Якія мэты, такая і праца вучняў на ўроку

«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: другі артыкул Мікалая Запрудскага прысвечаны мэтаваму кампаненту ўрока.

Калі вы, паважаны калега, чытаеце гэты артыкул, то, напэўна, вырашылі адсочваць, як рэалізоўваецца праект “Настаўніцкай газеты” па інфармацыйным суправаджэнні дыстанцыйнага курса “Актыўная ацэнка”. Нагадаем, што 20 кастрычніка быў надрукаваны першы, уводны, матэрыял, у якім раскрыты асаблівасці і перавагі ўрока, пабудаванага па правілах актыўнай ацэнкі, і тое, як арганізавана адпаведнае дыстанцыйнае навучанне амаль 90 настаўнікаў з розных рэгіёнаў краіны. Новы артыкул падрыхтаваны па выніках першага з сямі модуляў гэтага курса, ён прысвечаны мэтаваму кампаненту ўрока.

Прывяду выказванне аб мэтах, якое неяк знайшоў у інтэрнэце: “Любая справа пачынаецца з пастаноўкі мэты. Чалавек без мэты, як карабель, які страціў ветразі, дрэйфуе ў адкрытым моры выпадковасцей, праблем і страхаў. Ставячы перад сабой мэту, чалавек набывае вялікую сілу пад назвай упэўненасць і пры дапамозе ветру жаданняў лёгка дасягае мары. Пераадолеўшы страхі і абмежаванні, навучыўшыся імгненна прымаць рашэнні і дзейнічаць, чалавек становіцца тым, кім ён хоча быць, — асобай! У гэты момант яго карабель прыбывае ў порт рэалізацыі жаданняў, і ён адчувае пад нагамі цвярдыню жыццёвых дасягненняў”. Праўда ж, прыгожа і павучальна?! Далей там было напісана, што мэта — гэта пачатак шляху да поспеху. Людзі, якія не маюць мэт, тым самым здымаюць з сябе адказнасць і ўручаюць яе іншым, не разумеючы, што самі падпісалі сабе прысуд.

Цяпер звернемся да фрагментаў справаздач студэнтаў (настаўнікаў, якія вучацца) па першым з сямі модуляў і каментарыяў да гэтых справаздач, якія атрымалі студэнты ад ментараў (настаўнікаў, якія вучаць), а таксама ад іншых студэнтаў — сваіх калег па дыстанцыйным навучанні.

Прыклад 1
Вытрымкі са справаздачы настаўніцы беларускай мовы:

Тэма ўрока: вусная і пісьмовая формы маўлення.

Мэта: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць разумець, што такое “мова” і “маўленне”.

Задачы: стварыць умовы для фарміравання маўленчага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў, пашы рыць слоўнікавы запас вучняў лінгвістычнымі тэрмінамі, садзейнічаць развіццю навыкаў узаемадзеяння пры рабоце ў парах, са дзейнічаць фарміраванню ўмення вырашаць праблему і разважаць, разві ваць цікавасць да перапрацоўкі вершаванага тэксту празаічнай мовай.

Практычна ўсе прыёмы фарміравання мэтавызначэння будуюцца на дыялагічнай аснове. У сваёй практыцы я часцей выкарыстоўваю мэтавызначэнне праз апорныя словы. На дошцы запісваю апорныя словы “ведаю”, “навучуся”. Да вучняў звяртаюся з пытаннем: “Пра што мы сёння даведаемся? Чаму навучымся?” На этапе абагульнення, рэфлексіі зноў звяртаюся да вызначаных напачатку задач і мы іх удакладняем, дапаўняем адносна зместу ўрока.

Мэта на мове вучняў. 1. Ведаю, што такое мова і маўленне. 2. Магу растлумачыць розніцу паміж гэтымі паняццямі. 3. Адказваю на пытанне, якім павінна быць наша маўленне 4. Умею перадаваць змест вершаванага тэксту празаічнай мовай.

На заканчэнне ўрока было праведзена анкетаванне. Дзецям урок спадабаўся. Звярнуць увагу на тых вучняў, якія адчувалі цяжкасці пры выкананні заданняў урока.

