Архіў навін
Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2010
Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
У 2009 годзе Праграма малых грантаў амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 долараў ЗША. Падтрыманыя праекты накіраваны на развіццё і ўзмацненне мясцовых супольнасцяў, захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны, забеспячэнне правоў людзей з абмежаваннямі і сацыяльна неабароненых дзяцей.
Кантакт : http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html, (017) 211–05–67; 2170481
Расійская адукацыя набліжаецца да цывілізаваных краінаў.
Паводле сайта Новости мира образования
У Расіі да 2013 года адбудзецца сапраўдная рэформа адукацыі: фінансаванне школаў будзе залежыць ад таго, ці захочуць вучні прынесці туды дзяржаўныя грошы.
Школы ва ўсіх расійскіх рэгіёнах да канца 2012 гады павінны перайсці на «нарматыўна-падушавое» фінансаванне, калі «грошы ідуць за вучнем», а зарплата настаўнікаў павінна разлічвацца ў адпаведнасці з новымі сістэмамі аплаты працы, заявіў у пятніцу кіраўнік Міністэрства адукацыі і навукі РФ Андрэй Фурсенка.
«Для ўсіх рэгіёнаў сёння пастаўленыя выразныя рэалістычныя тэрміны для завяршэння пераходу на нарматыўна-падушавое фінансаванне – тры гады», – сказаў Фурсенка, выступаючы на паседжанні прэзідыўма савета пры прэзідэнце РФ.
Ён таксама адзначыў, што сродкі павінны даходзіць да школ у поўным аб'ёме, практыка пераразмеркавання сродкаў паміж моцнымі і слабымі школамі павінна быць ліквідаваная.
Міністр лічыць, што школа павінна сама распараджацца сродкамі з удзелам школьных Саветаў. «У гэтым выпадку важна, каб бухгалтар падпарадкоўваўся не заснавальніку, не муніцыпалітэту, а дырэктару школы».
/
Лінгвістычны трэнінг у Францыі
Трэнінг «Пераадоленьне лінгвістычных бар'ераў англійскай мовы ў міжкультурных зносінах» запрашае да ўдзелу моладзевых лідэраў, моладзевыя арганізацыі і асацыяцыі, а таксама тых, хто працуе ў галіне міжнародных моладзевых праектаў у рамах праграмы «Моладзь у дзеянні".
Арганізатары пакрываюць кошты пражывання і харчавання. Кошт падарожжа і візаў для беларускіх удзельнікаў аплочвае французская нацыянальная агенцыя.
Працоўная мова – англійская.
Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.salto-youth.net/find-a-training/1671.html.
Дэдлайн падачы заявак 1 сакавіка 2010г.
З сайта adukacyja.info
Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.
Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)
Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)
Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
У 2004 г. на працягу пяці дзён беларуская група работнікаў адукацыі мела сустрэчы ў Празе з чэскімі калегамі. Яны наведалі Міністэрства школ, моладзі і спорту, Карлаў універсітэт, цэнтры падвышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі, цэнтры падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі і падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў АСІС, Ніжэй прадстаўлены артыкулы, якія сталіся вынікам той паездкі ў Прагу.
Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.
Сцэнар правядзення выхаваўчага занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”
Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
Спампаваць сцэнар (doc, 37 Kb)
Спампаваць відэаролік (avi, 6.2 Мb)
«Адукацыя i кар'ера-2010»
Нашых абiтурыентаў чакаюць як айчынныя, так i замежныя ВНУ
Да ўступнай кампанii яшчэ далёка, але абiтурыентам ужо варта задумацца, на карысць якой адукацыйнай установы зрабiць свой выбар. Пра ўсе асаблiвасцi сучаснай адукацыi можна даведацца на спецыялiзаванай выставе «Адукацыя i кар'ера-2010», якая праходзiць у Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi.
На выставе шырока дэманструюцца экспазiцыi вядучых унiверсiтэтаў Беларусi па ўсiх кiрунках, а таксама сярэднiх i сярэднiх спецыяльных адукацыйных устаноў. У абiтурыентаў ёсць магчымасць пагаварыць з прадстаўнiкамi той цi iншай адукацыйнай установы, даведацца пра правiлы прыёму i зрабiць свой выбар. Тым больш што адукацыйная прастора выставы не абмяжоўваецца Беларуссю. Тут прысутнiчаюць прадстаўнiкi унiверсiтэтаў Польшчы, Чэхii, Германii, Амерыкi, Балгарыi i Расii, якiя раскажуць пра магчымасцi атрымаць адукацыю за мяжой.
Выстава будзе таксама карыснай для студэнтаў i маладых навукоўцаў, якiя могуць зацiкавiцца паслядыпломнай адукацыяй, праграмамi абмену, а таксама рознымi курсамi i стажыроўкамi. У праграме «Адукацыi i кар'еры 2010» прэзентацыi, канферэнцыi, семiнары, майстар-класы.
Выстава працуе да 27 лютага ўключна.
Крыніца інфармацыі — газета «Звязда»