Архіў навін
Яўген Валошын, Звязда
Мяне здзіўляе, калі ў многіх беларускіх школах вучні не бачылі жывых паэтаў, музыкаў, навукоўцаў (сустрэчы з такімі людзьмі ў савецкую эпоху арганізоўваліся перыядычна). Паўсюль кажуць пра тое, што дзеці змяніліся, што іх не адцягнуць ад камп’ютара і што, апроч гульняў, іх нішто не цікавіць. Але ці так гэта? Я сам бачыў у беларускіх школах, гімназіях і сацыяльных прытулках сотні дзяцей з моцнымі духоўнымі задаткамі. Чаму яны потым вырастаюць скнарлівымі бройлернымі курачкамі нашага спажывецкага грамадства?
/
29 красавіка
У пятніцу, 29 красавіка, а 12-ай гадзіне на вэб-сайце радыё Свабода адбудзецца онлайн-канферэнцыя з кіраўнікамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – рэктарам, акадэмікам Анатолем Міхайлавым, а таксама прарэктарамі Аляксандрам Калбаскам і Ірэнай Вайшвілайтэ.
Тэма онлайн-канферэнцыі: Праект ЕГУ. Дыскусія пра сённяшнюю і перспектыўную ролю Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў беларускім кантэксце.
Задаць пытанне можна тут .
Апошні тэрмін падачы заявак – 6 мая
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашаюць да ўдзелу ў Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20–22 мая!
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі і правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання.
Cцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11.
“Зямля бацькоў – жыцця крыніца”: сцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11. Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.
Планы-канспекты творчых урокаў
Даслала Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема: У сучаснай школе нельга «навучыць» нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, а таксама талерантнасці і цярпімасці, бо яны, як веды, будуць толькі фармальнымі.