Фрагмент зваротнай сувязі ад ментара:

“Калега, я правільна зразумела, што на этапе мэтавызначэння вы, звяртаючыся да тэмы ўрока, просіце вучняў дапоўніць сказ “на гэтым уроку я магу даведацца, навучыцца…”? Хутчэй за ўсё, вучні ў тэме ўрока змогуць вызначыць ключавыя словы — вуснае маўленне, пісьмовае маўленне — і запоўніць імі шаблон. А як выйсці на паняцце “мова”? Як пры вывучэнні тэмы  прымяніць кампетэнтнасны падыход? Думаю, што шаблон — прыём на ўсе выпадкі жыцця. А паспрабуйце на гэтую тэму паглядзець вачыма не вучня, не настаўніка, а сучаснага чалавека, які кожны дзень у рэкламе, аб’явах, размовах сутыкаецца з няправільным напісаннем, вымаўленнем, ужываннем слоў беларускай мовы. Спытайцеся, ці можна давяраць людзям, якія пішуць, гавораць з памылкамі. Можа, вашы вучні тады прымуць бліжэй тэму, будуць успрымаць мэту ўрока як жыццёвую неабходнасць?

Мэта настаўніка ў вас сфармулявана праз задачы на ўрок. А вось мэта вучня прапісана праз уменні, якімі дзеці авалодаюць на ўроку. Гэта дазваляе складаць выніковае дыягнастычнае заданне, якое дапамагае вымяраць і вам, і вучням узровень засваення тэмы ўрока. Адзначаю, што вы спрактыкавана разводзіце мэту настаўніка і мэту вучня на ўрок. Калі б вы прывялі пытанні анкеты, то мы маглі б разам з вамі ацаніць эфектыўнасць урока. Мне цяжка арыентавацца па словах “дзецям спадабаўся ўрок” на дасягнутасць мэты ўрока. Хутчэй за ўсё па гэтай прычыне вам, калега, і падалося заданне лёгкім, бо дасягальнасць мэты ўрока вы не вымералі, а замянілі эмацыянальнай рэфлексіяй. Упэўнена, што наступныя модулі курса дапамогуць вам зразумець усю складанасць дыягностыкі ведаў па АА. Гэтай навукай вы авалодаеце, бо мэту ўрока ставіце дыягнастычна”.

Меркаванні студэнткі — удзельніцы дыстанцыйнага курса: “Калега, дзякуй за вашу справаздачу. Мне хочацца пажадаць вам, каб усе фрагменты стратэгіі АА склаліся ў вашай свядомасці і ў свядомасці вашых навучэнцаў у агульны прыгожы пазл радасці навучання. Цікавай мне падалася і табліца, што ваш ментар стварыла ў адказ на вашу справаздачу, у якой параўнала традыцыйную практыку з актыўнай ацэнкай. У табліцы ўсё так добра бачна і лёгка параўноўваецца. Штосьці мне засталося незразумелым. 1) Задача “пашырыць слоўнікавы запас вучняў лінгвістычнымі тэрмінамі” мне, з майго суб’ектыўнага погляду, здаецца незакончанай. 2) Які спосаб праверкі дасягнення мэт быў у вас? Анкетаванне па тэме. Анкетаванне па эмацыянальным стане. Дзеці проста адзначылі, што ў іх былі цяжкасці, ці канкрэтызавалі, у якім моманце вывучэння тэмы яны ўзніклі”.

Прыклад 2
Са справаздачы студэнта — настаўніка матэматыкі:

Тема урока 1: сравнение и измерение отрезков.

Цель: к концу урока учащиеся познакомятся со способами сравнения, измерения отрезков, научатся измерять отрезки, а также фигуры, которые состоят из отрезков.

Тема урока 2: свойства смежных и вертикальных углов.

Цель: к концу урока учащиеся изучат понятие вертикальных и смежных углов, смогут применять свойства смежных и вертикальных углов при решении задач для нахождения градусных мер углов.

На доске у меня была записана тема урока, и я предложил обучающимся поразмышлять над словами темы и выяснить, как они взаимосвязаны и что мы вместе должны пройти и усвоить. Также я дописал справа на доске некоторые понятия, которые они изучали ранее, но которые напря мую не входят в тему, но будут использованы на уроке. Таким образом учащиеся опирались на пройденные понятия и связывали их с новыми. В результате обсуждения и анализа тем и понятий учащиеся определили, что они будут изучать и что им надо постараться усвоить. Озвученные цели я записал на задней стороне доски:

Цель на языке учащихся для ўрока по теме 1: к концу урока я смогу четко определить, какой отрезок больше, измерить отрезок при помощи линейки, измерить длину ломаной и сказать, какая ломаная длиннее.

