Архіў навін
Праявім прафесійную салідарнасць са звольненай настаўніцай Мар'янай Груздзіловіч!
Як паведаміла Радыё Свабода, падставай для звальнення з цэнтру SOL у Мінску стала дыскусія выкладчыцы англійскай мовы з 13-гадовай навучэнкай (дачкой палкоўніка МУС), якая заявіла, што ў Дзень Волі на вуліцы выходзяць “тупыя ўроды з апазіцыі” і нешта крычаць. Спадарыня Груздзіловіч не пагадзілася, заявіўшы, што сама наведвае апазіцыйныя акцыі і бачыць там пераважна інтэлігентных людзей. Аднак менавіта ў Дзень Волі загадам кіраўніцтва цэнтру SOL у Мінску выкладчыца была звольненая на падставе абвінавачання ў парушэнні статуту арганізацыі.
На наступны ж дзень у падтрымку настаўніцы, звольненай за палітычныя перакананні і з парушэннем заканадаўства, узнялася кампанія салідарнасці. За дзень толькі ў цэнтральны офіс брытанскай кампаніі ў сувязі са звальненнем супрацоўніцы цэнтру SOL у Мінску прыйшло каля 130 электронных лістоў.
Настаўнік.інфо прапануе далучыцца да кампаніі і праявіць салідарнасць з каляжанкай. Дасылайце электроныыя лісты на solminsk@nsys.by, і ў цэнтальны офіс кампаніі ў Вялікабрытаніі на адрас sol@sol.org.uk.
Тэкст ліста па-англійску можна скапіяваць тут
Прэса пра звальненне Мар'яны Груздзіловіч
Выкладчыцу звольнілі з-за БНР
Мар’яна Грузьдзіловіч зноў расчаравала “SOL Minsk”
Ванда Дармаян: «Гэта хлусня, што яе звольнілі за палітыку»
Брытанскі цэнтр SOL даслаў першыя адказы на лісты з Беларусі
Матэрыял з досведу патрыятычнага выхавання
Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык
Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)
ТБМ набірае вучняў 7—9 класаў на бясплатныя курсы беларускай мовы
Сакратарыят «Таварыства беларускай мовы імя Франішка Скарыны» 18 сакавіка абвясціў набор вучняў 7—9 класаў Мінска і Мінскага раёна на бясплатныя курсы беларускай мовы, гісторыі і літаратуры.
Дзейнасць курсаў, на якіх будуць выкладаць вядомыя беларускія навукоўцы, пісьменнікі і грамадскія дзеячы, прадугледжана аб'яднаць з экскурсіямі па Беларусі і іншых краінах. Прычым падчас навучання ўдзельнікі курсаў змогуць атрымаць дапамогу ў падрыхтоўцы да тэстаў за курс базавай і сярэдняй школы.
Арганізацыйны збор вучняў адбудзецца 15 красавіка ў 18.00 у сталічнай сядзібе ТБМ (Мінск, вуліца Румянцава,13. Тэлефон: 284 85 11).
Паводле naviny.by
Міжнародны семінар па відэа-журналістыцы
Міжнародны сэмінар па відэа-рэпартажах для рускамоўных падлеткаў ладзіць Дзіцячы фонд ААН у Кіеве.
Семінар ладзіцца з 13 да 17 мая.
Удзельнікі сэмінару атрымаюць навыкі здымкі рэпартажаў, мантаваньня відэа-матэрыялаў для таго, каб удзельнічаць у стварэньні міжнароднай моладзевай праграмы.
Па сканчэнні семінара ўдзельнікі працягнуць працаваць у сваіх краінах, вырабляючы да размяшчаючы свае сюжэты на Інтэрнэт-партале ЮНІСЭФ.
Мова семінара – руская і англійская.
Удзельнікі будуць рабіць відэасюжэты па-руску з англійскімі субтытрамі.
ЮНІСЭФ пакрывае ўсе выдаткі ўдзельнікаў.
Для падачы заяўкі кандыдат мае быць ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў. Досвед правядзення здымак ёсць пажаданай, але не абавязковай умовай удзелу. Больш важна, каб было багата цікавых ідэй і гісторый, якімі вы б хацелі падзяліцца з іншымі. Калі кандыдат на ўдзел ёсць валянтэрам грамадскай альбо студэнцкай арганізацыі, гэта неабходна адзначыць у лісце.
Для ўдзелу неабходна даслаць рэзюмэ на англійскай альбо рускай мове і кароткі ліст да арганізатараў, з якога мусіць быць зразумела, чаму Вы – найлепшы кандыдат для ўдзелу ў праекце. Электронны адрас для заявак: cschuepp@unicef.org.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.
Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заявак.
Паводле рассылкі Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны
Каментвваць
Стажыроўка для маладых актывістаў у Чэхіі
Праграма «Стажыроўка імя Паўла Цігрыда» прадугледжаная для маладых людзей (25–30 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю ў Беларусі. Стажыроўку арганізуе Асацыяцыя па міжнародных пытаннях www.amo.cz.
Галоўная мэта – даць магчымасць удзельнікам стажыроўкі азнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасцю ўрадавага і няўрадавага сектароў, а таксама магчымасць паўдзельнічаць у працы чэшскіх грамадскіх арганізацыях на пазіцыі стажора.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на візы, стархоўку, праезд, пражыванне. Удзельнікам стажыроўкі прадастаўляецца стыпендыя.
Праграма складаецца зь дзвюх частак:
– першая частка адбудзецца з 3.05.2009 да 29.05.2009,
– другая частка адбудзецца з 29.05.2009 да 28.06.2009.
Зацікаўленыя ва ўдзеле ў стажыроўцы імя Паўла Цігрыда мусяць даслаць у бліжэйшы тэрмін ліст, які пацьвярджае зацікаўленасць, на адрас mailto:spt@amo.cz, і ім перашлюць анкету для запаўнення.
Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў: 15 красавіка 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Каментвваць
Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч
Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч:
Спампаваць матэрыял (doc, 5,5 МБ)
Цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі"
Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч:
Спампаваць матэрыял (doc, 5,5 МБ)
Прапануем вашай увазе шэраг разнастайных метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі, складзеныя баранавіцкім настаўнікам Віктарам Сырыцам:
Гістарычныя артыкулы, прысвечаныя асобам Тадэвуша Касцюшкі, Барыса Кіта і прыняццю Трэцяга статута Вялікага Княства Літоўска
Віктарыны пра дэкларацыю правоў чалавека і гістарычная асобы Тамаша Зана
Схема «Вялікае Княства Літоўскае – саслоўна-прадстаўнічая манархія»
Праект пранаваны шчучынскім настаўнікам і радыёаматарам Генадзем Кіенкам. Мэта праекта – заахвочванне школьнікаў да радыёаматарства, канструявання электронных самаробак і асабістых радыёстанцый, ўдзелу ў працы на калектыўнай радыёаматарскай станцыі з ужываннем сучасных відаў кампутарнай радыёсувязі, навязвання праз эфір кантактаў са сваімі аднагодкамі як на Беларусі? так і за яе межамі, ўдзел ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі.
Спампаваць план праекта (doc, 50 КБ).