Педагагічная майстэрня

Сайт «Кінакіпа» з вялізнай калекцыяй фільмаў на беларускай мове

Праект КінаКіпа ( https://kinakipa.site/) збірае збольшага замежныя фільмы, серыялы, мультыплікацыю, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі.

Развіццёвая песенька-гульня для дашкольнікаў і першакласнікаў

Студыя "Раю" прапануе навучальную гульню-песеньку, з дапамогай якой можна вучыць словы.

Настаўнік: Вітаем сябры! Навокал столькі цікавага! Давайце вывучаць наша асяроддзе гуляючы. Слухайце песеньку і шукайце разам з намі нешта…

Класная гадзіна "Вырашэнне канфліктаў"

На класнай гадзіне ці іншым занятку вучні разам з настаўнікам знаёмяцца з медыятэкстам (кінастужка, мульфільм, кліп, фота, артыкул і г.д.), дзе вырашаецца канфлікт ці праблема. Пасля знаёмства з настаўнік прапануе вучням прааналізаваць яго.

Настаўнік года 2023. Намінацыя "Замежная мова"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў замежнай мовы. У метадычных трэндах: работа з медыятэкстамі, візуалізацыя, ролевыя гульні і выкарыстанне сацыяльных сетак як інструментаў д ля навучання.

Настаўнік года 2023. Намінацыя: "Пачатковая школа"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў пачатковай школы. У пачаткоўцаў ганаруюцца актыўная ацэнка, візуалізацыя, інтэрактыўныя метады і чытацкая граматнасць.

Настаўнік года 2023. Намінацыя "Біялогія і хімія"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў біялогіі і хіміі. У метадычных трэндах: праектнае і праблемнае навучанне, мадэляванне і візуалізацыя, мнематэхнікі і эйдэтыка.

Настаўнік года 2023. Намінацыя "Фізіка. Астраномія. Матэматыка. Інфарматыка"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Заўважна спалучаюцца і выкладаюцца: матэматыка праз міні-праекты, фізіка праз эксперыменты, інфарматыка праз гульні.

Настаўнік года 2023. Намінацыя "Беларуская і руская мова і літаратура"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры. Філолагі лічаць, што чытаць трэба, гэта карысна і вельмі цікава, неабходна вярнуць кнігі і чытанне ў моду.

Старонкі