Педагагічная майстэрня

Практычныя работы для розных класаў

Прапануем вам перакладзеныя на беларускую мову практычныя работы са “Сшыткаў для практычных работ” для 6 – 9 кл.(аўтары А. М. Вітчанка, Г.Г. Обух, Н.Г. Станкевіч, выдавецтва “АВЕРСЕВ”) Аўтарам перакладу Віктарам Бунтам дададзеныя творчыя заданні 5 узроўню.

Практычныя работы для 6 класа (doc, 46 КБ)

Практычныя работы для 7 класа (doc, 50 КБ)

Практычныя работы для 8 класа (doc, 60 КБ)

Беларускае пяціборства

Міхась Булавацкі
Пяціборства арыентавана на вучняў, якія маюць здольнасці і схільнасці да матэматыкі і прыродазнаўчых навук, але, каб не забылі, у якой краіне жывуць, ім прапануюцца яшчэ пытанні па гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры. Мова, на якой пададзена праца, ацэньваецца пятым балам. Па суме пяці балаў і вызначаюцца пераможцы. Некаторым таленавітым маладым людзям пяціборства дапамагло ўсвядоміць ненармальнасць іх аднабокай матэматычнай адукацыі і яны адмыслова прыкладалі намаганні для пашырэння сваіх ведаў.

Дапаможнік па калядаванні

Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак.

Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ)
Уваходная песня (1 МБ)
Як пад новым годам (1,5 МБ)
Го-го-го каза (0,5 МБ)
Зямля і неба (1,4 МБ)
Развітальная (0,4 МБ)
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/

Факультатыўны занятак для 3 класа «Роднае слова»


Факультатыўны занятак арганізаваны Аленай Пятроўнай Дакшанінай у форме прэзентацыі для бацькоў, дапаможа дзецям у спасціжэнні светапогляду і душы беларускага народа, яго гумару і таленавітасці з дапамогай народных прыказак і выслоўяў, казак і гульняў.


Спампаваць матэрыял (doc, 63 КБ)




Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы


Прэзентацыя, Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.


Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)




Выкарыстанне знакавых мадэляў пры падрыхтоўцы да ЦТ


Прэзентацыя метада знакавых мадэляў і канкрэтных магчымасцяў яго выкарыстання пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванга тэставання. Аўтар – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гомельскай гімназіі №10 Наталля Жаўняк.

Спампаваць матэрыял (ppt, 216 КБ)




Сцэнар свята «У госці да восені»

Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў  Святланай  Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)


Паводле сайта З рога ўсяго многа

Старонкі