ЛАВІ ФЭЙК і стань вядомым медыямэйкерам!

23.01.2019

УВАГА! Тут можна азнаёміцца з праектамі, дасланымі на конкурс: https://nastaunik.eu/news/16797
Ц
япер працуе журы. Вынікі будуць абвешчаны 19 мая 2019 г.  

“Лаві фэйк!”

конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя

Вітаем! Ты вучань 8–11 класа (ці табе ад 14 да 18 гадоў), ты бачыш, што людзі каля цябе сутыкаюцца з праблемамі, гледзячы тэлевізар ці блукаючы ў інтэрнэце, і ведаеш, як ім дапамагчы? 

Падзяліся гэтымі ведамі з іншымі, пакажы, як праблему можна было б вырашыць. і атрымай каштоўныя падарункі!

Твой медыя-праект, магчыма, дапаможа тым, хто некрытычна ўспрымае ўсё, што кажуць з экрана; не правярае надзейнасць крыніц інфармацыі; не ўмее адрозніць факты ад меркаванняў; не ведае спосабаў маніпуляцыі з боку СМІ; трапляе пад уплыў рэкламных хітрыкаў; не разумее, што трэба абараняць свае персанальныя дадзеныя; не можа даць рады інтэрнэт-тролям ці тым, хто ў сацыяльных сетках здзекуецца з іншых…

Прапануем табе выпрабаваць свае сілы ў ролі медыямэйкера і мэдыяэксперта! Выкажы сваё меркаванне ў любым медыйным жанры на тэму «Быць медыяпісьменным — гэта проста!»

Намінацыі:

1 Мультымедыя — аўдыё ці відэа: кліп, міні-фільм (не даўжэйшы за 7 хвілін), анімацыя, навучальны відэаролік, падкаст, тэле- ці радыёперадача для школьнага тэлебачання і г.д.

2. Графічныя і інтэрактыўныя медыя: інфаграфіка, фота і фотарэпартаж, плакат, комікс, гульня, квіз і г.д.

3. Тэкставыя медыя: лонгрыд, блог, пост (група ці старонка) ў сацыяльнай сетцы, артыкул у школьнай прэсе, журналісцкае расследаванне, рэпартаж і г.д.

 

 

Агульныя патрабаванні:

  • аўтары павінны прытрымлівацца журналісцкай этыкі і стандартаў, лічыцца з аўтарскімі правамі;
  • пажадана конкурсную работу выканаць на беларускай мове.

Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста:

1. Падумай, якія, на твой погляд, ёсць праблемы ў карыстанні прадукцыяй мас-медыя.

2. Выберы адну праблему і падумай, як можна яе вырашыць. Але ты ж разумееш, што інфармацыя для тваёй бабулі і для твайго сябра павінна быць пададзена па-рознаму.

3. Выберы медыйны жанр і намінацыю, якія найбольш адпавядаюць пастаўленай задачы і тваім уменням стваральніка.

4. Пры стварэнні свайго медыяпраекта прытрымлівайся журналісцкай этыкі і стандартаў, паважай аўтарскія правы. Каб больш даведацца  пра гэта, пачытай наш дапаможнік для стваральніка медыя. (https://nastaunik.eu/node/16574)

4. Прышлі свой праект ці спасылку на яго на адрас mediakonkurs2019@gmail.com з тваім прозвішчам у тэме ліста і намінацыяй (Прыклад: Саша Кавалевіч_ Мультымедыя). 

5. Запоўні анкету-заяўку ўдзельніка Конкурса: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdvf9IZH1Kf6U8LsvYHRtKqHE4mm4pfiOMnIhvtS27Zky4Vaw/viewform

6. Не забудзься назваць настаўніка ці кіраўніка, які вам дапамагаў (калі такі ёсць). Для яго таксама прадугледжаны дыплом.

7. На цырымоніі ўзнагароджання плануюцца сэлебрыці, чырвоная дарожка, фота з найлепшымі медыястваральнікамі краіны, сюрпрызы... 

Работы прымаюцца да 15 красавіка 2019 года. Ацэньваць праекты і вызначаць пераможцаў будзе прафесійнае журы.

Гэта добрая магчымасць зрабіць карысную справу і заявіць пра сябе. Не прапусці!
Да сустрэчы ў Мінску на цырымоніі ўзнагароджання ў траўні 2019 года!

Арганізацыйны камітэт 

mediakonkurs2019@gmail.com

Арганізатары і партнёры конкурса  Таварыства Беларускай школы, Imaguru: Бизнес-Клуб/Startup Hub, Nastaunik.info, EdCampPress Club Belarus.