Архіў навін
Спецвыпуск “Нашага слова” для настаўнікаў: Школа будзе нашай
Выйшаў спецыяльны выпуск газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прысвечаны Сусветнаму дню настаўніка (5 кастрычніка).
Магістарская праграма па міжнародных адносінах
Інстытут Сацыяльных і Еўрапейскіх Даследванняў (ІSES) разам з Корвінус Унівэрсытэтам (Будапешт) запрашаюць студэнтаў для атрымання Магістарскай ступені па Міжнародным адносінам і Еўрапейскім даследванням.
>>>
Вечарына ТБМ у Светлагорску
Субота, 20 кастрычніка, 18.00 – 20.30 – чарговая вечарына ТБМ у Светлагорску. У праграме:
Агляд інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку – новага сайту ТБМ. Т. Маслюкоў.
Вершы і паэтычныя пераклады – аўтарскае чытанне. Вадзім Болбас, Кірыл Ксянзоў. Усе, хто яшчэ не мае, атрымаюць зборнік твораў В. Болбаса з аўтографам.
Беларускае сярэднявечнае адзенне. Прэзентацыю праводзіць Наталля Цярэшчанка, удзельніца археалагічных раскопак у Шацілках, якая рэканструявала адзенне перыяду Тураўскага княства (Х – ХІ стагоддзі).
Беларускія мелодыі і спевы – дуда, гітара. Зьміцер Сідаровіч (г. Мінск).
Запрашаем! Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у вечарыне, калі ласка, паведамце да 13 кастрычніка на TBM-S@tut.by ці тэл./факс 4 76 13 (Т. Маслюкоў).
Летнік з АПБ
Грамадская арганiзацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з 1 па 7 кастрычнiка праводзiць 2 этап прац па аднаўленню гiдралагiчнага рэжыму аднаго з найбуйнейшых верхавых балот Еўропы – балота Ельня, Рамсарскай тэрыторыi, Тэрыторыi важнай для птушак Мiжнароднага значэння, Рэспублiканскага гiдралагiчнага заказнiка.
Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”
Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс " Ноўтбук для актыўнага настаўніка " праводзіцца па пяці намінацыях:
• Метадычнны дапаможнік (Інавацыйныя тэхналогіі і метады навучання ў беларускай школе);
• Сучасны ўрок (Распрацоўкі школьных урокаў);
• Грамадзянская адукацыя (Распрацоўка школьных і пазакласных заняткаў, сцэнары семінараў, конкурсаў, святаў, іншых адукацыйных мерапрыемстваў, парады па стварэнні школьных газет, сайтаў ….);
• Нацыянальная школа (Ідэі і метады выхавання грамадзяніна-патрыёта, развіцця нацыянальнай адукацыі);
• Бацькі і дзеці (Метады работы з бацькамі. Далучэнне бацькоў да працэсу адукацыі, ідэі, як зрабіць школу адкрытай для бацькоў, лакальнай супольнасці, навакольнага жыцця).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы да 18 снежня на адрас info@nastaunik.eu, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці. Падрабязную інфармацыю пра конкурс і патрабаванне да матэрыялаў глядзіце TУТ
Глыбокае: лёс беларускамоўнага навучання вызначылі
У глыбоцкай школе №3 прайшла канферэнцыя выкладчыкаў, бацькоў і навучэнцаў, якая зацвердзіла змены ў школьным статуце. Змены закранулі перадусім моўны рэжым школы: у дагэтуль цалкам беларускамоўнай школе дазволена ствараць класы з рускай мовай навучання. Два рускамоўныя класы былі створаны па ініцыятыве, некаторых бацькоў-камерсантаў (у народзе – «мясцовых алігархаў") і дзядуляў вучняў – дзяржаўных чыноўнікаў (адзін дзядуля – чыноўнік Гандлёвай палаты, другі – дэпутат у абласным савеце).
Дацэнт ГДУ імя Ф. Скарыны: «адлічваюць лепшых».
Паводле ГАРТ
Я працую ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце Ф. Скарыны. Выкладаю рэлігіязнаўства. Тое, я хачу выказаць зводзіцца да наступнага тэзісу: такія справы, як адлічэнне Зміцера Жалезнічэнкі, наносяць шкоду універсітэцкай адукаціі. Я лічу, што Зміцера адлічылі менавіта за яго грамадскую дзейнасць. Дарэчы, гэта не першае адлічэнне такога роду. Найбольш вядомыя папярэднія выпадкі — гэта адлічэнне студэнтаў, якія былі выдатнікамі. Сярэдні бал Зміцера Жалезнічэнкі – 9,3 – надзвычай высокі. Я не ведаю, ці ёсць у нас ва універсітэце яшчэ студэнты з такім балам.
Добрыя студэнты (не толькі выдатнікі) – гэта дапамога для выкладчыка. Калі ў аўдыторыі ёсць некалькі пар уважлівых вачэй, лягчэй чытаць лекцыю – да іх і звяртаешся. Бо вельмі часта такіх вачэй няма, і такое ўраджанне, што размаўляеш са сцяной з бетону.
Але калі адлічваюць добрых студэнтаў, застаюцца горшыя. Тым больш, што прадметы, якія называюцца “сацыяльна-гуманітарнымі”, і да якіх належыць маё рэлігіязнаўства, у апошнія часы стала няпроста выкладаць.
Як прыклад прывяду выпадак, пра які мне распавёў адзін з выкладчыкаў паліталогіі. Ён чытаў лекцыю пра сістэму выбараў, і, згодна з падручнікам распавядаў, што выбары павінны быць “свабоднымі, празрыстымі і г.д.”. А студэнты яму кажуць накшталт: “Да што Вы нам кажаце! Усё гэта няпраўда. На кожных выбарах нас прымушаюць ісці і галасаваць датэрмінова”. І што рабіць у такіх выпадках? Абыйсці пытанне? – Няёмка. Пачаць крытыкаваць нашыя выбары? – Могуць быць непрыемнасці. Пайсці дакласці на студэнтаў? – Скотства.
На заканчэнне адзначу наступнае. Сістэма вышэйшай адукацыі павінна рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў з вызначанай маральнай матывацыяй, якая прадугледжвае любоў да радзімы і жаданне працаваць на яе карысць. Гэта тое, што называецца патрыятызмам. Калі ў вышэйшай школе будзе праводзіцца палітыка адлічэння грамадска актыўных студэнтаў, то створыцца сітуацыя накшталт той, калі нейкі вар’ят будзе знішчаць на сваім полі збожжа і расціць пустазелле. Але хто потым будзе гэтае пустазелле есці?
Віктар Адзіночанка, дацэнт кафедры філасофіі ГДУ імя Ф. Скарыны, намінант на прэмію імя Вацлава Ластоўскага 2007 г.
Глыбокае: лёс беларускамоўнага навучання вызначыць галасаванне
Вячаслаў Кулік, Радыё Свабода
Сёння ў 16 гадзін ў адзінай у Глыбокім беларускамоўнай школе №3 мае адбыцца канферэнцыя выкладчыкаў, бацькоў і навучэнцаў. У парадку дня – галасаванне па зменах у статуце навучальнай установы. З 1 верасня тут створанаы рускамоўны клас, а гэта пярэчыць статуту.
Дадайце ў сваю бібліятэку.
Выйшла ў свет кніга Ўладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагоддзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімір Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасць. Выданне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў. Гэтая кніга павінна быць у асабістай бібліятэцы кожнага беларускага настаўніка.