Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.11.2011

Змест нумару
1. VIIІ

29.11.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 16 снежня 2011 г.

У межах праграмы беларусы могуць падаваць заяўкі на стыпендыі для навучання ва ўніверсітэтах усёй Еўропы. Агулам на стыпендыі для беларускіх студэнтаў, якія выкажуць жаданне атрымаць адукацыю ў еўрапейскіх універсітэтах і вярнуцца пасля іх заканчэння ў Беларусь, вылучаны 3,6 мільёна еўра .
Праграма фінансуецца Еўрапейскім Звязам і адмініструецца Саветам Міністраў Паўночных краінаў. Стыпендыя мае пакрыць кошты навучання, кошты ўтрымання (1000 еўра на месяц для адной асобы) ды выдаткі на дарогу. Навучанне – на англійскай ці нацыянальнай мове краіны, у якой знаходзіцца абраны ўніверсітэт.

28.11.2011

Таццяна Гусева, Салідарнасць 

Спачатку пра слуцкае паўстанне дзецям гаварылі як пра злачынства супраць савецкай улады.
Пазней, у сярэдзіне 90-х школьнікаў вучылі па падручніках з бел-чырвона-белым сцягам на вокладцы, дзе паўстанню было прысвечана значнае месца ў асобным параграфе.
Ужо напрыканцы 90-х у падручніках мімаходзь узгадвалася пра Слуцкі збройны чын як пра гістарычны факт, тлумачылася, што не ўсе разумелі палітыку бальшавікоў. Літаральна некалькі радкоў было.
Зараз пра паўстанцаў у падручніках не пішуць, як быццам бы яго і не існавала. Зрэдку нехта са старшакласнікаў зацікавіцца і напіша на гэтую тэму рэферат. Цяпер такі час, калі падручнікі па гісторыі перапісваюцца раз на два-тры гады…

26.11.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 снежня 2011 г.

Да ўдзелу ў моладзевым летніку ў Фінляндыі запрашаецца моладзь 1993 — 1996 гадоў нараджэння. Летнік з’яўляецца бясплатным для ўдзельнікаў (уключна з выдаткамі на праезд).
Асноўныя тэмы летніка: змена клімату; узнаўляльныя прыродныя рэсурсы і энергія; водныя рэсурсы; інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі; прыкладная матэматыка.

24.11.2011

План-канспект урока, распрацаваны Марынай Дземядзюк (СШ №15 г. Брэста). Прадмет: Мая Радзіма Беларусь. Клас: 4.

24.11.2011

Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў

План-канспект урока.
Распрацавала Марына Дземядзюк (СШ №15 г. Брэста).
Прадмет: Мая Радзіма Беларусь.
Клас: 4.

23.11.2011

Навучальны дапаможнік аўтараў Юхнель Н.В., Навумавай Е.Г., Дземчанка Н.В. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (раздзелы III, IV).


23.11.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 6 снежня 2011г.

Альтэрнатыўная моладзевая платформа аб'яўляе пра адкрыццё вакансіі галоўнага трэнера ў доўгатэрміновую адукацыйную праграму «Будзь на сувязі!».
Мэтай праграмы з'яўляецца падрыхтоўка рэдактараў сайтаў моладзевых недзяржаўных арганізацый для паляпшэння сувязі арганізацый з іх мэтавымі аўдыторыямі праз працу ў інтэрнэт.

23.11.2011

Навучальны дапаможнік «Англійская мова. 10 клас»


Навучальны дапаможнік «Англійская мова. 10 клас» аўтараў Юхнель Н.В., Навумавай Е.Г., Дземчанка Н.В. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (раздзелы III, IV).


22.11.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 снежня 2011 г.

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны». Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.
У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Старонкі