Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.02.2011

2 сакавіка
Аўтары Кацярына Баброўская і Алесь Лозка запрашаюць на прэзентацыю мультымедыйных дапаможнікаў «Дапаможнік лялечніка» і «Жаніцьба Цярэшкі».
Пэзентацыя адбудзецца ў актавай зале корпуса БДПУ па адрасе: вул. Магілёўская, д. 37.
Пачатак а 17-й гадзіне.

28.02.2011

Кожную сераду

Запрашаем далучыцца да клуба аратарскага майстэрства “ПраМова”. У зычлівым і сяброўскім атачэнні значна лягчэй дасканаліць свае камунікацыйныя і лідэрскія якасці!
Клуб – выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, знайсці сяброў і адпачыць ад штодзённых клопатаў. У нас размаўляюць выключна па-беларуску, вучацца красамоўна апавядаць ці нават проста гутарыць на роднай мове.
Сустрэчы праходзяць кожную сераду ў 18.45 у сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (вул. Румянцава, 13).

Кантакты: + 375–29–565–77–66, pramova.club@gmail.com

25.02.2011

Прыём матэрыялаў да 20 мая 2011 г. 

Абвешчаны конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»!

Мэты конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай і творчай асобы, грамадзяніна Беларусі; іх папулярызацыя, забеспячэнне доступу да іх шырокага кола педагогаў, бацькоў, усіх, хто працуе з дзецьмі і моладдзю.

Намінацыі конкурсу
:
• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі;
• Сучасны ўрок;
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура;
• Настаўнік – сям’я – грамадства;
• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс.
Форма заяўкі (doc 30 Kb)

25.02.2011

generation.by
Там ёсць копіі рэальных лабараторый і цэнтраў, а рэгістрацыя ў Power of Research даступная любому жадаючаму. Не патрэбна і адмысловых ведаў, каб адчуць сябе сапраўдным навукоўцам ці даследчыкам і «пахімічыць». Так Еўразвяз імкнецца прыцягнуць у навуку болей моладзі, кошт «онлайн-вярбоўкі» ў навуку склаў болей паўмільёна еўра.
Зарэгістравацца ў гульні можна і беларусам — сярод спісу краін такая магчымасць ёсць, а «папрацаваць» можна ў інстытутах і лабараторыях у васьмі краінах Еўразвяза.

25.02.2011

Гражына Шалкевіч, Твой стыль
Традыцыйны фестываль-кірмаш народных майстроў пройдзе ў Гродне 27 лютага.
“Казюкі” ладзяцца з мэтай адраджэння даўняй традыцыі першых веснавых кірмашоў, якія на Гродзеншчыне і Віленшчыне вядомыя з канца 18 ст. Пачынаючы з 1690 г. гэтыя кірмашы называюцца “Казюкі”, бо праводзіліся 4 сакавіка, у дзень св. Казіміра. Майстры мелі магчымасць дэманстраваць работы зробленыя за зімовы перыяд. Лічылася, як пройдзе гандаль у гэты дзень – такі будзе і ўвесь год.

25.02.2011

Алена Спасюк, naviny.by
Сістэма адукацыі Беларусі адчувае дэфіцыт кадраў. І прычына не ў тым, што беларускія ВНУ рыхтуюць недастатковую колькасць спецыялістаў. І нават не ў невялікім заробку настаўнікаў...
Яўген Лівянт, які мае два дзесяцігоддзі настаўніцкага стажу і зарабляе апошнім часам рэпетытарствам, упэўнены, што са школы выкладчыкі сыходзяць зусім не з-за грошай.
«Цяпер быць прынцыповым настаўнікам і высвятляць адносіны з вучнем – галаўны боль. Гэта датычыць і паводзінаў, і ацэнак вучняў. Любая прынцыповасць прыводзіць да праблем у школе для настаўніка».

24.02.2011

 Шведская мова і культура для падлеткаў. Працоўная мова — беларуская. Бясплатна.
(029) 774–22–47, Ігар.

24.02.2011

generation.by
Такую заяву зрабіў міністр адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Табачнік. Чыноўнік прапанаваў адмяніць сістэму адзнак па школьным прадмеце «фізічная культура»: «Чаму раней былі трагедыі? Таму што хтосьці спрабуе з секундамерам параўноўваць, за колькі секундаў дзіця прабяжыць 30 метраў, 60 метраў».
Па новым дзяржаўным стандарце пачатковай школы Украіны фізкультуры будзе адводзіцца больш гадзінаў, і ацэньванне будзе ладзіцца з улікам прысутнасці школьніка на паветры, у руху, у хадзьбе. Дзецям, якія займаюцца ў спартыўных школах ці секцыях у вольны час, гэта будзе залічвацца як занятак па фізкультуры.

23.02.2011

24 – 26 лютага
З 24 па 26 лютага ў сталічным Палацы моладзі (Старавіленскі тракт, 41) пройдзе 9-я спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар’ера».
У выставе возьмуць удзел установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, цэнтры занятасці, установы пазашкольнага выхавання і навучання, вытворцы канцылярскіх тавараў. У педагогаў, вучняў і іх бацькоў будзе магчымасць азнаёміцца з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ў навучанні, праграмамі дыстанцыйнага навучання, мультымедыйнымі сродкамі навучання, праграмамі профільнага навучання, новымі вучэбнымі дапаможнікамі і навуковай літаратурай, дзіцячай літаратурай, слоўнікамі, энцыклапедыямі і даведнікамі.

Старонкі