Архіў навін
Новы дзіцячы альманах «Гарбузік» выйшаў у «Кнігарні пісьменніка»! Яго прыдумалі вясёлыя бацькі для дапытлівых дзетак, неабыякавых выхавальнікаў ды іншых мам і тат!
Паводле рэкамендацыі Міністэрства адукацыі РІКВ размясціў на сваім сайце дэманстрацыйныя варыянты тэстаў, каб удзельнікі маглі скласці ўласнае ўяўленне наконт заданняў ЦТ.
Журналістка з дапамогай прафесійных гісторыкаў сабрала дзясятку фальсіфікацый другой сусветнай вайны, якія застаюцца ў беларускіх школьных падручніках і агучваюцца ў дзяржаўных СМІ Беларусі.
Закрыццё пагражае Мікашэвіцкай сярэдняй школе №3. Рыхтуецца рашэнне райвыканкама на гэты конт. Бацькі ж дамагаюцца таго, каб захаваць установу.
Юрась Каласоўскі: Ідэя пабегаць разам з класам нарадзілася ў мяне даўно, але ўсё ніяк не знаходзіла свайго ўвасаблення: то думаў пабегаць з вучнямі вакол гімназіі, то на школьным стадыёне…
«Новы час» рыхтуе серыю навучальных відэафільмаў для школьнікаў і студэнтаў па гісторыі Беларусі. Фільм Ігара Мельнікава «Што вы ведаеце па гісторыі Заходняй Беларусі» – ужо на сайце.
«Рэгіянальная газета»: Праўда, камандавалі яны толькі адзін дзень. У Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі 16 красавіка прайшоў Дзень самакіравання.
У шэрагу прыхільнікаў актыўнай ацэнкі папаўненне. Яшчэ 72 беларускія настаўнікі адкрылі для сябе новую філасофію навучання. Матэрыял Святланы Кірсанавай у «Настаўніцкай газеце».
Сёлета змяніўся падыход Міністэрства адукацыі адносна неабходнага мінімуму балаў для здачы цэнтралізаванага тэставання. Новыя мінімальныя балы, графік правядзення і дадатковы месяц на рэпетыцыі.
Мінскі гарадскі суд прыняў бок рэпетытара, супраць якога «ваюе» Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Аляксей Васілеўскі размяшчаў у адкрытым доступе рашэнні заданняў з рэпетыцыйных тэстаў.