Настаўніцкая газета 6 студзеня 2016 года
Дыстанцыйныя курсы працягваюць свой рух па шляху асваення іх удзельнікамі актыўнай ацэнкі. А «Настаўніцкая газета» зноў асвятляе, што адбываецца на платформе Moodle. (Нагадаем, што папярэднія артыкулы былі 20 кастрычніка і 21 лістапада.) Лагічным працягам модуля «Мэтавызначэнне» стаў модуль «Крытэрыі ацэнкі», які прапаноўвае студэнтам эфектыўны інструмент для ўстанаўлення дакладнай сувязі паміж мэтай і ацэнкай выніку вучэбнай дзейнасці, а вучням і настаўніку дае сродак ажыццяўлення зваротнай сувязі. Гэта НаШтоБуЗУ – на што буду звяртаць увагу. (Хто будзе? І настаўнік, і вучань.)
Цытата са справаздачы студэнткі: «Упершыню я запісала на дошцы НаШтоБуЗУ і прапанавала дзецям растлумачыць, як яны разумеюць гэты запіс, ці падабаецца ён ім, ці хочуць яны даведацца пра яго значэнне для ўрока. Дзеці вельмі зацікавіліся. Яны хутка засвоілі гэтую абрэвіятуру. Калі я ім прапанавала замяніць яе словамі «крытэрыі ацэнкі», то яны адмовіліся.
«НаШтоБуЗУ спадабалася больш. Гэта будзе наш сакрэт, пра які ніхто не будзе ведаць. Гэта наша чароўнае слова», – такія адказы я атрымала ад вучняў».
У сваіх справаздачах, якія пасля вывучэння літаратуры рабілі студэнты, яны пісалі пра тое, як уводзілі крытэрыі ацэньвання ў сваю педагагічную практыку, пра правілы іх фармулявання і меркаванні вучняў, пра педагагічны эфект ад прымянення НаШтоБуЗУ. Першае з заданняў прадугледжвала, што студэнт апіша, як былі праінфармаваны вучні аб НаШтоБуЗУ.
Цытата 2: «В начале урока была озвучена тема, и дети, в общей своей массе, высказали свои идеи по поводу целей, которые они ставят перед собой на этот урок. Общее впечатление такое, что идея ставить цели понравилась и прижилась. В самом конце урока я раздал детям заранее подготовленое мною НаШтоБуЗУ к домашнему заданию, не озвучивая, что это значит, а лишь попросил их высказать предположение, поможет ли им это при подготовке к уроку. Следующий урок начался с предложения от многих учеников «делать такие карточки каждый раз». Предложение поступило, так сказать, снизу, что убедило меня в правильности выбранного мной метода знакомства учеников с НаШтоБуЗУ».
Цытата 3: «Я раздала вучням карткі-інструкцыі, у якіх прапісала крытэрыі ацэньвання работы на ўроку. Першая рэакцыя на слова НаШтоБуЗУ — цікавасць, здзіўленне, усмешкі. Пасля абмеркавання сутнасці НаШтоБуЗУ пачула меркаванні вучняў, што гэта сваеасаблівы «даведнік па тэме», «пакрокавы алгарытм дзеянняў для дасягнення мэты», «самае важнае, без чаго не дасягнуць мэт урока» і інш. Станоўча, што гэта прадвызначае выразнасць у дзеяннях вучняў, іх асэнсаванне, канцэнтрацыю ўвагі на самым важным, магчымасць самім вызначыць, чаго яны дасягнулі, а чаго – пакуль не».
Асновай для распрацоўкі настаўнікам крытэрыяў ацэнкі з’яўляюцца патрабаванні вучэбнай праграмы і сфармуляваная на гэтай падставе настаўніцкая мэта ўрока.
Цытата 4: «6 класс. Деление десятичных дробей.
Цель урока: учащийся знает правило деления десятичных дробей, умеет правильно выполнять деление на десятичную дробь, умеет применять деление десятичных дробей при решении уравнений и задач.
