта ў Беларусі з яе закінутымі храмамі, зруйнаванымі сядзібамі і зарослымі кустоўем могілкамі неабходна як найчасцей нагадваць грамадству пра нашу адказнасць перад нашчадкамі – захаваць і аднавіць тое, што мы яшчэ маем.
2009-ы год абвешчаны ў Беларусі Годам роднай зямлі. Гэта добрая нагода падтрымаць сусветную традыцыю святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў. Давайце ўключым свой патэнцыял у справу пашырэння ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і асэнсавання яе значнасці! У прыватнасці...