Цель на языке учащихся для урока по теме 2: к концу урока я смогу отличить смежный угол от вертикального, смогу определить градусную меру второго смежного и вертикального углов без транспортира, зная первый.

На своем уроке я применил следующий способ проверки достижения цели: попросил учащихся ответить на вопросы: “Что нового я узнал на уроке?”, “Что интересное было на уроке?”, “Достиг ли я поставленных целей?”

Также я ввел лист самоконтроля, где ученики сами оценивают себя по домашнему заданию, работе на уроке, а третья оценка — уровень достижения целей на уроке. Затем они сами оценивают свою динамику, лично составляя соответствующие графики в конце недели.

Зваротная сувязь ад ментара:

“Вы грамотно и четко выделяете те опорные знания, которые нужны были учащимся при освоении новой темы. Выход на цели урока словами учеников у вас просто виртуозный! Этап совместного целеполагания и целепринятия один из самых сложных и требует от учителя творческого подхода. Как вы сами поняли, необходимо создавать условия, когда ученики сами определяют цели урока, работают с ними. Вы сами заметили, что они лучше понимают, о чем будут сегодня узнавать и над чем работать. Мы можем дать многое. Но что возьмут они в ходе урока? Осознанное понимание собственной деятельности учениками принесет гораздо больший результат.

Вы сформулировали свои цели для 1 урока: “к концу урока учащиеся познакомятся со способами сравнения, измерения отрезков, научатся измерять отрезки, а также фигуры, которые состоят из отрезков”. Как вы предполагаете проверить степень достижения учащимися цели “познакомятся со способами сравнения”? Они будут их перечислять? Демонстрировать? Применять при решении задач? Что вы проверяли в конце или во время урока? То же касается цели “изучат понятие вертикальных и смежных углов”. Вы предполагаете это проверять на уровне узнавания или они в конце урока будут уметь решать качественные задачи? Попробуйте сформулировать ее более диагностично. Для постановки цели можно использовать клише по таксономии Блума. Попробуйте. Мне интересно, какие вы увидите преимущества для себя?

В конце урока вы попросили ответить на вопросы: “Что нового я узнал на уроке?”, “Что интересное было на уроке?”, “Достиг ли я поставленных целей?”

На основании какого выходного контроля или иных действий на уроке ученики смогли ответить на последний вопрос? Владимир, как вы считаете, вопросы “Что нового я узнал на уроке?” и “Что интересное было на уроке?” могут являться объективными показателями усвоения темы учащимися? Вы хотели, чтобы учащиеся проанализировали урок. Что именно они должны были анализировать? На каком уровне усвоили тему? Как они поработали в течение урока? По каким “признакам” они должны были догадаться, что были успешны на уроке или нет? Для чего им был нужен этот анализ? Мне очень интересно ваше мнение. Я поддерживаю вас, что и учитель, и сами ученики должны знать, с чем они ушли с урока, какова успешность их деятельности. Мне очень понравилась ваша идея с листом самооценки. Не могли бы вы прислать фото одного из заполненных листов? Очень интересно!”

Адказ студэнта на зваротную сувязь ментара: “Спасибо за комментарии. Было очень любопытно и интересно, тем более что редко кто так детально анализирует. Безусловно, цели, поставленные мной, обтекаемые и ваши замечания объективны и полезны. Чем лучше и четче поставлена цель, тем лучше ее реализовывать, и главное, диагностировать достижение. Я прочитал про клише по таксономии Блума. Мне понравилась четкость формулировок и направленность на конечный результат, который можно четко диагностировать. Но самое главное, что при этом я увидел свои недочеты в формулировке целей, фактическое подтверждение ваших вопросов. Их сложно диагностировать. Я не буду отвечать на все поставленные вопросы, так как они в принципе из одной области, а лучше попробую переписать цель более диагностично. Было:“изучат понятие вертикальных и смежных углов”. Можно: к концу урока учащиеся смогут воспроизводить своими словами определение вертикальных и смежных углов, смогут отличить вертикальные углы от смежных на представленных рисунках. Мне кажется, было бы интересно в курсе, когда несколько человек ставили бы цели к одной и той же теме. Можно было бы сравнить и проанализировать”.