НаШтоБуЗУ:
сформулируешь правило деления на десятичную дробь;
заменишь деление на десятичную дробь делением на натуральное число;
решишь не менее трех примеров на деление на десятичную дробь;
решишь уравнение с помощью деления на десятичную дробь;
сможешь решить задачу с помощью деления на десятичную дробь».
Крытэрыі фармулююцца для любога віду вучэбнай дзейнасці: праверачнай работы, работы ў групе, напісання канспекта па параграфе, дамашняга задання і інш. Адным словам, крытэрыі можна прапісваць да ўсяго, што будзе ацэньвацца. НаШтоБу ЗУ можна фармуляваць як памятку, калі трэба праверыць сфарміраванасць складанага навыку.
Цытата 5: «Цели на языке учащихся: сегодня на уроке научитесь писать маленький и большой овалы для того, чтобы вы в дальнейшем смогли правильно и красиво писать сразу несколько букв: О, о, а , в, б, д, ю.
НаШтоБуЗУ:
Начато написание овала с середины рабочей строки по направлению вниз с закруглением вправо.
Написано под наклоном вправо.
Маленький овал написан размером на всю рабочую строку, не выходит за ее пределы (верхнюю и нижнюю линии).
Большие овалы написаны одинаковой высоты, не выходят за пределы нижней линии рабочей строки».
Пасля атрымання ментарам справаздачы, фрагмент якой прыведзены вышэй, ён даў студэнту наступнае тлумачэнне: «Працуючы з крытэрыямі, вы актуалізуеце веды вучняў па тэме ўрока, і гэта цудоўна, бо, калі вашы вучні пачнуць самастойна вызначаць крытэрыі на аснове тэмы і мэты, вам патрэбна будзе актуалізацыю ведаў вынесці асобным этапам урока. Выдатна, што вы далучаеце вучняў да выпрацоўкі крытэрыяў і пры гэтым ад сумеснай працы атрымліваеце задавальненне: «Моим ребятишкам ОЧЕНЬ нравится эта часть урока. Они с удовольствием, активно учавствуют в разработке критериев оценки своей предстоящей работы. Причем делают это так детально, критично,»придирчиво», аналитически глубоко и при этом легко, что я радуюсь и умиляюсь в душе».
Правільна арганізаваная вамі работа з крытэрыямі дае магчымасць вучням асэнсавана падыходзіць не толькі да вучэння, але і да ацэнкі вынікаў сваёй (і іншых вучняў) працы: «Они же знают, что первым, кто будет оценивать их работу, будут они сами или их одноклассники. Критерии ясны и понятны. Что сложного? А мне вообще хорошо: остается согласиться или не согласиться с их оценкой. И вот тут-то они «оторвутся» в строгости, увидят даже невидимое и выскажут все, что думают. Здорово! Нам всем это нравится!» Цудоўна! Мне таксама гэта падабаецца!
Цяпер пра НаШтоБуЗУ да ўрока. Мэта на мове вучня ў вас атрымалася выдатная. Вельмі добрымі аказаліся і крытэрыі. Яны крыху нагадваюць інструкцыю да напісання літары, але, улічваючы спецыфіку прадмета, гэта вельмі добра працуе. Аднойчы адна з настаўніц (удзельніц дыстанцыйных курсаў) прапанавала вучням такі крытэрый: «Якасна напісаныя літары (лічбы) у колькасці 5 штук». Вельмі цікавы падыход! Можа атрымацца так, што боль шасць напісаных вучнем літар будзе не вельмі якаснай і агульная работа вучня будзе лічыцца непаспяховай. Але ж ён стараўся! І таму настаўніца дала магчы масць (пасля выканання пісьмовай работы) падкрэсліць алоўкам тыя 5 літар, якія (на яго погляд) адпавядаюць крытэрыям напісання. Такім чынам, вучні спачатку павучыліся пісаць літары (і не баяліся памыліцца), потым стараліся пісаць прыгожа (у адпаведнасці з крытэрыямі), вызначылі самыя прыгожыя і ацанілі іх. Як вам такая ідэя?
