Архіў навін
Пуцінскі чорны чамадан, верагодны ядзерны ўдар і страх перад вайной запоўнілі ўсю нашу медыяпрастору і ... актуалізавалі веды па фізіцы. Дык мы ўсё памром? Націсніце ядзерную кнопку і паглядзіце адказ.
У цэнтры пакоя ставіцца стол, на які кладзецца вялікі аркуш паперы. “Уявіце сабе, што гэта акіян”, – кажа настаўнік. Запрашаюцца 4 добраахвотнікі, якія выступаюць у ролі рыбакоў.
Шаноўныя калегі! Верым, што настаўнікі, сапраўдныя, заўжды будуць свяціць і свяціцца. Свяціць — бо іх праца выпраменьвае святло. Свяціцца — бо адлюстроўваюць святло сваіх вучняў, былых і сённяшніх.
Са Святам! Трымаемся! Справімся!
Чытайце пра настаўнікаў фізікі з Жодзіна, якія пабывалі на Вялікім адронным калайдары ў Швейцарыі, падрыхтавалі многа пераможцаў алімпіяд і стобальнікаў па ЦТ і выгадавалі двух сыноў-фізікаў. У сям'і Якубоўскіх з фізікай сябруюць усе.
Звяртаем увагу настаўнікаў грамадазнаўства на якасны і сучасны адукацыйны кантэнт – анімацыйныя ролікі на ютуб-канале "Падлічана", якія можна выкарыстоўваць падчас вывучэння тэматыкі эканамічнага развіцця і палітыкі дзяржавы ў розных сферах грамадства.
23 верасня 2022 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі ў анлайн-фармаце адбудзецца круглы стол «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».
20 верасня калегі і родныя развіталіся з Аленай Цынкевіч - нашай Ленай - выдатнай, разумнай, сціплай настаўніцай хіміі, суаўтарам шматлікіх метадычных дапаможнікаў і артыкулаў, шматгадовым ментарам курсаў дыстанцыйнага навучання.
Мой класны быў не класны,
Хаця дзяўчаты ў школе
Там нешта паміжсобку
Шапталі: "Вух ты, ёй!"
Затое вельмі класнай,
А можа нат і болей,
Была, блін, кіраўнічка
У класе не маёй...
Новая кніга Алеся Лозкі "Майстэрства батлейкі".
Варшава, 2022 г.
Спампаваць PDF (10 Mb)