Зноў меркаванне ментара: “Хорошая ваша идея в том, что “было бы интересно в курсе, когда несколько человек ставили бы цели к одной и той же теме; можно было бы сравнить и проанализировать”. Вы предложили хороший (откорректированный) вариант постановки цели к уроку “Свойства смежных и вертикальных углов”: к концу урока учащиеся смогут воспроизводить своими словами определение вертикальных и смежных углов, смогут отличить вертикальные углы от смежных на представленных рисунках. Я думаю, что можно легко подобрать способы проверки достижения цели каждым учащимся. Например, можно попросить в парах проговорить друг другу определения смежных и вертикальных углов своими словами, предложить на рисунке выбрать (записать) пары вертикальных и пары смежных углов. Таким образом, вы и сами учащиеся смогут понять, достигнута ли цель каждым конкретным школьником”.

Меркаванне іншага студэнта: “Так как вам интересно, как другие учителя ставят цели на этот урок, то предлагаю свое видение. Я стараюсь при формулировке ставить разноуровневую цель и для каждой позиции подбирать задание, которое измерит степень достижения цели каждым учащимся (как правило, это выходное задание, тест в конце урока). Так, для данного урока это может выглядеть следующим образом:

1) учащиеся умеют на рисунке находить пары смежных углов; пары вертикальных углов;

2) знают свойство смежных углов; свойство вертикальных углов;

3) умеют, зная градусную меру одного из смежных углов, находить градусную меру другого угла (аналогично для вертикальных углов);

4) умеют применять свойство смежных углов при решении задачи, когда один из смежных углов на n градусов больше другого;

5) умеют применять свойство смежных углов при решении задачи, когда один из смежных углов в n раз больше другого.

Буду рад, если мои рассуждения будут вам интересны”.

Якія высновы можна зрабіць з чытання прыведзеных фрагментаў: 1) настаўнікі вядуць прафесійныя дыялогі і праяў ляюць добрую дасведчанасць у прадмеце вывучэння і актыўнай ацэнцы; 2) кожны дэманструе павагу да субяседніка і вялікую зацікаўленасць у павышэнні эфектыўнасці ўрока і якасці адукацыі вучняў; 3) стасункі на платформе дыстанцыйнага навучання маюць вялікую карысць для ўсіх яго ўдзельнікаў.

Цяпер, паважаныя калегі, прапаноўваем вам яшчэ раз паглядзець на прыведзеныя вышэй фрагменты пасля азнаямлення з наступным тэкстам, прысвечаным мэтаваму кампаненту ўрока. Многія з чытачоў газеты ўжо ведаюць, што ў тэхналогіі актыўнай ацэнкі ключавым момантам з’яўляецца забеспячэнне зваротнай сувязі паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу: настаўнікам, вучнямі і іх бацькамі. Арганізацыя зваротнай сувязі ажыццяўляецца рознымі сродкамі, найважнейшым з якіх з’яўляецца мэта. Тэхналогія патрабуе работу з мэтамі пры падрыхтоўцы да ўрока і на саміх занятках арганізоўваць адпаведна шэрагу правіл. Многія з іх ужо даўно знаходзяцца ў педагагічным арсенале паспяховых настаўнікаў.

Правіла першае. Трэба разумець, што мэта — гэта прадстаўленне аб выніку, якога і настаўнік, і вучні жадаюць дасягнуць на ўроку. У любым слоўніку вы знойдзеце такое азначэнне: мэта — гэта плануемы вынік дзейнасці. Што б чалавек ні рабіў, яго работа будзе больш прадукцыйнай, калі ён да пачатку працы добра ўяўляе сабе, што ён у выніку жадае атрымаць. Калі ж настаўнік запісвае мэту ў плане свайго будучага ўрока з дапамогай дзея словаў “фарміраваць…”, “даць паняцце…”, “пазнаёміць…”, “даказаць…”, “абгрунтаваць…”, “замацаваць…”, “прааналіза ваць…”, “абагульніць…” і г.д., то тут ён указвае толькі на свае намеры, на тое, што сам збіраецца рабіць на занятках: фарміраваць, знаёміць, да ваць і г.д. Дарэчы, такая фармулёўка мэты — гэта добрая магчымасць настаўніку зняць з сябе адказнасць. Калі нешта вучні не засвоілі, то можна апраўдвацца: я фарміраваў, я вучыў, я сваю справу зрабіў.

