Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.01.2011

Алена Спасюк, naviny.by
На добры лад, вучню неістотна, мужчына ці жанчына яго настаўнік. Іншая рэч, што для гарманічнага развіцця асобе неабходныя зносіны і з мужчынамі-настаўнікамі, і з жанчынамі-педагогамі. Да таго ж, так ужо прынята лічыць у грамадстве, – калі на нейкую працу згаджаюцца збольшага жанчыны, гэта значыць, што яна няпростая і малааплатная. Адсюль і нізкі прэстыж такой работы, і недастаткова паважлівае стаўленне вучняў да настаўнікаў.
Што ў адноўленым сацыяльным пакеце будзе асабліва прывабна для настаўніка, пакуль невядома. «У стварэнні новага сацыяльнага пакета настаўніцтва, над якім мы цяпер працуем, могуць паўдзельнічаць усе ахвотныя, бо нам хочацца стварыць не проста дэклараваныя нормы, а сапраўдныя, жывыя прапановы. Яны павінны быць змястоўна цікавыя для спецыялістаў – супрацоўнікаў галіны », – расказаў Аляксандр Бойка.


21.01.2011

План-канспект урока. Даслала Інга Сакута. Клас: 11. Тып урока: урок-падарожжа.

21.01.2011

План-канспект урока «Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме «Займеннік»"
Аўтар: Інга Сакута.
Прадмет: беларуская мова.
Клас: 11.
Тып урока: урок-падарожжа.
Матэрыялы і абсталяванне: малюнкі пралесак, карткі з заданнямі.


21.01.2011

Рэгулярна для беларускіх претэндэнтаў!

Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве – рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў кірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць ініцыятывы, скіраваныя на: умацаванне першынства закона, абарону правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахову прыроды, грамадскі ўдзел у мясцовым самакіраванні ды інш.; умацаванне няўрадавых арганізацыяў (НДА); умацаванне ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, укараненне наватарскіх ідэяў у адукацыі ды мастацтве.


21.01.2011

Анастасія Рэзнікава, Альтэрнатыўная моладзевая платформа
Сваімі развагамі наконт беларусскай і нямецкай вышэйшай адукацыі дзеліцца студэнтка, якая навучаецца ў Германіі па студэнцкай праграме «Сopernicus».
Напэўна, ніводная краіна ў свеце не прапаноўвае столькі магчымасцей навучацца беларускім студэнтам, як Нямеччына. Існуе вельмі шмат праграмаў, па якіх штогод ездзяць беларускія студэнты вучыцца ў нямецких універсітэтах.


20.01.2011

Alma Mater

Аляксандр Радзькоў: Рэч, напэўна, не толькі ў заробках... Трэба шукаць настаўнікаў, якія атрымліваюць ад сваёй прафесіі задавальненне, усяляк падтрымліваць іх, заахвочваць і папулярызаваць закаханых у сваю прафесію педагогаў.
Аляксандр Бойка: Упэўнены, што пакуль мы не зможам прапанаваць настаўніку пэўны сацыяльны пакет, то не можам разлічваць ні на прыцягненне ў школы педагогаў-мужчын, ні на прыцягненне ў педагагічныя ВНУ «якасных» абітурыентаў.


20.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 4 красавіка
Сусветна вядомая кампанія Google шукае яскравых маладых навукоўцаў ва ўсім свеце! Прэтэндэнтам трэба стварыць свой акаўнт, дзе будзе выкладзена апісанне і сутнасць асабістага навуковага праекта ці эксперымента. Таксама трэба змясціць відэа (мінімум 2 хвіліны) ці прэзентацыю (не менш за 20 слайдаў), якія тлумачаць працу.
Пераможцы будуць абраныя ва ўзроставых катэгорыях: 13–14, 15–16, 17–18.


19.01.2011

Кансультацыя ад метадыстаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Два апошнія гады тэсты па беларускай мове ўтрымлівалі заданні па прыналежных прыметніках. Напрыклад, прыводзіліся назоўнікі, ад якіх з дапамогай суфіксаў ын, ін можна ўтварыць прыналежныя прыметнікі.

19.01.2011

Кансультацыя ад метадыстаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў
Чырвоная змена
Два апошнія гады тэсты па беларускай мове ўтрымлівалі заданні па прыналежных прыметніках. Напрыклад, прыводзіліся назоўнікі, ад якіх з дапамогай суфіксаў ын, ін можна ўтварыць прыналежныя прыметнікі. Прыналежныя прыметнікі з дапамогай суфіксаў ын, ін утвараюцца ад назоўнікаў жаночага роду, напрыклад, мамамаміны, аднак у рэкламным роліку на тэлебачанні гучаць «папіны аладкі». Акрамя таго, што на беларускай мове няма слова «папа», а ёсць «тата», дык тут ужыты няправільны суфікс: правільны суфікс ав — «татавы аладкі». На жаль, сучасныя сродкі масавай інфармацыі тыражуюць памылкі, якія дэзарыентуюць абітурыентаў і негатыўна ўплываюць на іх падрыхтоўку да экзамена.


19.01.2011

Радыё Свабода
18 студзеня адбыўся бацькоўскі сход у 4А класе 23-й гімназіі Мінску, у якой навучаецца Леся Стэфанія Міхалевіч — старэйшая дачка Алеся Міхалевіча. Падчас сходу бацькі выступілі з ініцыятывай звярнуцца з хадайніцтвам пра змену меры стрымання для былога кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Паставіць свой подпіс пад хадайніцтвам будзе прапанавана і бацькам іншых пачатковых класаў гімназіі.


Старонкі