Архіў навін
Матэрыял стане карысным для сябраў лінгвістычных клубаў, удзельнікаў школьных абменаў, усіх, хто жадае далучыцца да міжкультурнай камунікацыі і расказаць пра сябе ды сваю краіну. Выканала і скарыстала на ўроках social studies сярэдніх школ г. Эплтан (штат Вісконсін, ЗША) Вера Мацкевіч.
PowerPoint-прэзентацыя “Belarus: quiz”
Матэрыял стане карысным для сябраў лінгвістычных клубаў, удзельнікаў школьных абменаў, усіх, хто жадае далучыцца да міжкультурнай камунікацыі і расказаць пра сябе ды сваю краіну.
Выканала і скарыстала на ўроках social studies сярэдніх школ г. Эплтан (штат Вісконсін, ЗША) Вера Мацкевіч.
Алена Дзядзюля, Звязда
Школа — гэта не толькі чытанне, пісанне, лічэнне. Гэта яшчэ і цікавыя ідэі, эксперыменты, урэшце рэшт, святы. Пра што ведаюць нават самыя маленькія вучні 4-й гімназіі горада Мінска. Дзятву з 1 «А» мы заспелі на кірмашы. Вы не глядзіце, што дзеткам усяго па 6–7 гадоў, хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо паспелі і палюбіць школу, і стаць яе маленькімі гаспадарамі. На кірмашы яны нават самі куплялі і прадавалі (!) розныя прысмакі.
Наогул гэтымі днямі адна са старэйшых беларускіх гімназій нагадвала суцэльнае поле для эксперыментаў: па сценах былі развешаныя шматлікія маляваныя справаздачы, дзе дзеці распавядалі пра сваё цікавае жыццё-быццё, школе прысвячалі вершы, песні. У гімназіі юбілей. Яна, равесніца суверэннай Беларусі, адзначае сваё 20-годдзе.
Студэнтаў па ўсёй краіне прымушаюць галасаваць датэрмінова. Што рабіць?
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Звыклая сітуацыя напярэдадні выбараў паўтараецца ў Беларусі і гэтым разам. Кіраўніцтва ўніверсітэтаў, старасты і супрацоўнікі інтэрнатаў прымушаюць студэнтаў датэрмінова прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Тлумачаць гэта небаходнасцю «захаваць фінансаванне ўніверсітэту» альбо проста пагражаюць высяленнем з інтэрнатаў. Што рабіць у выпадках такога прымусу?
У дапамогу настаўнікам, якія рыхтуюць школьныя святы, прапануем сшытак, складзены стваральнікамі «Дзіцячага альбому» Таццянай Матафонавай і Змітром Сідаровічам.
У сшытку вы знойдзеце тэксты і ноты наступных песенек:
1. Сонейка
2. Баран
3. Дзядок рыбачку злавiў
4. Цяцерка
5. Кую-кую ножку
6. Ай, куры-куры
7. Гэй ты, воўчанька
8. Ладу-ладу-ладкi
9. Кукарэку, певунок
10. Рыцар-верабейка
11. Каза/Таўкачыкi
12. Ту-лю-лю
13. Ехаў мазур да млына
14. Верабей варыў пiва
15.
Дзіцячыя песні з нотамі
У дапамогу настаўнікам, якія рыхтуюць школьныя святы, прапануем сшытак, складзены стваральнікамі «Дзіцячага альбому» Таццянай Матафонавай і Змітром Сідаровічам. У сшытку вы знойдзеце тэксты і ноты як акульнавядомых, так і прыгаданых песенек: Цяцерка, Кую-кую ножку, Чыжык, Кура-шчабятура ды інш.
/ каментаваць
Неўзабаве дэдлайн!
15 снежня – Стыпендыі на навучанне ў Гішпаніі
15 снежня – Моладзевы летнік “Міленіум”
Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка 2011 г.
United Nations Environment Programme абвесціла адкрыццё дваццатага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага праблемам навакольнага асяроддзя.
Конкурс ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon.
2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма конкурсу – «Жыццё ў лясах».
11 снежня
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства запрашае палачан на прэзентацыю сваёй дзейнасці. Мы раскажам:
— навошта ходзім у этнаграфічныя экспедыцыі;
— як вучымся і вучым традыцыйным рамёствам, спевам, танцам;
— якія ладзім традыцыйныя святкаванні;
— чаму усё гэта файна і сучасна;
— як можна далучыцца да супрацы.
Сайт Звязды пераўтварыўся ў стыхійны настаўніцкі форум
Ці ёсць будучыня ў сельскіх школ? Чаму ў беларускай педагогіцы выключна жаночы твар? Якім павінна быць маральнае аблічча педагога? Пра ўсё гэта настаўнікі разважаюць на сайце «Звязды», які пасля публікацыі артыкула «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» у нумары за 17 сакавіка, пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзеляцца адно з адным праблемамі, якімі жыве сучасная школа.