Архіў навін
«Выпаў грук паэтаў з рук»
У мінскім выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла кніжка дзіцячых вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Выпаў грук у грома з рук”, у якой сабраныя як дзіцячыя вершы мінулых гадоў, гэтак і сённяшнія вершы Барадуліна для маленькіх, дзе з'яўляюцца такія сучасныя рэаліі, як інтэрнэт, мабільнік, ролікі… Пра кніжку распавядае яе выдавец Уладзімер Сіўчыкаў.
«Птушкі на кармушцы»
17—18 студзеня грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) правядзе ў гарадах Беларусі акцыю «Птушкі на кармушцы».
Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік АПБ Сямён Левы, асноўная мэта акцыі — нагадаць жыхарам краіны пра неабходнасць падкормліваць птушак зімой, а таксама прыцягнуць іх да вырабу кармушак для птушак.
Апрача таго, акцыя з’яўляецца часткай дзесятага нацыянальнага зімовага ўліку птушак, які праводзіцца з 10 па 31 студзеня. Беларусы, якія захочуць узяць у ёй удзел, павінны 17—18 студзеня паназіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, адзначыць колькасць і іх віды, прааналізаваць, чаму птушкі аддаюць перавагу тым ці іншым кармушкам.
Інфармацыю пра колькасць і відавы склад птушак прапаноўваецца высылаць на адрас каардынатара зімовага ўліку птушак — Мядзельскага раённага аддзялення АПБ або па e-mail info@ptushki.org
Паводле слоў С.Левага, на кармушкі ў гэты час года часцей за ўсё прылятаюць вялікія сініцы, звычайныя блакітніцы, палявыя і дамавыя вераб’і, іншы раз снегіры, зелянушкі, дубаносы, а ў горадзе таксама шызыя галубы, галкі і вароны. У асобныя гады на кармушках былі заўважаныя і рэдкія віды птушак — зялёны дзяцел і юрок.
Паводле БелаПАН
Праграма экзамена па сусветнай гісторыі (экстэрнат)
Для тых, хто збіраецца здаваць іспыты экстэрнам, будзе карыснай праграма па сусветнай гісторыі (узровень базавай агульнай адукацыі), размешчаная на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі adu.by.
Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі ды Новым годам!
Зычым гармоніі ў сям'і і на працы, моцы ў пераадоленні пераменаў.
Жадаем добрага адпачынку ў калядныя выходныя.
Будзьма разам!
Ваш Nastaunik.info
Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.
На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.
Адукацыйны інтэрнэт-рэсурс «Школьная фізіка ад Саковіча»
Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.
На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.
На кожнай старонцы сайта ёсць магчымасць пакінуць каментарыі да матэрыялаў.
Адрас сайта – www.alsak.ru
Раім звярунць увагу
Рыгор Барадулін. “Выпаў грук у грома з рук”. Вершы, загадкі, Лапатушкі, цвялілкі, Бубнілкі, пацешкі. Мінск, “Радыёла-плюс”, 2008. Ідэя, канцэпцыя, укладанне Уладзіміра Сіўчыкава. Мастак Алена Карповіч. Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. — 160с. Чытанка адрасуецца дзеткам, іх мамулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.
Таварыства беларускай школы абвяшчае конкурс для беларускамоўных педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады. На кандыдата конкурса запаўняецца анкета рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 1 сакавіка 2009 году на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by; 220051 Мінск, вул.Громава, 38–21. Лозку А.Ю. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што падцвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на нашым сайце. Даведкі па тэл. 8029–7520821.
Задачы конкурса:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фармаванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;
• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:
• выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя.
Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаныя дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты ў красавіку 2009 г.
Нагадваем, летась ТБШ праводзіла конкурс «Беларускі настаўнік 2007 года» для беларускамоўных настаўнікаў Мінска і Мінскай вобласці. Пермаможцамі сталі настаўнікі Міхась Тычына з Мінска, Наталля Ільініч з Талькі, Галіна Дрокіна з Мададзечна; Антаніна Абрамовіч з Мётчаў (Барысаўскі р-н).
Сёлета ўдзельнічаць у конкурсе могуць настаўнікі з усёй Беларусі.
Метады навучання асновам журналістыкі
Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .
У метадычных рэкамендацыях разгледжаныя асноўныя тэарэтычныя пытанні і праблемы, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца кіраўнікі гурткоў і школьных прэс-цэнтраў пры правядзенні заняткаў па асновах журналістыкі, а таксама прадстаўленыя прыклады практычных заняткаў, якія дапамагаюць найболей эфектыўна вырашаць дадзеныя праблемы.
Адрасаваныя кіраўнікам гурткоў журналістыкі, прэс-цэнтраў пазашкольных устаноў і школ.
Спампаваць тут (doc, 115 КБ)
Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .