Архіў навін
ЧУРЫКАЎ Дзмітрый – дацэнт кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. "Тое, што многія выкладчыкі выдатна ведаюць беларускую мову, магу пацвердзіць."
ЖЫЛКО Вячаслаў – дацэнт кафедры аналітычнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. Матэрыялы для сваіх лекцый піша па-беларуску. З уласнага досведу ведае: са студэнтамі хімфаку моўных праблем не ўзнікае.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 красавіка
Міжнародны семінар «Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах» пройдзе ў Мінску 5–6 мая. Семінар разлічаны на настаўнікаў, работнікаў сістэмы адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі адукацыі.
Мэта семінара – знаёмства ўдзельнікаў з досведам краін-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) у стварэнні і рэалізацыі адукацыйных праектаў на яўрэйскую і полікультурную тэматыку, тэму папярэджання дыскрымінацыі паводле рэлігійных і этнічных прыкметаў. У межах семінара ёсць магчымасць прэзентаваць уласны адукацыйны праект.
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў.
/
На канале ОНТ будзе прэм’ера фільма пра атамана Моніча і антысавецкі супраціў на Малым Палессі ў 1920-х гадах.
Дзве часткі адпаведна будуць дэманстравацца 23 і 30 красавіка ў 18:20 у праекце «Обратный отсчёт».
Ізноў надыходзіць час развітання з вучнямі. З аднымі вы сустрэнецеся ў школе пасля летняга адпачынку. Іншыя выпраўляюцца са школьнага гнязда ў дарослы свет. Спадзяемся, нашыя ранейшыя і новыя матэрыялы дапамогуць вам зрабіць Свята апошняга званка адметным і запамінальным.
Веды ў падручніках спяць да пары,
Веды хаваюцца ў лічбах і словах,
Веды найлепшыя нашы сябры,
Іх абуджае для нас адмыслова:
Дзынь-дзынь, школьны званок,
Дзынь-дзынь – нам вестунок,
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось
Вывучым новае штось...
В.Тэпін, 1942 г.У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача.
В.Тэпін, 1942 г.У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача. Маральная папсаванасьць, якая назіраецца ў грамадзтве і якая зьяўляецца вынікам заняпаду агульнай культуры, можа быць пераможана ўласнымі сіламі нацыі, закліканай да самадзейнасьці.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка Міжнародная канферэнцыя «Крэатыўнасць у навучальным працэсе» пройдзе ў Рызе 14 – 15 верасня 2012 г. Тэма крэатыўнага мыслення будзе разглядацца ў дачыненні да моўнай адукацыі, матэматыкі, мастацтва і сацыяльных навук, дашкольнай адукацыі ды г.д.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, настаўнікі і адміністратары, якія працуюць на розных узроўнях сістэмы адукацыі: ад дашкольнай – да вышэйшай і адукацыі дарослых. Навучэнцы, бацькі і практыкі таксама вітаюцца.
Арганізатары прапануюсь 10 грантаў для школьных настаўнікаў на пакрыццё рэгістрацыйных унёскаў.
Шаноўныя сябры! З прыемнасцю рэкамендуем вам аб’яднаную стужку блогаў настаўнікаў Беларусі inspiration.blog.tut.by. Рэсурс створаны групай калегаў з мэтай аб’яднаць прадметныя блогі беларускіх настаўнікаў, наладзіць іх камунікацыю і падтрымку.
Апрача наўпростай трансляцыі артыкулаў, Блог настаўнікаў Беларусі прапануе наведнікам надзвычай жывы і прыязны форум, на якім можна абмеркаваць дасягненні, падзяліцца навінамі, знайсці супольнае вырашэнне праблемы.
Таксама вы можаце дадаваць свае рэсурсы ў аб’яднаную стужку.
ОРСА Аляксандр – займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. На яго надмагільным помніку на беларускіх кладах парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку напісана: «Змагару за волю Беларусі, Настаўніку...»