Свой каментарый хачу закончыць цытатай з вашай справаздачы, якая так ПЕРАКАНАЎЧА і ЯРКА гаворыць аб выніках сумеснай з дзецьмі работы і выклікае пачуццё радасці: «…благодаря постоянному, систематическому использованию НаШтоБу ЗУ, я буквально вижу, как улучшаются у моих детей умения объективной самооценки и взаимооценки. Это так ценно, своевременно! Все-таки начинать активную оценку с первого класса – правильно! Да, ОЧЕНЬ сложно! Но уже сегодня я могу сказать с уверенностью: это здорово, потому, что это РА-БО-ТА-ЕТ!»
Фармулююцца крытэрыі ў наступнай паслядоўнасці: мэта – крытэрый – індыкатар выканання. Пад індыкатарам выканання будзем разумець тую прымету, па якой вы ўбачыце, што вучань ведае, разумее, прымяняе, ацэньвае і г.д.
Чым больш канкрэтна ўдасца апісаць якасць прадукту, які павінен атрымацца да канца ўрока, тым больш канкрэтным будзе вынік. Гослінг і Мун (Gosling and Moon, 2001) даюць наступныя рэкамендацыі для апісання вынікаў навучання: «Апісвайце вынікі навучання проста. Для кожнага выніку выкарыстоўвайце толькі адно дзеянне з адным дзеясловам. Пазбягайце непатрэбнага прафесійнага жаргону». Няпэўныя дзеясловы «ведаць», «разумець» цяжка паддаюцца вымярэнню, і іх трэба замяняць дзеясловамі «ўстанавіць», «прадэманстраваць», «вырашыць» і г.д. Для гэтага можна карыстацца таксанаміяй Б.Блюма. Яе зручна прывязаць да дзесяцібальнай сістэмы ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў.
Пры распрацоўцы крытэрыяў неабходна:
1. Вызначыць найбольш важныя вучэбныя кампетэнцыі, якія патрэбна сфарміраваць на ўроку.
2. Адказаць на пытанне: «Што неабходна ацаніць?»
. Сфармуляваць зразумелыя і поўныя апісанні крытэрыяў.
Пры напісанні крытэрыяў можна прытрымлівацца двух падыходаў:
1) праз наяўнасць якасных і колькасных параметраў;
2) праз тыповыя памылкі навучэнцаў.
Першы падыход прадстаўлены ў табліцы, тут прыведзены прыклады рэалізацыі гэтай паслядоўнасці пры фармуляванні крытэрыяў да кантролю ў канцы ўрока.
Мэта | Крытэрый | Індыкатар выканання | Заданне выхаднога кантролю |
Будуць ведаць формулу велічыні ціску |
Веданне формулы велічыні ціску |
Выберуць фор- мулу з прапана- ванага спіса |
Выберыце з прапанава- ных фор- мул формулу ціску |
Зной- дуць сло- вазлу- чэнні ў сказе і графічна іх патлу- мачаць |
Умен- не рас- пазнаваць слова- злучэнні і іх графіч- нае ад- люстра- ванне |
Выпішуць са ска- за словазлучэн- ні, вызначаць га- лоўнае і залежнае словы, паставяць пытанні, вызна- чаць сродак су- вязі (4 балы) |
Выпішы са сказа сло- вазлучэн- ні, вызначы сродкі су- вязі |
Будуць ведаць адмет- ныя бе- ларускія словаз- лучэнні |
Веданне адметных беларус- кіх слова- злучэнняў |
Прывядуць па тры прыклады адметных бела- рускіх словазлу- чэнняў і скла- дуць з адным з іх сказ (4 балы) |
Прывядзі тры прыкла- ды адметных беларускіх словазлучэнняў і складзі з ад- ным з іх сказ |
Другі падыход прымяняецца, калі настаўнік добра ведае з мінулага вопыту навучання, якія тыповыя памылкі вучні робяць, і фармулюе крытэрыі менавіта адносна гэтых памылак.
Настаўнік можа ацаніць якасць вызначаных ім крытэрыяў, калі адкажа на наступныя пытанні:
1. Засяродзіўся я на выніку навучання або на працэсе? Ці адпавядаюць крытэрыі мэтам урока?