Правіла другое. Мэта павінна быць канкрэтнай: дакладна вызначаць тыя веды і ўменні, якімі, мяркуецца, авалодаюць вучні. Пры пастаноўцы мэты праз сваю дзейнасць настаўнік, як адзначалася, плануючы ўрок, думае, што на ім сам будзе рабіць. Калі ж мэта (плануемы вынік урока) вызначаецца праз веды і ўменні вучняў, то педагог плануе дзеянні вучняў, якія вядуць да гэтых ведаў і ўменняў. Для фармулёўкі можна выкарыстоўваць наступныя клішэ: да заканчэння ўрока вучні:
— будуць ведаць: ... ; умець: … ;
— змогуць:
* назваць і патлумачыць не менш за тры прычыны … ;
* разабраць сказ (які?) па часцінах мовы;
* выканаць тэст (далей сам тэст або спасылка на яго);
* правільна запісаць словы (пералічваюцца); 
* правільна адказаць на ключавое пытанне (даюцца крытэрыі ацэнкі); 
* скласці дыялог (даюцца крытэрыі) ... і.г.д.; — будуць валодаць спосабам … .

Правіла трэцяе. Мэта павінна быць дыягнастычнай — такой, што яна сама можа быць інструментам для вымярэння ступені яе дасягнення ці адназначна вызначаць пэўны спіс кантрольных пытанняў і заданняў — змест кантролю, які праводзіцца на выхадзе з урока. Менавіта дыягнастычнасць дазваляе бачыць і ацэньваць, як вучні набліжаюцца да мэты, у чым паспяховыя, на што скіраваць карэкцыйную работу. Спосабы задання мэты, прыведзеныя ў другім правіле, якраз дазваляюць напрыканцы заняткаў правесці дыягностыку, паколькі бачна, што падлягае кантролю. Зместавай падставай для фармулёўкі мэт з’яўляюцца патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў, змешчаныя ў вучэбных праграмах. Можна абапірацца на таксаномію Блума ці яе ўдалы варыянт: http://ode.ru/target/.

Правіла чацвёртае. Мэта павінна быць дасягальнай і адпавядаць узроўню вучняў. Пры планаванні ўрока важна ацэньваць, чаго можна дасягнуць за 45 хвілін урока. Заданне мэты праз дзеясловы “фарміраваць…”, “выхоўваць…”, “развіваць…” гаворыць аб фармальным падыходзе педагога і недасягальнасці таго, што запланавана. Пры гэтым неабходна ўлічваць патрабаванні праграмы, а таксама пазнавальныя магчымасці вучняў класа. Паколькі ў класе вучацца дзеці з розным узроўнем ведаў і рознымі магчымасцямі, то пажадана дыферэнцыяцыя вучэбнай мэты.

Правіла пятае. Мэта павінна быць не толькі ў настаўніка, але і ў вучняў. Думаю, што нашы чытачы бачылі ўрокі, на якіх вучні не ведалі мэты, не мелі яе на працягу ўсяго ўрока. У такіх выпадках навучэнцы з’яўляюцца аб’ектамі педагагічнага ўздзеян ня, толькі спажыўцамі інфармацыі, у якой часта не адчуваюць патрэбы. Часта на такіх уроках бракуе дысцыпліны. Калі ж настаўнік жадае, каб навучэнцы былі матываванымі, адказнымі, актыўнымі, ён павінен паклапаціцца, каб мэта была ў кожнага вучня. Чым раней на ўроку ён даведаецца аб сваей мэце, прыме яе, тым лепш. Мэту да вучняў на зразумелай ім мове можа данесці настаўнік, для чаго зручна выкарыстоўваць наступныя клішэ: “вы навучыцеся…”, “вы зможаце…”, “вы будзеце ведаць…”, “калі напрыканцы ўрока нехта з вас выканае …, то зможа атрымаць 10, калі …, то атрымае 8” і г.д. Або ад першай асобы: “я змагу…”, “я навучуся…”, “я буду ўмець…”, “я паспяхова выканаю…”, “у выніковай рабоце ў мяне ўжо не будзе памылак на…” і г.д. 

