Працягваем агляд рэсурсаў, якімі падзяліліся з беларускімі настаўнікамі краіны-удзельніцы міжнароднай школы медыяадукацыі . Глядзіце таксама Частка 1: Рэсурсы Беларусі. Частка 2: Рэсурсы Украіны.
Частка 3. Малдова
У Малдове, як і ва Украіне, медыяадукацыя сістэмна ўкараняецца дзяржавай у навучальныя праграмы. У Малдове з 2017 года трэцякласнікі маюць 11 прадметаў па-выбару, адзін з іх - медыяадукацыя. Да кожнага з гэтых 11 прадметаў распрацаваны падручнік, метадычнае суправаджэнне і навучальны курс для настаўнікаў. Праграму і падручнік прадмета "Медыяадукацыя" распрацоўвалі настаўнікі разам з Цэнтрам незалежнай журналістыкі ў рамках праекта «Узмацненне свабоды выражэння меркаванняў у Рэспубліцы Малдова». Праект быў здзейснены пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie і пры фінансаванні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі. Міністэрства адукацыі толькі зацвердзіла праграму і падручнік сваім загадам.
Падручнік мае метадычныя рэкамендацыі для настаўніка. Яго можна спампаваць.
У нас пакуль немагчыма ўявіць, каб Міністэрства адукацыі дало "грыф "падручніку, што напісалі настаўнікі-практыкі разам з журналістамі БАЖ ды яшчэ з прыцягненнем замежнага фінансавання. Наадварот, замест пабудовы супрацоўніцтва і прыцягнення рэсурсаў, яно траціць іх на распальванне варожасці паміж беларусамі: нядаўна наша міністэрства разаслала паперы з загадам, каб на сайтах установаў адукацыі павыдалялі нават спасылкі на недзяржаўныя арганізацыі і іх адукацыйныя рэсурсы.
У Малдове ж, правялі рэформу адукацыі, зацвердзілі актыўную ацэнку і медыяадукацыю на дзяржаўным узроўні, прыбралі патрабаванні накапляльнасці адзнак, зменшылі бюракратыю. Усё робіцца паступова: з 2017 года прадметы па выбару ўвялі ў пачатковай школе, з 2018 - у сярэднем звяне, а з 2019 года ўводзяць у старэйшай школе. Так дзяцей вучаць рабіць адказны выбар траекторыі свайго навучання, прывучаюць сур'ёзна ставіцца да сваёй будучыні. Шмат вучняў Малдовы выбралі медыяадукацыю як прадмет, у пачатковай школе гэта 15 тысяч чалавек, і калі яны гэта зрабілі, прадмет становіцца для іх абавязковым.
Наталля Леу, рэдактар рускамоўнай версіі падручніка, настаўніца пачатковых класаў. Фота з ФБ-старонкі.
Наталля Леу, настаўніца пачатковых класаў, якая працуе ў школе з рускай мовай навучання у Кішынёве, пераклала з румынскай і адаптавала падручнік па медыяадукацыі для пачаткоўцаў. Яна кажа, што ёсць праблемы, бо курс медыяадукацыя выбіраюць не ўсе вучні, а медыякампетэнцыі парэбныя ўсім. Малдаване пакуль не прыйшлі да таго, што робяць украінцы і беларусы – да інтэграцыі медыяадукацыі ва ўсе школьныя прадметы.
Прапануем вам паглядзець некалькі старонак з падручніка для пачаткоўцаў.
Як вам тэкст для аналізу?
Да кожнай тэмы паспрацаваны практыкаванні, у якіх закладзен патэнцыял для развіцця крытычнага мыслення. Выклік - асэнсаванне - рэфлесія - пашырэнне.
А таксама даюцца крытэрыі для ацэнкі
І крытэрыі для самаацэнкі для вучняў
Проста гатовая раздатка! Карыстайцеся!
Іншыя медыяадукацыйныя рэсурсы Рэспублікі Малдова
Учебник Медиаобразование, 3-4 классы, РУС https://drive.google.com/file/d/1s6APOArGfwydFRJSC6iHPrqlXdWmCfgo/view
Учебник Медиаобразование, 7-8 классы, РУМ https://drive.google.com/file/d/1b1mK0kr6a-PI0dmLTy_4TXA2wvAi91fX/view?ts=5bc6f34b
В учебниках можно найти и программу обучения!
Как мы проводим курсы по обучению учителей - 3-4 классы https://bit.ly/2FTpYQG и 7-8 классы https://bit.ly/2G3KPCh
Неделя медиаобразования - https://bit.ly/2I1Loig
Победители конкурса “Что я узнаю на уроках Медиаобразования” https://www.youtube.com/watch?v=NbJjMsltkHU
Trolless - https://www.youtube.com/watch?v=3vQhnQLs0NY и https://www.facebook.com/trolless/
Автор Trolless, Виктор Спыну https://www.facebook.com/victor.noxx .
Платформа Медиаобразование https://educatia.mediacritica.md/ro/ (интервью с учителями, которые препадают Медиаобразование, обмен опытом, разные ресурсы, ролики, игры)
Ролик “Препадаем и изучаем Медиаобразование” https://bit.ly/2YSEdxR