Архіў навін
Прэзентацыя «Развіццё даследчай кампетэнцыі як адзін з элементаў урока (беларускай літаратуры)"
Аўтар: Н.Жаўняк, гомельская гімназія №10. Выкарыстанне прэзентаванага метаду спрыяе дасягненню такіх мэтаў, як:
- фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей вучняў;
- развіццё ўмення ставіць праблемы і самастойна іх рашаць;
- фарміраванне пачуцця індывідуальнай адказнасці за прынятае рашэння;
- развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў...
Апошні тэрмін падачы заявак - 30 студзеня
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае навучэнцаў старэйшых класаў, ахвочых да ведаў у абсягу сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс «Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур».
Курс падрыхтаваны як альтэрнатыва афіцыйнаму прадмету «Грамадазнаўства» і складаецца з шырокага спектра гуманітарных ведаў, якія старшакласнікі не могуць атрымаць у Беларусі праз ідэалагічныя перашкоды.
Арганізацыйны сход – 4 лютага
Бясплатныя заняткі па беларускай мове, літаратуры, гісторыі для вучняў 7-х, 8-х, 9-х класаў сярэдняй школы з вопытнымі выкладчыкамі ў Таварыстве беларускай мовы. Заняткі грунтуюцца вакол асноўных пунктаў праграм для пералічаных класаў, але і выпускнікам могуць быць карысныя.
Арганізацыйны сход адбудзецца 4 лютага 2011 года ў 17 гадзін у памяшканні ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13 (праезд да ст. метро «Плошча Перамогі»). Тэл. для даведак: (29) 639–27–15.
Неўзабаве дэдлайн!
14 студзеня – Global UGRAD 2011–2012: Праграма студэнцкага абмену
15 студзеня – Стыпендыяльная праграма Krzyzowa (Kreisau)
15 студзеня – Еўрапейцы за мір: Праграма супрацы з нямецкімі школамі
17 студзеня – Валанцёрскія праекты ў Польшчы для беларускай моладзі: 7 праграм
17 студзеня – Развіццё альтэрнатыўнага турызму: Валанцёрскі праект у Балгарыі
22 студзеня
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў праводзіць чарговы штогадовы фестываль. Праграма сёлеташняга фэсту будзе складацца з прэзентацый і майстар-класаў лідэраў, якія праводзілі свае гурткі ў 2010 г.
Падчас фестывалю будуць адабраны найбольш цікавыя гурткі і майстар-класы, пераможцы атрымаюць прыз – паездку ў Швецыю.
Алена Драздоўская, Раніца
Ці задавалі вы сабе калі-небудзь пытанне: “Як займаюцца вашы аднагодкі ў школах іншых краін?” А вось сябры Асацыяцыі беларускіх гайдаў мелі выдатную магчымасць даведацца аб дацкай школе: на працягу візіту ў Данію яны наведалі адну са школ у невялікім гарадку Вібю.
— Данія — адна з самых развітых у сацыяльным плане краін, — расказвае Вольга Віхарава, адказная за сувязі з грамадскасцю Асацыяцыі беларускіх гайдаў. — І адукацыйная сістэма тут вельмі прагрэсіўная. Нягледзячы на тое, што яна ў нечым падобная на нашу (напрыклад, там таксама абавязковая дзевяцігадовая адукацыя), адрозненняў значна больш.
Радыё Свабода
У Магілёве ў дзясяты раз адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў «Беларускае пяціборства». Традыцыйна ў ім удзельнічаюць вучні старэйшых класаў. Яны спраўджвалі свае веды па пяці школьных дысцыплінах. Усе заданні — на беларускай мове. Адказваць спаборнікі павінны таксама па-беларуску. Якасць мовы ўлічваецца падчас падвядзення вынікаў.
Пяціборства ўсе гады арганізуюць сябры Таварыства беларускай мовы. Праходзіць яно ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. На яго запрашаюцца ўдзельнікі школьных алімпіядаў. Сёлетняе Пяціборства атрымалася самым масавым, зазначае яго ініцыятар Міхась Булавацкі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае да ўдзелу ў шэрагу праектаў Еўрапейскай валанцёрскай службы ў Польшчы.
У праектах можа ўдзельнічаць моладзь з Беларусі ва ўзросце 18–30 год. Пачатак праектаў – чэрвень 2011 г., працягласць - ад паўгоду да году (летнік – 6 тыдняў). Месца правядзення – Польшча (Уроцлаў і суседнія гарады ды вёскі).
Прыклады заданняў, якія выкарыстоўваліся ў міжнароднай праграме ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў OECD PISA ў 2000 годзе.
Выдадзена Цэнтрам ацэнкі якасці адукацыі Інстытута зместу і метадаў навучання Расійскай Акадэміі Адукацыі ў 2003 годзе.
Матерыялы прызначаны для шырокага кола: прадстаўнікоў органаў кіравання адукацыяй рознага ўзроўня; спецыялістаў, якія займаюцца праблемамі ацэнкі адукацыі; спецыялістаў у абсягу школьнай натуральна-матэматычнай і філалагічнай адукацыі. Прапанаваныя матэрыялы могуць быць карысныя настаўнікам школ і студэнтам педагагічных ВНУ.
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» разам з партнёрскай арганізацыяй з Балгарыі «Традыцыйная Культура і Устойлівае Развіццё, Балгарыя» прапануе маладым людзям ва ўзросце 18–30 год паехаць на кароткатэрміновы валанцёрскі праект у Балгарыі на 2 месяцы (з 1 чэрвеня па 1 верасня 2011 г.).
Праект будзе праходзіць у маляўнічым месцы ў гарах Радопы, вёсцы Раўнагор. Сёлетнімі кірункам дзейнасці тамтэйшага моладзевага цэнтра з’яўляецца развіццё альтэрнатыўнага турызму (як спосабу развіцця мясцовай эканомікі).