Правіла шостае. Дапамагайце вучням “вырошчваць” свае мэты, для чаго на пачатку ўрока стварайце адпаведныя сітуацыі. Прыклады такіх сітуацый.

• Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на запіс тэмы ўрока на дошцы і прапаноўвае сказаць, як яны напрыканцы ўрока даведаюцца, што тэму засвоілі. Іх прапановы (яны называюць пэўныя аспекты тэмы), па сутнасці, становяцца мэтай дзейнасці на ўроку.
• Педагог загадзя запісвае на дошцы тэму, а таксама мэту на зразумелай вучням мове і прапаноўвае ім унесці якія-небудзь карэктывы (як правіла, вучні пагаджаюцца з мэтай, якую сфармуляваў настаўнік).
• Настаўнік запісвае некалькі варыянтаў мэты, якія адрозніваюцца ўзроўнямі засваення: на 6, на 8 або на 10 балаў) і прапаноўвае кожнаму з вучняў выбраць свой узровень.
• Вучням дэманструецца тэст (кантрольныя заданні), які яны будуць выконваць напрыканцы ўрока. Ім прапаноўваецца зрабіць прагноз паспяховасці выканання заданняў тэста.
• Вучні адзначаюць у таблічцы, што яны ўжо ведаюць па новай тэме, а што пакуль не, а потым на гэтай аснове фармулююць сваю мэту на ўрок.
• Вельмі моцны варыянт: настаўнік стварае праблемную сітуацыю. Вучні прыходзяць да высновы, што для вырашэння сітуацыі неабходна нешта ведаць і ўмець. Гэтае “нешта” называюць самі вучні. Такім чынам яны вызначылі сваю мэту.

Пол Блэк і Дылан Вільям у кнізе “Унутры чорнай скрыні: павышэнне стандартаў навучання праз ацэнку” напісалі: “Многія настаўнікі спрабавалі развіваць у навучэнцаў здольнасць да самаацэнкі і прыйшлі да высновы, што першая і самая складаная задача — гэта перакананне вучняў ду маць пра сваю працу ў плане дасягнення мэт. Калі дзеці навучацца гэтаму, яны пачынаюць мець больш агульны погляд на сваю працу, што дазваляе ім кантраляваць сваю дзейнасць і кіраваць ёй”.

Правіла сёмае. Абмяркоўвайце з вучнямі, як яны будуць працаваць, каб дасягнуць мэты, якія метады прымяняць, якія сродкі выкарыстоўваць. Абмеркаванне можа адбывацца ў межах франтальнай гутаркі, у групах вучняў або ў парах. Яно спрыяе ўцягванню вучняў у работу, павышае адказнасць, бо абумоўлена самавызначэннем на спосаб дзейнасці.

Правіла восьмае. На працягу ўрока і пасля яго завяршэння трэба ствараць для вучняў магчымасці, каб яны бачылі, як набліжаюцца да мэты, што ўжо ўмеюць, а чаго пакуль не. Паспяховае набліжэнне да мэты, здольнасць правільна выкон ваць адпаведнае мэце заданне — падстава радавацца, памылкі — нагода для карэкцыйнай работы. Для гэтага трэба, каб мэта была ўвесь час навідавоку ў вучняў: на дошцы, на паперках на кожным стале або на экране. Пасля завяршэння пэўнага этапу ўрока настаўнік звяртае ўвагу вучняў на мэту і пытаецца, якой часткі мэты яны ўжо дасягнулі. Потым прапаноўвае дыягнастычнае заданне, з дамогай якога вучні могуць пераканацца, ці сапраўды яны навучыліся гэта рабіць. Пры неабходнасці арганізоўваецца карэкцыйная работа. Затым настаўнік пытаецца, чым вучні будуць займацца далей. Яны ўказваюць на чарговы аспект тэмы ўрока і працягваюць мэтанакіраваную дзейнасць.

Правіла дзявятае. Урок пажадана завяршаць выходным кантролем, які дае вучням і настаўніку інфармацыю аб тым, як кожны засвоіў матэрыял, ці дасягнуў сваёй мэты.

Яго змест павінен цалкам адпавя даць мэце. Правяраем тое, чаму вучылі на ўроку. Суб’ектамі кантролю з’яляюцца і настаўнік, і вучні. Выходны кантроль пачынаецца прыблізна пасля 30-й хвіліны і складаецца з двух этапаў.