2. Ці пачынаецца напісанне крытэрыю з аднаго дзеяслова дзеяння (актыўнага дзеяслова)?
3. Ці выключаны такія тэрміны, як ведаць, разумець, вучыць, быць знаёмым, быць у курсе?
4. Ці паддаюцца вынікі навучання назіранню і вымярэнню?
5. Ці можна ацаніць напісаныя пазіцыі?
6. Ці ўключаюць крытэрыі розныя ўзроўні навучанасці?
7. Ці выкананы рэкамендацыі па колькасці крытэрыяў (5—6 класы – не больш за 4, 7—11 класы — не больш за 6)?
8. Ці рэальна дасягнуць зададзеных вынікаў навучання за адведзены на гэта час?
Крытэрыі – гэта дамова паміж настаўнікам і вучнем наконт таго, што правярацца будзе толькі тое, што заяўлена ў крытэрыях. Важна пры фармуляванні крытэрыяў улічваць узровень навучанасці дзяцей. Таму крытэрыі, распрацаваныя для аднаго класа, могуць адрознівацца ад крытэрыяў для іншага класа. А могуць быць агульныя крытэрыі для ўсіх, напрыклад, крытэрыі адказу па апісанні фізічнай з’явы.
Калі крытэрыі сфармуляваны, наступным крокам з’яўляецца давядзенне іх да навучэнцаў. На пачатковым этапе НаШтоБуЗУ даецца ў гатовым выглядзе. Можна яго запісаць на дошцы, раздрукаваць на лісце. Гэта сэканоміць час, забяспечыць дакладнасць фармулёвак і дыферэнцыяцыю па ўзроў нях, фіксацыю на раздатачным матэрыяле.
Пры распрацоўцы крытэрыяў ацэнкі важна заўсёды памятаць пра мэты і змест урока. Сумесная распрацоўка крытэрыяў (настаўнік – навучэнец) дазваляе сфарміраваць у вучняў пазітыўнае стаўленне да ацэньвання і павысіць іх адказнасць за дасягненне выніку. Настаўнік можа пайсці па такім алгарытме:
1) выйсці на мэту і задачы ўрока;
2) папрасіць вучняў напісаць 1—2 крытэрыі пасля абмеркавання іх у парах;
3) запісаць усе крытэрыі на дошцы;
4) абмеркаваць і выбраць найбольш важныя;
5) размясціць іх па ступені важнасці.
Чым канкрэтней прадстаўлены крытэрыі ацэнкі, тым лепш вучні будуць разумець, што ім патрэбна зрабіць для паспяховага выканання задання.
Пры сумеснай распрацоўцы крытэрыяў навучэнцы прымаюць на сябе адказнасць за сваё вучэнне, аказваюцца ўцягнутымі ў працэс ацэньвання, разумеюць яго важнасць, неабходнасць і адкры тасць. Актыўная ацэнка дазваляе настаўнікам распрацаваць крытэрыі, якія спрыяюць атрыманню якасных вынікаў, мець аператыўную інфармацыю для аналізу і планавання сваёй дзейнасці, палепшыць якасць выкладання, выбудоўваць індывідуальную траекторыю навучання кожнага вучня з улікам яго індывідуальных асаблівасцей, выкарыстоўваць разнастайныя падыходы і інструменты ацэньвання.
І напрыканцы артыкула прывяду некалькі цытат са справаздач студэнтаў дыстанцыйных курсаў.
Моцны вучань: «НаШтоБуЗУ – гэта цікава і карысна. Стала зразумела, што будуць правяраць».
Вучань з цяжкасцямі ў навучанні: «Цяпер не так страшна ісці на кантрольную».
