Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.08.2008

Справа намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі будзе жыць?
1 верасня ў Мінску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
Гімназія  будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2. К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і класах з беларускай мовай навучання вучацца прыблізна 27 % дзяцей (па дадзеных ТБШ –  21 %). «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізіка і далей», — удакладніў ён. Намеснік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацвярджэння гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны план міністэрства, абавязковы для выканання ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны.
«Тут вы можаце бачыць, што на навучанне рускай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасць часу», — сказаў К. Фарыно. Паводле меркавання загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктара Іўчанкава, беларуская мова набывае сярод выпускнікоў сярэдніх школ ўсё большую папулярнасць. «Гэта мы бачым па выніках цэнтралізаванага тэставання. Усё больш абітурыентаў праходзяць тэставанне па беларускай мове і літаратуры», — паведаміў В. Іўчанкаў.
Паводле «Нашай Нівы»
Даведка:
СШ №2  знаходзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі, пакуль той не выставіў свю кандыдатуру ў якасці кандыдата на мінулых выбарах. СШ №2 з'яўляецца школай з паглыбленым вывучэннем французскай мовы, мела статус беларускамоўнай, пакуль дырэктарам быў Алесь Сядзяка.
Віктар Іўчанкаў замешаны ў справе выключэння студэнта Франака Вячоркі з факультэта журналістыкі БДУ. 
Казімір Фарыно знакаміты тым, што ў 2003 годзе паставіў асабісты подпіс у працоўныя кніжкі ўсіх зволеных настаўнікаў Беларускага Гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа, асабіста падпісаўшы ім «воўчы білет».

05.08.2008

Рыхтуецца зборнік матэрыялаў па нефармальнай адукацыі



Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.


Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і расійскай мовах.
Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.
Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы (узор глядзіце тут).
Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове на e-mail: adukatar.aga@gmail.com
Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць, звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601 Галіна Мацюшэнка.

29.07.2008

ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую вандроўку па Заходняй Беларусі – Берасьцейскаму Палессю.

25.07.2008

Тыпавыя вучэбныяі планы на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

25.07.2008

Тыпавыя вучэбныя планы на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў
На нашым сайце размешчаная інфармацыя з тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН агульнадукацыйных школ, школ-інтэрнатаў
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН гімназіі
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН ліцэя
-- ПЕРАХОДНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН на 2008/2009 навучальны год
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН вячэрняй школы

23.07.2008

ЛЕТНЯЯ ШКОЛА «ЕЎРОПА РЭГІЁНАЎ"
Інстытут нямецкіх даследванняў пры Цэнтры міжнародных даследванняў (CfIS, www.cfis.by) у Мінску, Моладзевы адукацыйны клуб “NEWLINE” (www.newlineclub.net) і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Раў (www.ibb.by) запрашае прыняць удзел у Летняй школе 2008, прысвечанай тэме «Еўропа Рэгіёнаў". Школа адбудзецца ў Мінску/Брэсце 12–16 жніўня 2008 года. Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты і школьнікі старэйшых класаў, маладыя педагогі, прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў. Апошні тэрмін падачы заявак: 6 жніўня 2008 года.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут.
Паводле http://n-europe.eu, і рассылкі http://belngo.info

23.07.2008

Міжнародная летняя школа «Нацыянальныя меншасці: сёння і заўтра»
15–26 верасня ў трох еўрапэйскіх гарадах (Аполе, Бeрлін, Страсбург) адбудзецца міжнародная летняя школа, прысвчаная праблематыцы нацыянальных меншасцяў. Удзельнікамі могуць быць студэнты, выпускнікі ВНУ і маладыя спeцыялісты, якія зацікаўлены тэмай сустрэчы.
Працоўная мова – нямецкая.
Дадатковая інфармацыя і праграма школы тут
Паводле adukacyja.info

23.07.2008

СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ІМЯ ГУГО ШТАЙНГАЎЗА ВА ЎРОЦЛАВЕ
Аб'яўлены прыём заявак на стыпендыяльную праграму на 2008/2009 навучальны год па наступных спецыяльнасцях: інфарматыка, матэматыка, будаўніцтва, хімія, фізіка, электроніка, інжынерная экалогія, інжынерыя ў біямедыцыне, аўтаматыка, робататэхніка, а таксама падобныя галіны тэхнічнага характару.
Кандыдаты на доктарскую стыпендыю з Беларусі, Украіны, Казахстана і Малдовы мусяць ведаць польскую ці ангельскую мову, мець вышэйшую адукацыю і не быць старэйшымі за 35 год.
Праграма прадугледжвае аплату навучання, ст
21.07.2008

Куды вядзе рэформа?
Ліпеньскага зацішша ў адукацыі сёлета нe выпала – прэзідэнт падпісаў дэкрэт № 15 і праз паўтара месяца школа павінна пачаць працу ў адрэфармаваным выглядзе.
Афіцыйныя крыніцы інфармацыі і сам прэзідэнт няспынна паведамляюць пра посьпехі, як быццам яны ўжо адбыліся.

18.07.2008

Цуда не адбылося – указ пра рэформу сярэдняй адукацыі падпісаны.
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі»
Дэкрэт устанаўлівае 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі, а шосты прызначаецца для арганізацыі фізкультурна‑аздараўленчай і спартыўна‑масавай работы, працоўнага навучання і выхаваўчых мерапрыемстваў.

Старонкі