1) Самастойнае выкананне заданняў. Самастойнасць дасягаецца тым, што вучні атрымліваюць адзін варыянт работы. Яны ведаюць, што адзнакі выстаўляцца не будуць, таму няма сэнсу спісваць. Наадварот, ім самім цікава даведацца, у якой ступені яны авалодалі матэрыялам, ці дасягнулі сваёй мэты, у чым паспяховыя, якія засталіся прабелы.

2) Узаемакантроль (вучні параўноўваюць выкананыя імі работы), самакантроль (яны правяраюць свае работы па эталонах, якія настаўнік дэманструе на экране або на дошцы); карэкцыя (арганізоўваецца франтальная работа па тлумачэнні таго, у чым вучні зрабілі памылкі, або работа ў парах і групах, калі тыя вучні, якія паспяхова справіліся з заданнямі, давучваюць сваіх партнёраў).

Правіла дзясятае. У частцы выхавання і развіцця фармулюйце на ўрок не мэты, а задачы. Чаму так? Тлумачэнне простае. Мэта — гэта плануемы вынік дзейнасці, але ж нельга, як вы разумееце, за адзін урок выхаваць у вучня нейкую рысу характару, маральную якасць, развіць тую або іншую здольнасць, больш за тое, нельга напрыканцы ўрока гэта праверыць. Задача, як вядома, гэта тое, што трэба зрабіць, каб дасягнуць мэты. У многіх школах выхаваўчая і развіццёвая мэта вызначаецца на ступень навучання ці на 11 гадоў у выглядзе кампетэнтнаснай мадэлі (КМ) — узгодненага ў педкалектыве ўяўлення аб ідэальным выпускніку. Калі такога дакумента няма, то ў самога настаўніка ёсць такое ўяўленне, яно служыць мэтавым арыенцірам у працэсе выхавання, у адукацыйным працэсе. У тлумачальнай запісцы да вучэбнай праграмы таксама пералічаны кампетэнцыі, на фарміраванне якіх трэба працаваць настаўніку. Паслядоўнасць дзеянняў пры вызначэнні задач выхавання і развіцця:

1) звяртаемся да КМ або вучэбнай праграмы і выбіраем якасць асобы, кампетэнцыю, на якія будзем працаваць на ўроку; для выбару даследуем, чаго бракуе ў выхаванні і развіцці вучняў і ацэньваем магчымасці вучэбнага матэрыялу ўрока;

2) фармулюем педагагічную задачу, якая скіравана на пераадоленне супярэчнасці — пажадана, каб чымсьці вучні валодалі, але пакуль гэтага бракуе; задача фармулюецца з дапамогай дзеясловаў: “спрыяць …”, “стварыць умовы…”, “садзейнічаць…”, “стварыць сітуацыю, у якой…”, “забяспечыць…”.

3) знаходзім, прыдумляем сродак, сітуацыю для вырашэння задачы, а потым яго выкарыстоўваем, ствараем на ўроку, пры гэтым з нейкай верагоднасцю ў вучняў адбываюцца пазітыўныя змены ў выхаванні і развіцці.

Цяпер можна зноў паглядзець на фрагменты матэрыялаў дыстанцыйнага курса, але праз прызму пералічаных правіл работы з мэтамі. Да якіх высноў вы, паважаныя чытачы, прыйшлі?

Як бачыце, калегі, працаваць з мэтамі — гэта не так проста. Калі ж гэтай навукай авалодваеш, то адчуваеш упэўненасць, бо маеш моцны інструмент для арганізацыі выніковай пазнавальнай дзейнасці вучняў, для павышэння іх адказнасці за ўласнае навучанне. Магчыма, паважаныя настаўнікі і метадысты, у вас узніклі сумненні, пажаданні нешта ўдакладніць, паглыбіцца ў тэму. У такім разе раім спампаваць і прачытаць кнігу “Актыўная ацэнка ў дзеянні: выпыт настаўнікаў Беларусі” (с. 48—62) або напісаць ліст аўтару гэтага артыкула (zaprudskyn@mail.ru).

Наступны артыкул будзе прысвечаны модулю “Крытэрыі ацэнкі”. 

Мікалай ЗАПРУДСКІ, кансультант дыстанцыйнага курса. Фота Алега ІГНАТОВІЧА. 
Настаўніцкая газета, 21 лістапада 2015 года