Вучань з сярэднімі здольнасцямі: «А попросите других учителей, чтобы они тоже писали НаШтоБуЗУ для уроков и проверочных работ…»
Меркаванні саміх настаўнікаў:
* «НаШтоБуЗУ – гэта ніць Арыядны, навігатар у заблытаных дарогах навучання. Мэтазгоднасць НаШтоБуЗУ не выклікае сумненняў. Усведамленне структуры матэрыялу надае ўпэўненасць як дзецям, так і настаўніку. НаШтоБуЗУ незаменнае пры падрыхтоўцы да праверачных работ, падрыхтоўцы дамашняга задання і паведамленняў».
* «Вучням спадабалася незвычайнае спалучэнне слоў, а ўсё, што незвычайнае, прыцягвае ўвагу. Ад зін вучань высокага ўзроўню не здзівіўся, проста ўзяўся выконваць усе прапанаваныя заданні. Вучань дастатковага ўзроўню стаў выконваць усе заданні з большай цікавасцю і адказнасцю, чым раней. У вучня сярэдняга ўзроўню ўвядзенне НаШтоБуЗУ выклікала здзіўленне, але матэрыял лінгвістычнага плана ён пачаў засвойваць намнога лепш».
* «Распрацоўка НаШтоБуЗУ патрабуе ад настаўніка звярнуцца да праграмы, звярнуць увагу на ключавыя веды і ўменні, дабавіць крытэрыі па асобасным развіцці. Глядзіш – і на кампетэнтнасны падыход выйдзеш. Ці не так?»
Вось так творча, з цікавасцю праходзіць навучанне на дыстанцыйных курсах па актыўнай ацэнцы. Зацікаўленыя педагогі, дапытлівыя вучні, жывыя дыялогі і творчае супрацоўніцтва – усё гэта злілося ў адно на платформе dn.aacenka.by.
Алена АНАНЧЫКАВА, ментар дыстанцыйных курсаў.
Слова кансультанта
Алена Аляксандраўна на прыкладах паказала, што адбываецца на платформе дыстанцыйных курсаў, як ідзе ўзаемадзеянне студэнтаў і іх ментараў адносна аднаго з найважнейшых сродкаў актыўнай ацэнкі — На ШтоБуЗУ. Напэўна, калегі ўбачылі, што гэты сродак у адукацыйным працэсе выконвае розныя дыдактычныя функцыі.
Стварае ўмовы для захавання здароўя вучняў. Якім чынам? Часта, калі вучань на перапынку пытаецца ў настаўніка: «Што вы будзеце правя раць?» або «Што будзе на кантрольнай?» – той адказвае: «Вучыце ўсё!» У такім разе ў вучня ад немагчымасці ўсё вывучыць узнікае фрустрацыя, нежаданне працаваць, страх перад надыходзячай праверкай. Ад страхаў кароткі шлях да неўрозаў. Тут да месца прывесці фрагмент справаздачы мінулагодняй студэнткі, настаўніцы з Пінска, якая так напісала пра выкарыстанне НаШтоБуЗУ: «Што тычыцца вучняў, то бачу: яны сталі больш упэўнена адчу ваць сябе на ўроках. Няма ў вачах таго страху перад настаўнікам, які «што захоча, тое і запытае ці праве рыць». Раней настаўнікі (у маім дзяцінстве) гаварылі: «Буду правяраць УСЁ». І ад гэтага з’яўлялася нянавісць да неабмежаванай улады настаўніка над вучнем. А ў маім класе вучні не баяцца мяне ці маіх патрабаванняў. Гэты псіхалагічны клімат лічу найлепшым набыткам!» (Алена Данілішына.)
З’яўляецца сродкам зваротнай сувязі. Настаўнік дае вучням інфармацыю наконт выкананых імі заданняў па тых крытэрыях, якія яны мелі да пачатку работы. Гэтыя ж крытэрыі выкарыстоўваюцца вучнямі для самакантролю, узаемнай ацэнкі зробленага. Бачны тыя аспекты работы, якія ўдаліся (можна гэтаму парадавацца), і тое, над чым і як вучню трэба папрацаваць.
