Архіў навін
Школьнікі просяць прэзідэнта абараніць іх ад прымусовага членства ў БРСМ і пазбавіць настаўнікаў пакаранння за гэтае рашэнне вучняў.
Сяргей Бародзіч з 11-га класа сярэдняй школы №33 Магілёва і студэнт 2-га курса Магілёўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа Павел Чарвінскі напісалі на гэты конт і генеральнаму пракурору. “Калі б усё было насамрэч на добраахвотнай аснове, то праз пару дзён ад гэтай арганізацыі засталася б адна назва”, – лічыць Чарвінскі.
Аmity Intern Teacher Program абвяшчае аб магчымасці прайсці практыку студэнтам і прафесіяналам
Стыпендыя ўключае пражыванне ў прымаючай сям'і. Практыканты будуць мець магчымасць працаваць асістэнтамі настаўнікаў у школах, каледжах і універсітэтах ЗША. Удзельнікі павінны будуць праходзіць навучанне па аднаму-двум курсам пад час практыкі. Іншыя ўмовы: удзельнікі павінны быць не маладзей за 20 не старэй за 30, не жанатыя/не замужам і адсутнасць дзяцей. Пад час удзелу павінны скончыць альбо вучыцца ва універсітэце.
Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны
Паводле выдання «Гарадзенская кроніка»
Для жыхароў Гарадзеншчыны абвешчаны спабор крэатыўных ідэй: ”Хто ты і што ў табе еўрапейскага?” Беларусы стаяць ля парога Еўрапейскага Дому. З аднаго боку, мы выдатна ўсведамляем, што гістарычна мы частка гэтага Дому. І, у той жа час, мы ніяк не адважваемся пераступіць гэты парог. Няхай спабор ідэй ”Хто ты і што ў табе еўрапейскага?” стане нашым супольным крокам насустрач Еўропе.
Запрашаем да навучання
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
– журналістыка
– найноўшая гісторыя
– філасофія/літаратура
Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках
прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час
навучання пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.
Адным словам
Выхаванне патрыятызму — здаецца, станоўчы кірунак дзейнасці БРСМ, спрыяльны станаўленню нацыі. Аднак вось што сказаў першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Вадзім Гігін, адказваючы на пытанне аб сімпатычных яму гістарычных дзеячах. Актавіян Аўгуст, дэ Голь, Пётр Першы... З беларусаў не назваў нікога. Затое заявіў: «Может, несколько нестандартный выбор, но мне всегда импонировал виленский генерал-губернатор Михаил Николаевич Муравьев, который больше известен тем, что подавил восстание 1863 года. Но я хорошо изучил его биографию. Это удивительный человек, администратор, управленец, который может служить примером для любого государственного деятеля».
У Беларусі яго звалі і завуць Мураўёў-вешальнік. Вядомы гэты дзеяч і фразай «Что не доделал русский штык — доделает русская школа». Своеасаблівы, як бачны, кумір у таго, хто адказвае за выхаванне патрыятызму ў маладых мінчукоў!
Белорусские новости
Дыстанцыйнае навучанне ў ЕГУ
Да 28 верасня 2007 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) распачатая рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання. Для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі навучанне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае. Да 30 кастрычніка таксама можна паступіць у ЕГУ на завочныя бакалаўрскія праграмы.
Талькаўскі фэст
7 кастрычніка адбудзецца імпрэза «Талькаўскі фэст». Запрашаем усіх, хто любіць спяваць, чытаць вершы, танцаваць.
Чакаем фальклорныя гурты «Калыханка» з Міханавічаў, «Гронка» з Мінска, «Верабейкі» з Любані, бардаў Андрэя Мельнікава, Аляксея Галіча.
Пачатак у 12 гадзін ля клуба, а працяг на беразе Талі. Тэл. для даведак 8(029)3779959.
Сцэнары правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, у пачатковых класах.
Конкурс эрудытаў «Найлепшы знаўца казак» (па казках Якуба Коласа) (doc, 70 КБ), распрацаваны метадыстам М. В. Кудзейкам.
Вусны часопіс «Песняры беларускай зямлі" (doc, 166 КБ), распрацаваны выкладчыкам педагогікі МГПК №1 Н. М. Літоўчыкам.
Метадычныя матэрыялы да 125-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа
Сцэнары правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, у пачатковых класах.
Конкурс эрудытаў «Найлепшы знаўца казак» (па казках Якуба Коласа) (doc, 70 КБ), распрацаваны метадыстам М. В. Кудзейкам.
Вусны часопіс «Песняры беларускай зямлі» (doc, 166 КБ), распрацаваны выкладчыкам педагогікі МГПК №1 Н. М. Літоўчыкам.
Гульні «Поле цудаў» (doc, 96 КБ) і Клуб Вясёлых і Кемлівых (doc, 107 КБ), распрацаваныя дацэнткай кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання
Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў
№1
верасень 2007
Кароткі змест бюлетэня
- Што новага рыхтуе навучальны год
- Лаўрэаты прэміі акадэміка Вацлава Ластоўскага
- Агляд адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў: Навіны сайта Настаўнік інфо
- Асоба ў адукацыі – Райчонак Ада Эльеўна
- Цікава ведаць: агляд алукацыйных навінаў
Загрузіць бюлетэнь (PDF, 455 kb)