Архіў навін
Неўзабаве дэдлайн!
28 лютага – Дзверы ў дыпламатыю: Міжнародны конкурс школьных вэбсайтаў
28 лютага – The College of Europe: Навучанне ў Варшаве для маладых гісторыкаў
1 сакавіка – Конкурс на стыпендыю Кіркланда: 2011/12 навучальны год
1 сакавіка – European Cultural Foundation: гранты на супольныя культурныя праекты
generation.by
Такую заяву зрабіў міністр адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Табачнік. Чыноўнік прапанаваў адмяніць сістэму адзнак па школьным прадмеце «фізічная культура»: «Чаму раней былі трагедыі? Таму што хтосьці спрабуе з секундамерам параўноўваць, за колькі секундаў дзіця прабяжыць 30 метраў, 60 метраў».
Па новым дзяржаўным стандарце пачатковай школы Украіны фізкультуры будзе адводзіцца больш гадзінаў, і ацэньванне будзе ладзіцца з улікам прысутнасці школьніка на паветры, у руху, у хадзьбе. Дзецям, якія займаюцца ў спартыўных школах ці секцыях у вольны час, гэта будзе залічвацца як занятак па фізкультуры.
24 – 26 лютага
З 24 па 26 лютага ў сталічным Палацы моладзі (Старавіленскі тракт, 41) пройдзе 9-я спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар’ера».
У выставе возьмуць удзел установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, цэнтры занятасці, установы пазашкольнага выхавання і навучання, вытворцы канцылярскіх тавараў. У педагогаў, вучняў і іх бацькоў будзе магчымасць азнаёміцца з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ў навучанні, праграмамі дыстанцыйнага навучання, мультымедыйнымі сродкамі навучання, праграмамі профільнага навучання, новымі вучэбнымі дапаможнікамі і навуковай літаратурай, дзіцячай літаратурай, слоўнікамі, энцыклапедыямі і даведнікамі.
Наталля Жаўрыд, Інфа-Кур’ер
Пераможца раённага конкурсу “Настаўнік года” – Іна Серадзінская, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры слуцкай школы № 13.
Калі ўсе дзеткі ў тры-чатыры гадка гулялі з лялькамі ў дочкі-маці, то я з лялькамі гуляла ў школу. А затым, у пятым класе, да нас у школу прыйшла маладая настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Яна мне вельмі спадабалася менавіта тым, што была адкрытая з намі. Яе ўрокі былі вельмі цікавыя. І тады я зразумела, што хачу быць падобнай на яе.
Апошні дзень прыёму заявак – 31 сакавіка
GFPS разам з фундацыяй “Памяць, адказнасць, будучыня” і фундацыяй газеты “Цайт” прапануе беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыі на: зімовы семестр 2011–2012 (кастрычнік 2011 – люты 2012); навучанне ў нямецкай ВНУ.
Абавязковыя ўмовы: беларускае грамадзянства; статус студэнта беларускай ВНУ альбо ЕГУ; на пачатак стыпендыі студэнт павінен быць ужо на трэцім курсе.
Апошні дзень прыёму заявак – 11 сакавіка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» сумесна з Інтэрнэт-праектам KARIERA.BY ў сакавіку-траўні 2011 года праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend».
У рамках праграмы будуць зладжаны тры семінары пачатковага ўзроўню, прысвечаныя асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй. Паміж семінарамі будзе зарганізавана практычная праца ўдзельнікаў на замацаванне ведаў і ўменняў.
Уладзімір Колас, Народная Воля
Калісьці, яшчэ ў савецкія часы, калі ліцэй толькі пачынаўся, я запрасіў да вучняў Васіля Быкава. І спытаў, што ён можа параіць маладым людзям, якія, апынуўшыся, напрыклад, у войску, ці на дзяржаўнай пасадзе, атрымаюць злачынны загад: забіць ці асудзіць бязвіннага чалавека. Я чакаў, што Быкаў, які геніяльна распрацаваў у сваіх творах сітуацыю маральнага выбару, дасць нашым ліцэістам нейкую эфектную і пераканаўчую параду, універсальную інструкцыю паводзін у цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Галіна Абакунчык, Радыё Свабода
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, беларускую мову называюць роднай 53% жыхароў краіны. Гэта на 20% менш, чым падчас папярэдняга перапісу дзесяцігадовай даўніны. Таксама на 14% – з 37% да 23% – паменела тых, хто заявіў, што дома стала размаўляе па-беларуску.
Тым часам сёлета ў Мінску ў першы клас беларускамоўнай гімназіі № 23 з цяжкасцю змясціліся дзеці, чые бацькі пажадалі, каб іх малыя навучаліся па-беларуску.
Крысціна Вітушка, Тамара Мацкевіч, Алег Трусаў: каментары.