Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.02.2011

FOCUS
Часопіс FOCUS змяшчае меркаванні нямецкіх адмыслоўцаў пра тое, якія хібы яны бачаць у сённяшняй адукацыйнай сістэме Нямеччыны:
- Уся праблема ў федэральнай сістэме...
- Трэба разумна размяркоўваць рэсурсы...
- Летнія вакацыі надта доўгія...
- Надта амбітныя бацькі толькі дзейнічаюць на нервы...
- Адна рэформа за другой без усялякай навуковай базы...

03.02.2011

Вольга Грынявіцкая, Народная Воля
Ліст міністру адукацыі Сяргею Маскевічу з просьбай вярнуць у Талькаўскую школу выкладчыцу гісторыі Наталлю Ільініч, з якой дырэктар пасярэдзіне навучальнага года не працягнула працоўны кантракт, напісала настаўніца-пенсіянерка са Слуцка Зінаіда Цімошак.
Звальняць сельскага настаўніка, добрага педагога з працы пасярэдзіне вучэбнага года па надуманых і смешных прычынах — гэта парушэнне канстытуцыйнага права на працу і здзек з настаўніцкай прафесіі...


02.02.2011

Віктар Лістападаў, Заўтра тваёй краіны
Вярнуць беларускую мову ў сістэму вышэйшай адукацыі
- Нам патрэбныя ВНУ, дзе будуць выкладаць па-беларуску, у тым ліку дзеля таго, каб пабольшала кольскасць бацькоў, якія будуць жадаць, каб іхнія дзеці вучыліся на беларускай мове, – кажа Лявон Баршчэўскі. – На пачатку 1990-х лічылі, што ў сферы адукацыі, наадварот, трэба пачынаць з дзіцячых садкоў. Гэта важна, але калі сістэма незавершаная, дзіцячы садок не дапаможа. Дзеці з беларускамоўных садкоў павінны мець магчымасць працягваць навучанне ў беларускамоўнай школе, а потым ВНУ і аспірантуры на беларускай мове.


02.02.2011

Марыя Эйсмант, Народная Воля

Настаўніца гісторыі з вёскі Талька Пухавіцкага раёна, з якой дырэктар школы не працягнула працоўны кантракт, звярнулася да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з просьбай садзейнічаць у аднаўленні на працы ў школе, у якой яна працавала больш за 25 гадоў.
“Звальненне адбылося ў сярэдзіне навучальнага года, таму ніякіх вакансій я не змагла знайсці і аказалася без працы і без сродкаў для існавання”, — звяртаецца да міністра Наталля Ільініч.


01.02.2011

FOCUS
Часопіс FOCUS змяшчае меркаванні нямецкіх адмыслоўцаў пра тое, якія хібы яны бачаць у сённяшняй адукацыйнай сістэме Нямеччыны:
- Уся праблема ў федэральнай сістэме...
- Трэба разумна размяркоўваць рэсурсы...
- Летнія вакацыі надта доўгія...
- Надта амбітныя бацькі толькі дзейнічаюць на нервы...
- Адна рэформа за другой без усялякай навуковай базы...


31.01.2011

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (Літва) пачынае кампанію па наборы новых студэнтаў. Цягам вясны 2011 года адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія дазволяць будучым студэнтам ЕГУ бліжэй пазнаёміцца з еўрапейскай сістэмай адукацыі і адзіным беларускім універсітэтам у Еўрапейскім Саюзе.
Дакументы прымаюцца на дзённыя і завочныя бакалаўрскія праграмы, а таксама на дыстанцыйныя курсы і магістратуру. У гэтым навучальным годзе для студэнтаў першага курса будзе павялічаная колькасць стыпендый, ільготаў па аплаце і іншых бонусаў, што не толькі дазволіць даць студэнтам якасную еўрапейскую адукацыю, але і створыць больш спрыяльныя ўмовы аплаты, а то і ўвогуле вызваліць ад яе (трэцяя частка студэнтаў ЕГУ вучыцца бясплатна).


31.01.2011

Валянціна Аксак, Радыё Свабода
“Каралева дакладных навук” – так называецца кніга Вольгі Гапоненкі, прысвечаная першай у свеце жанчыне-прафесарцы Соф’і Кавалеўскай. Гэта чарговая кніга серыі “Нашы славутыя землякі”, што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Тэхналогія”. Дзякуючы гэтаму выданню ў беларусаў паболела падставаў для нацыянальнага гонару.

31.01.2011

Валянціна Аксак, Радыё Свабода
“Каралева дакладных навук” – так называецца кніга Вольгі Гапоненкі, прысвечаная першай у свеце жанчыне-прафесарцы Соф’і Кавалеўскай. Гэта чарговая кніга серыі “Нашы славутыя землякі”, што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Тэхналогія”. Дзякуючы гэтаму выданню ў беларусаў паболела падставаў для нацыянальнага гонару.
Кандыдат фізічна-матэматычных навук Вольга Гапоненка зацікавілася гераіняй сваёй будучай кнігі даўно, аднак, каб сабраць раскіданыя пераважна па замежных архівах матэрыялы, спатрэбілася шмат гадоў. Сама ж кніга напісалася вельмі хутка, бо для аўтаркі яе гераіня ёсць асобай захаплення.


28.01.2011

Таварыства беларускай школы прэзентуе навучальны фільм “Як жанілі Цярэшку”, дзякуючы намаганням і творчаму патэнцыялу Кацярыны Баброўскай і старшыні ТБШ Алеся Лозкі.
Здымкі унікальнага матэрыяла адбываліся ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна. У фільм увайшлі сцэнар правядзення ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі”, а таксама народныя гульні “Вішанька”, “Пацалунак”, “Стайскі паясок”, танцавальная гульня “Бабыль”, танцы “Падэспань”, “Кракавяк”,”Лявоніха”, запісы народных спеваў, месца язычніцкага культа цудадзейнага дрэва, дададзеныя каментары знаных беларускіх фалькларыстаў і навукоўцаў.


28.01.2011

План-канспект і прэзентацыя ўрока. Даслала Інга Сакута. Клас: 7 клас, ІІІ чвэрць. Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.

Старонкі