Архіў навін
Уладзіслаў Лупакоў, брэсцкая СШ № 10: Большасць тэрмінаў у сучаснай навуцы мае грэцкае і лацінскае паходжанне. Але ў любой мове ёсць пэўная колькасць сваіх непаўторных слоў. Ніжэй прыводзяцца некаторыя хімічныя тэрміны на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Параўнаць іх даволі цікава.
Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Большасць тэрмінаў у сучаснай навуцы мае грэцкае і лацінскае паходжанне. Але ў любой мове ёсць пэўная колькасць сваіх непаўторных слоў, якімі карыстаецца навука. Іх напісанне і гучанне адрозніваецца нават у блізкіх мовах.
Ніжэй прыводзяцца некаторыя хімічныя тэрміны на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Параўнаць іх даволі цікава.
naviny.by
З надыходам летніх вакацый паўстае складанае пытанне аб арганізацыі вольнага часу дзяцей. Вядома, кожны з бацькоў хоча, каб дзіця не проста добра прабавілася, але і падцягнула матэматыку ці замежную мову, прачытала зададзеныя на лета кніжкі, навучылася чамусьці новаму.
Лінгвістычныя масты, намёты і робаты, летні ўніверсітэт, валанцёрскія праграмы для моладзі – прапануем падборку дзіцячых летнікаў з цікавымі адукацыйнымі праграмамі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня
Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд “Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі на стажыроўку ў Польшчу.
У межах двухтыднёвага візыту ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, мясцовага самакіравання, СМІ, даведацца пра працу грамадскіх арганізацый, сустрэцца з выбітнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.
Арганізатары паездкі забяспечваюць удзельнікам пражыванне, харчаванне на тэрыторыі Польшчы, а таксама аплату за праезд.
Апошні тэрмін падачы прац – 31 жніўня
Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях».
Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г. Галоўныя тэмы: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць». Рабочыя мовы – польская, беларуская, украінская.
Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.
Матэрыялы ўрока ў 6 класе. Даслала Таццяна Барткевіч, Глыбокае.
«Правапіс н, нн ў прыметніках»
Матэрыялы ўрока ў 6 класе. Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Зрэалізаваная задума з абсалютна звычайнай, «шараговай» тэмы, якіх большасць, зрабіць урок цікавым.
Апошні тэрмін падачы прац – 31 жніўня
Конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы, абвешчаны Польскай Амбасадай. Конкурс скіраваны да студэнтаў і навукоўцаў – аўтараў прац у галіне польскай мовы, літаратуры, гісторыі ды культуры.
Працы прымаюцца па-польску, беларуску і руску ў намінацыях: 1) дыпломныя працы (на ступені бакалаўра ды магістра); 2) кандыдацкія працы; 3) падручнікі; 4) іншыя працы навуковага характару аўтарства маладых навукоўцаў, апублікаваныя цягам апошняга года.
Святлана Ляшонак, Глыбоцкая раённая гімназіі
Міжнародны конкурс крэатыўнасці «Адысея розуму-2011» прайшоў у польскім Гданьску.
Конкурс быў створаны больш як 30 гадоў таму ў ЗША. Аўтар праграмы — прафесар тэхнічнага ўніверсітэта ў Нью Джэрсі К. Самюэл Міклас. Асноўная мэта праграмы — развіццё ў дзяцей умення нестандартна мысліць, цаніць і паважаць пункт гледжання іншых, мець сваю думку і ўмець яе абгрунтаваць, а таксама развіццё навыкаў каманднага ўзаемадзеяння...
Урок у беларускамоўнай школе Літвы. Даслала Алена Базюк (Сярэдняя школа імя Францыска Скарыны г.Вільнюса.