Служыць дамовай паміж настаўнікам і вучнем аб тым, што будзе падлягаць кантролю з выстаўленнем адзнак, а што будзе ацэньвацца (і па якіх крытэрыях) і настаўнікам, і аднакласнікамі, і ім самім. Настаўнікі, якія выкарыстоўваюць актыўную ацэнку, прыводзяць такі прыклад: калі вучань даведаўся, што прапанаваная настаўнікам работа будзе ацэньвацца баламі, ён адразу спахмурнеў, узяўся за работу без ахвоты, ведаючы, што напіша яе не вельмі добра і адзнака будзе такой, якая не задаволіць яго бацькоў. Калі ж гэты вучань даведаўся, што праверка будзе па крытэрыях без выстаўлення адзнакі, што пры праверцы будзе адзначана, у чым ён паспяховы, над чым і як папрацаваць, то за работу ўзяўся з вялікім жаданнем.
Матывуе школьнікаў, павышае іх адказ насць за ўласнае навучанне. Усе ведаюць, што чалавек без мэты, як яхта без руля. Вучань, які мае мэту, прымае яе, імкнецца да яе, аўтаматычна становіцца матываваным, павышаецца яго адказнасць, у першаю чаргу перад сабой. НаШтоБуЗУ – гэта сродак удакладнення мэты. Паглядзіце НаШтоБуЗу, якое вучні мелі на пачатку ўрока па тэме: «Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні». 1. Патлумачыш, што такое азначэнне. 2. Будзеш знаходзіць азначэнні ў сказах і падкрэсліваць іх. 3. Прывядзеш па тры прыклады дапасаваных і недапасаваных азначэнняў. 4. Складзеш і запішаш па 2 сказы з дапасаванымі і недапасаванымі азначэннямі. (Мінулагодняя студэнтка Таццяна Гіль з Баранавіч.) Маючы такую мэту, як паказвае практыка, вучні вельмі актыўна і адказна працуюць. Яны бачаць, што канкрэтна трэба засвоіць. Адказнасць школьнікаў можна павышаць, калі прапаноўваць зрабіць выбар тых крытэрыяў, якім павінна адпавядаць выкананае заданне. Нехта можа абмежавацца, напрыклад, 6 баламі.
Пазбаўляе настаўніка і вучняў ад спрэчак адносна выстаўленых адзнак. Асаблівую напружа насць у гэтай сітуацыі адчуваюць настаўнікі напрыканцы вучэбнай чвэрці. Калі вучням вядома, якія іх работы будуць ацэнь вацца баламі і па якіх крытэрыях, а таксама якім крытэрыям адпавядаюць гэтыя балы па 10-бальнай шкале, то яны разумеюць, чаму менавіта такая адзнака выстаўлена настаўнікам.
Ангажуе бацькоў у кантрольна-ацэначную дзейнасць. Звычайна бацькі цікавяцца ў сваіх дзяцей толькі прынесенай са школы адзнакай і тым, ці выканалі яны дамашняе заданне. Калі ж яны ведаюць і прымаюць тое, што ў класе прымяняецца актыўная ацэнка, то рэальна ўплываюць на навучанне сваіх дзяцей. Па-першае, баць ка ці маці можа спытаць: «Якім крытэрыям не адпавядаў твой адказ, твая дамашняя работа, работа ў класе?» Па-другое, бацькі маюць магчымасць параўнаць разам са сваім дзіцем выкананае дамашняе заданне з прапанаванымі настаўнікам крытэрыямі. Гэтыя крытэрыі вучні атрымліваюць ад педагога на паперках, фатаграфуюць на смартфон, або настаўнік іх размяшчае ў сваім блогу.
І на завяршэнне. Паважаныя калегі, спадзяёмся, што вы зацікавіліся актыўнай ацэнкай і, у прыватнасці, НаШтоБуЗУ. Калі ёсць жаданне паглыбіцца ў гэтую тэхналогію навучання, то, вы ўжо ведаеце, трэба звярнуцца на сайт www.aacenka.by. Наступны «рэпартаж» з дыстанцыйных курсаў будзе прысвечаны модулю «Актыўная і выніковая ацэнка».
Мікалай ЗАПРУДСКІ, кансультант дыстанцыйных курсаў.