Архіў навін
«Гэта мы» – сумесны праект партала TUT.BY і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. У яго межах публікуюцца рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.
Літаратура: Невядомы Гілевiч, Невядомы Бураўкін, Невядомы Мележ, Невядомы Шамякін, Наш Караткевiч, Невядомы Барадулін.
Гісторыя: Вайна вачыма аператараў БССР, БССР 50 год таму, БССР наконадні вайны, Пакліканы рэвалюцыяй, Беларусы ў ААН.
На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy). «Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!
12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў прысвячаюцца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
Тамара Мацкевіч
Тэма гэтага артыкула была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Для ацэнкі якасці школьнай адукацыі ў Беларусі сёння выкарыстоўваюцца, як правіла, колькасныя крытэры:
Радыё Рацыя, суботамі ў 8:30 / 10:30
Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага Радыё Рацыя ды інтэрнэт-парталу Tuzin.FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
Настаўнікі роднае мовы, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавіцца беларускай мовай, знойдуць шмат карыснага на старонках сайта настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка», «Усё пра даследчую дзейнасць», «Метадычны куфэрак», «Словы пра творцаў», «Моўныя залацінкі», «Алімпіядныя заданні», «Шаблоны для прэзентацый».
Вольга Акуліч, якая з'яўлецца аўтарам ідэі «Штомесяц 13-га па-беларуску», пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!" i прома-групы ВЮ прадстаўляюць супольны праект – канцэрт да Дня Святога Валянціна.
13 лютага ў клубе «Салтайм» – ПРЫЗНАННІ ў розных стылях!
Удзел маюць: Паліна Рэспубліка (бард), «Нельга Забыць» (акустык-рок), «ВЕРАСЕНЬ» (рок), “White Night Blues” (блюз), “3-Zna” (альтэрнатыўны рок). Кожны з удзельнiкаў мае на мэце паказаць, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях.
Болш інфармацыі тут.
Галоўны персанаж з характэрным даўгім носам і вялікімі вушамі -- прыхадзень з планеты Кульфацэнтаўрус. Ён дэбютаваў на экране ў дзіцячай праграме «Падарожжы прафесара Цікаўскага» («Wyprawy profesora Ciekawskiego»).
Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў (анімацыя)
Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў (Bardzo przygodowe podróże Kulfona).
Мультсерыял для дзяцей (Польшча, 1997–1999) у прафесійным двухгалосым перакладзе на беларускую мову.
Цюхця, які паходзіць з іншай планеты, і яго сяброўка жабка Моніка пабываюць у розных кутках свету і перажывуць шмат цікавых прыгодаў.