Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.03.2009

Урок гісторыі па тэме “Замацаванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай
вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ”

Гэты ўрок быў праведзены настаўніцай Юліяй Федзянінай у 9’ класе Туркоўскай школы (Бабруйскі раён).
У аснову ўрока пакладзены групавы
метад работы з выкарыстаннем праблемна-пошукавых заданняў. Настўнік большую
частку ўрока выступае ў якасці кансультанта, што стымулюе вучняў да самарэалізацыі, актывізуе дзейнасць. Парная і групавая работа развівае
камунікатыўныя навыкі. Вучыць школьнікаў выказваць свае думкі, значыць, ствараць станоўчыя ўмовы для умення фарміраваць уласныя погляды на праблему.

Спампаваць план урока (doc, 64 КБ)

Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,3 МБ)

17.03.2009

Настаўніца беларускай мовы Глыбоцкай раённай гімназіі Таццяна Барткевіч дзеліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў па тэме «Займеннік»: “Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля”, “Групы займеннікаў па значэнні. Асабовыя займеннікі”

17.03.2009

Распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове па тэме «Займеннік»

Настаўніца беларускай мовы Глыбоцкай раённай гімназіі Таццяна Барткевіч дзеліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў па тэме «Займеннік»: “Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля”, “Групы займеннікаў па значэнні. Асабовыя займеннікі”
. Акрамя матэрыяла па тэме ўрокаў, на ўроках вучні знаёмяцца з тымі вядомымі асобамі, што нарадзіліся на Глыбоччыне: Я. Драздовічам, І. Буйніцкім, В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім, Т. Даленгам-Мастовічам, П. Сухім. Усё гэта – матэрыя для працы на ўроках па фармаванні сістэмы каштоўнасцей, гістарычнай памяці, грамадзянскай пазіцыі.

Спампаваць матэрыял (doc, 350 КБ)

15.03.2009

Досведам правядзення летнiка падзялілася настаўніца фізічнай культуры гарадзенскай школы №10 Святлана Ленкавец. У праграму летніка ёй удалося ўключыць такія складнікі, як гiстарычныя даследваннi, мастацкую дзейнасць і турызм. Праект гэты быў разлiчаны на падлеткаў з малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, але ж досвед, напэўна, будзе карысны для ўсіх.

Чытайце падрабязней (doc, 32 КБ)

15.03.2009

Адукацыйны праект «Вандруем разам»

«Настаўнік матэматыкі, калі ён сапраўды настаўнік, хоча, каб хаця б адзін з яго выхаванцаў звязаў свой лёс з матэматыкай. І яшчэ хоча, каб яго выхаванцы не толькі ўмелі карыстацца гатовымі ведамі, але і маглі здабываць новае. Для гэтага мала перадаць ім матэматычныя звесткі і навучыць карыстацца гэтай інфармацыяй. Трэба яшчэ далучыць іх да матэма¬тычнай творчасці, даць адчуць смак адкрывальніцтва новага. Дасягненню гэтай мэты і павінны быць прысвечаныя матэматычныя гурткі і факультатывы ў высокім іх разуменні.

15.03.2009

«Далучыць да творчасці" – методыка арганізацыі творчай матэматычнай дзейнасці ў 5–7 класах

«Настаўнік матэматыкі, калі ён сапраўды настаўнік, хоча, каб хаця б адзін з яго выхаванцаў звязаў свой лёс з матэматыкай. І яшчэ хоча, каб яго выхаванцы не толькі ўмелі карыстацца гатовымі ведамі, але і маглі здабываць новае. Для гэтага мала перадаць ім матэматычныя звесткі і навучыць карыстацца гэтай інфармацыяй. Трэба яшчэ далучыць іх да матэма¬тычнай творчасці, даць адчуць смак адкрывальніцтва новага. Дасягненню гэтай мэты і павінны быць прысвечаныя матэматычныя гурткі і факультатывы ў высокім іх разуменні. Але не ў кожнага настаўніка атрымоўваецца арганізаваць працу гурткоў і факультатываў належным чынам. Дый не кожны настаўнік мае адпаведныя здольнасці для арганізацыі творчай працы, а калі і мае здольнасці, дык далёка не кожны год у яго знойдуцца вучні, схільныя да такой працы».

Уласным досведам арганізацыі творчай дзейнасці вучняў пры вывучэнні такога, здавалася б, не спрыяльнага творчасці прадметам, як матэматыка, падзяліўся настаўнік з Магілёва Міхась Булавацкі.

Спампаваць матэрыял (193 КБ)

15.03.2009

Семінар для настаўнікаў «Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы»

Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.

Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.

12.03.2009

Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам.
Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з прыродна-гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі той лакальнай прасторы, ў якой яны жывуць, фармаванню пачуцця патрыятызму і любові да радзімы, прыцягнення іх да актыўнай краязнаўчай дзейнасці па вывучэнню родных мясцін.

У межах праекта былі ўкладзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па краязнаўстве Пастаўшчыны для вучняў розных класаў. Прапануем вашай увазе праграмы адпаведных курсаў:

12.03.2009

Адукацыйны праект “Сістэма школьнага краязнаўства”

Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам.
Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з прыродна-гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі той лакальнай прасторы, ў якой яны жывуць, фармаванню пачуцця патрыятызму і любові да радзімы, прыцягнення іх да актыўнай краязнаўчай дзейнасці па вывучэнню родных мясцін.

У межах праекта былі ўкладзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па краязнаўстве Пастаўшчыны для вучняў розных класаў. Прапануем вашай увазе праграмы адпаведных курсаў:

6 клас – «Спадчына» (doc, 92 КБ)

Сшытак да курса «Спадчына» (doc, 288 КБ)

7 клас – «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (doc, 115 КБ)

8–9 класы – «Чароўны край – Пастаўшчына» (doc, 100 КБ)

Праграма турыстычна-краязнаўчага гуртка (doc, 127 КБ)

Старонкі