Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.10.2012

«Выхаванне свабоды асобы пры выкладанні фізікі на прыкладзе свабоды волі электрона»

Даслаў Сяргей Гарбацэвіч, выкладчык ІІФНіМА БНТУ, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Методыка-дыдактычная распрацоўка прызначана для педагогаў, якія выкладаюць прадметы прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, скіравана на выхаванне свабоды думкі, свабоды прыняцця абгрунтаваных рашэнняў як пры правядзенні доследаў на уроках фізікі, так і пры паводзінах у соцыуме.

03.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 кастрычніка

Моладзевая арганізацыя «Фаланстэр» з 15 кастрычніка пачынае другі сезон клуба рыторыкі – The Falanster’s Speakers Club, дзе мы будзем разам вучыцца мастацтву слухаць, думаць і размаўляць англійскай мовай. У другім сезоне асноўны ўпор зробім на тэорыю і практыку красамоўства. Асобным блокам будзе ісці пераклад тэкстаў з беларускай і рускай моваў на англійскую і наадварот.
Акрамя практыкі публічных выступаў і пісьмовых перакладаў, клуб стане пляцоўкай сацыяльнага эксперыменту альтэрнатыўнага падыходу да адукацыі.
Сустрэчы будуць праходзіць панядзелакамі з 19.00 да 21:00 па адрасе: вул. Захарава 77а.

02.10.2012

«Укараненне і выкарыстанне ў практычнай дзейнасці праектна-даследчай тэхналогіі»

Даслала Ларыса Жаўнярчук, гімназія г. Пружаны, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
У матэрыялах па арганізацыі майстар-класа для настаўнікаў грамадска-гуманітарных дысцыплін апісаны досвед выкарыстання праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках, прыведзены прыклады выкананых праектаў.

 

28.09.2012

Апошні тэрмін падачы зявак – 30 верасня 

Шаноўныя калегі, дарагія сябры! Засталося тры дні, каб падаць заяўку на конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012». Не ўпусціце свой шанец!
Даслаўшы заяўку, абавязкова праверце, ці з’явіўся анонс вашых матэрыялаў на старонцы конкурсу (цягам наступнага дня). З пытаннямі і ўдакладненнямі лістуйце на KonkursNotebook@gmail.com !

28.09.2012

Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў

Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

28.09.2012

«Шляхам паўстанцаў на радзіму Тадэвуша Касцюшкі»: Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў

Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Турызм і краязнаўства належаць да тых сфер, якія развіваюць і ўзмацняюць цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, жаданне эксперыментаваць, гумар, энергію, гатоўнасць да ўспрымання новых ідэй, пачуццё годнасці, прагу да навучання, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых і, як вынік, патрыятызм і любоў да Радзімы.
Перакладаючы гэта на мову праграмных дакументаў, турызм і краязнаўства:
• выпрацоўваюць пазітыўныя рысы характару, уплываюць на пазіцыю, погляды, перакананні, сапраўдныя вартасці, прынцыпы сумеснага жыцця і дзейнасці ў групе;
• з’яўляюцца дасканалай формай адпачынку, выпрацоўваюць навык рацыянальнага і карыснага выкарыстання вольнага часу, дараць шмат уражанняў, радасці і задавальнення, аднаўляюць сілы для працы ў школе, павялічваюць фізічную моц, вучаць вытрымцы і спаборніцтву, інтэгруюць групу;
• моцна ўплываюць на развіццё інтэлекту, дапамагаюць кампенсаваць недахопы ў навучанні ў школе;
• развіваюць індывідуальныя захапленні і зацікаўленасці, набліжаюць да натуральных прыродных умоў.


28.09.2012

Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа.

27.09.2012

Малое Палесьсе: Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа. Гісторыка-культурная скіраванасьць выданьня абавязвае нас зьберагаць правапісныя, графічныя і лексіка-граматычныя асаблівасьці мовы публікаваных матэрыялаў».

27.09.2012

Урок па сусветнай гісторыі для вучняў 10 класаў

Даслала Аксана Колтан, ДУА «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема пры вывучэнні дадзенай тэмы заключаецца ў тым, што змест навучальнага матэрыялу складаны і аб’ёмны.

27.09.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 верасня

Каб мець права падаць заяўку на ўдзел у Junior Peak Time sponsored by Annele 2012, кандыдат павінен быць вучнем сярэдняй школы (10, 11 ці 12 клас).
Конкурс складаецца з двух тураў: папярэдні онлайн-раўнд і фінал у Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.
Заданні звязаныя з эканомікай дыі бізнэсам і скіраваныя на павышэнне крытычнага мыслення вучняў. Ніякіх тэхнічных або спецыяльных ведаў, аднак, не патрабуецца, усе неабходныя дадатковыя звесткі будуць дадзены.
Усе матэрыялы, заданні, а таксама прэзентацыі ў фінале будуць на англійскай мове.

Старонкі