Педагагічная майстэрня
Дзе настаўніку знайсці навінкі беларускай літаратуры?
Сайт "Новыя беларускія кнігі" (https://bellit.store) створаны і папаўняецца па ўласнай прыватнай ініцыятыве беларускага пісьменніка Валерыя Гапеева. Мэта яго: распавесці чытачам пра новыя беларускія кнігі, кіруючыся як на новыя, лепшыя па водгуках, так і на малавядомых, пачынаючых аўтараў. Бо ж ім за ўсё цяжэй, яны – па-за ўвагай СМІ.
Дапаможнік для педагогаў: Відэўрокі на вучэбных занятках у 6 - 11 класах
У дапаможніку, падрыхтаванаму пад эгідай ЮНЕСКА, прадстаўлены рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні навучальных заняткаў з выкарыстаннем відэаўрокаў.
Зваротная сувязь на ўроку матэматыкі. Відэа
Святлана Локіс мае ўласны ютуб канал, дзе дзеліцца відэафрагментамі, якія паказваюць, як працуюць розныя педагагічныя метады і прыёмы.
Прапануем паглядзець ідэю арганізацыі зваротнай сувязі у пачатковай школе.
Грамадства як сістэма. Практыкаванне "Каралева"
Практыкаванне-гульню можна правесці на ўроку грамадазнаўства,10 клас, падчас класнай ці інфармацыйнай гадзіны, у якасці мерапрыемства падчас прадметнага тыдня.
Варыянты пастаноўкі мэт урока ў пачатковай школе. Відэа
Настаўнік-метадыст Святлана Локіс мае 100 ролікаў на ўласным youtube - канале. Вы яшчэ не падпісаліся?
Казкі — найлепшы спосаб пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця!
Педагогі падрыхтавалі зборнік казак, якія дапамогуць у лёгкай і даступнай форме расказаць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту аб Мэтах устойлівага развіцця і абмеркаваць важныя пытанні, звязаныя з імі.
Сайт bellit.info - віртуальная энцыклапедыя беларускай літаратуры
Сайт https://bellit.info/ - гэта віртуальная энцыклапедыя беларускай літаратуры. Змяшчае актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным свеце.
Аўтары новага праекту bellit.info так бачаць сваю місію:
Сайт «Кінакіпа» з вялізнай калекцыяй фільмаў на беларускай мове
Праект КінаКіпа ( https://kinakipa.site/) збірае збольшага замежныя фільмы, серыялы, мультыплікацыю, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі.
Развіццёвая песенька-гульня для дашкольнікаў і першакласнікаў
Студыя "Раю" прапануе навучальную гульню-песеньку, з дапамогай якой можна вучыць словы.
Настаўнік: Вітаем сябры! Навокал столькі цікавага! Давайце вывучаць наша асяроддзе гуляючы. Слухайце песеньку і шукайце разам з намі нешта…



