Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка, 14.00
Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя польска-беларускія праекты-2011”.
Падтрымліваюцца:
• культурная супраца ў розных галінах культуры: кіно, тэатр, музыка, літаратура і г. д.;
• супраца ў галіне адукацыі школ, універсітэтаў і іншых навучальных установаў; навукова-тэхнічная супраца;
• супраца з установамі культуры: галерэі, музеі і г.д.;
• грамадская дыпламатыя на ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў.

18.03.2011

Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета

У чэрвені 2009 года ў «Настаўніцкай газеце» быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў.
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася.

18.03.2011

20 сакавіка
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 20 сакавіка з 12.30 да 15.00 і прысвечана народнаму святу «Саракі». Галоўны герой на свяце – жаваронак, які лічыўся вестуном вясны. З гэтай нагоды дзяцей і дарослых чакае незвычайная забава!
Пад час свята гушкайцеся на арэлях, грэйцеся каля вогнішча, вадзіце вакол яго карагоды, кінце свой голас вышэй у неба разам з веснавымі спевамі ў выкананні гасцей свята.

18.03.2011

Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета

У чэрвені 2009 года ў "Настаўніцкай газеце" быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў.
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася. Малы Алесік, сын Ігара і Дар’і, а таксама іншыя малыя штодзень чуюць беларускую мову і размаўляюць на ёй, як і хацелі бацькі. Адзначу, што са з’яўленнем беларускамоўнай групы ў жыццядзейнасці сада не адбылося нейкіх кардынальных змен. Можна было б сказаць, што сітуацыя вырашылася станоўча, калі б сёлета гісторыя не атрымала працяг.

18.03.2011

Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”.
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.


17.03.2011

Восем беларускіх танцаў (Верабей, Матлёт, Кракавяк, Полька-Агата, Базар, Лявоніха, Таўкачыкі, Мужчынскія таўкачыкі): відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

17.03.2011

Матэрыялы мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”
Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”.
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

16.03.2011

17 сакавіка ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул.Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхала Булавацкага “Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці Беларускае пяціборства”.
Пачатак а 17-й гадзіне.

16.03.2011

Алена Спасюк, naviny.by
Сёлета ў гімназіі беларускіх школьнікаў будуць прымаць паводле новых правілаў, якія, на думку эксперта, могуць справакаваць карупцыю ў сістэме сярэдняй адукацыі.
Можна сказаць, што павелічэнне колькасці гімназій – гэта свайго роду рэакцыя сістэмы сярэдняй адукацыі на істотныя пераўтварэнні, якім сярэдняя школа падвяргалася апошнія некалькі гадоў. У першую чаргу, гэта рэакцыя на ліквідацыю паглыбленага вывучэння прадметаў у школах і яго замену факультатыўнымі заняткамі.

12.03.2011

Кацярына Баброўская, Алесь Лозка: "Народны тэатр. Батлейка" 
 PowerPoint-прэзентацыя:
- гісторыя і тэорыя батлейкавага тэатра;
- выраб батлейкавай скрыні;
- аздабленне;
- асноўныя лялькі-персанажы.

Старонкі