Архіў навін
Новае на сайце
-- З'явілася ажно чатыры навінкі для настаўнікаў англійскай мовы і іх вучняў. Дзядзька Мікола з в.
«Мой юны сябар,
раней ты атрымаў ад мяне Англійска-беларускі слоўнік. Спадзяюся, ён быў табе някепскім памочнікам. Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі. Яго дастаткова, каб чытаць і перакладаць з англійскай самыя розныя тэксты. Гэта ягоная асноўная задача. Але ён будзе карысным і пры падрыхтоўцы да здачы тэстаў...»
Загрузіць даведнік
«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Загрузіць слоўнік
«Як карыстацца гэтым слоўнікам. Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзвюх моваў, досведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства. Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго можна не браць пад увагу як літару, таму звычайны алфавітны парадак словаў амаль не парушаўся. Нават калі і ёсць пэўная перамена месца слова, то яго лёгка знайсці...»
Загрузіць слоўнік
«Слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш...»
Загрузіць слоўнік (ZIP, 175 KB)
Запрашаем на семінар у межах праекту «Рэсурсная праграма навучальных гурткоў".
Першая падзея ў рамках праекту – семінар для новых лідэраў, які адбудзецца 10–11 сакавіка ў г Мінску. Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і выслаць яе не пазней 4 сакавіка 2007 года на адрас hurtki@adukatar.net. Іншагароднім удзельнікам кампенсуюцца выдаткі, звязаныя з праездам і пражываннем.
Метадычны дапаможнік «Садзейнічанне ў выбары прафесіі"
Грамадскае аб'яднанне «Фокус-група» у рамках праекту «Адчынены Свет» выдала метадычны дапаможнік «Садзейнічанне ў выбары прафесіі". Дапаможнік адрасаваны сацыяльным педагогам і псіхолагам установаў, якія забяспечваюць агульную сярэднюю адукацыю і, у першую чаргу, школ-інтэрнатаў для дзяцей-сіротаў і дзяцей, пакінутых без апёкі бацькоў. Дапаможнік будзе карысны ўсім, хто займаецца профарыентацыйнай працай ва ўстановах адукацыі. Дапаможнік хутка з'явінна на сайце www.belinternat.org . Калі вы працуеце па тэме профарыентацыі з выхаванцамі школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апёкі бацькоў, можаце звярнуцца ў офіс арганізацыі за некаторай колькасцю дапаможнікаў.
Выйшла кніга «Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён : папулярныя нарысы.»
Гэтая кніга – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яваў літаратуры ХІХ—пачатку ХХІ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэса.
У дапамогу стваральнікам Школьных Еўрапейскіх клубаў
З мэтай удасканалення дзейнасці Школьных Еўрапейскіх клубаў (ШЕК) у Беларусі, актывізацыі сумеснай працы і выбару больш цікавых яе формаў у кірунку фарміравання еўрапейскай свядомасці вучняў, змястоўнага ўдзелу ў міжнародных сустрэчах сяброў Школьных Еўрапейскіх клубаў, арганізацыі навучання апeкуноў клуба, усталявання супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых ствараецца Банк дадзеных Школьных Еўрапейскіх Клубаў.
Шведскі інстытут запрашае выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў на летнюю школу
Шведскі інстытут запрашае прыняць удзел у праграме трэцяга летняга ўніверсітэта. Падчас яго правядзення плануецца чатыры тэматычныя інтэнсіўыя двухтыднёвыя курсы ў галіне сацыяльных навук для студэнтаў і адзін курс для маладых выкладчыкаў (25–35 год) з Беларусі, Украіны і Расіі. Заняткі будуць адбывацца на працягу чэрвеня, ліпеня, жніўня і пачатку верасьня ва ўніверсітэтах і вышэйшых народных школах Швецыі.