Педагагічная майстэрня

Выкарыстанне праектнай тэхналогіі


Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх вучоных Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук

Цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі

Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч

Цыкл урокаў па тэме «Цудоўны свет музыкі"


Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч:


Спампаваць матэрыял (doc, 5,5 МБ)



Гістарычныя артыкулы Віктара Сырыцы


Прапануем вашай увазе шэраг разнастайных метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі, складзеныя баранавіцкім настаўнікам Віктарам Сырыцам:


Гістарычныя артыкулы, прысвечаныя асобам Тадэвуша Касцюшкі, Барыса Кіта і прыняццю Трэцяга статута Вялікага Княства Літоўска

Віктарыны пра дэкларацыю правоў чалавека і гістарычная асобы Тамаша Зана

Схема «Вялікае Княства Літоўскае – саслоўна-прадстаўнічая манархія»

Урок-экскурсія “Свет кніг”


Урок-экскурсія “Свет кніг”, распрацаваны настаўніцай мінскай гімназіі №4 Інай Цішковай з выкарыстаннем інтэрнета і камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны, лексічны матэрыял і вывучыць новую інфармацыю па тэме.


Вучні рабілі параўнальны аналіз паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і бібліятэкай Кангрэса ЗША.


Спампаваць матэрыял (doc, 200 КБ)


Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,6 МБ)

Прэзентацыі да ўрокаў па культуры Беларусі і гісторыі 1917–1918 гг.




Шэраг прэзентацый, зроеных настаўніцай ліцэя г. Барані Таццянай Лабанавай.

Прэзентацыя “Барока” (ppt, 2,4) для 7 класа (і не толькі. Яе магчыма выкарыстовываць на любых уроках па гісторыі Беларусі і на пазакласных мерапрыемствах) змяшчае ў сабе шэраг фотаздымкаў з сайта “Глобус Беларусі” і распавядае пра яскравую старонку беларускай культуры часоў Вялікага княства Літоўскага.

Урокі па тэхналогii развiццёвага навучання


Настаўнiца геаграфii
гiмназii №10 г. Маладзечна Галiна Дрокiна даслала шэраг сваіх распрацовак урокаў. Адна з іх – гэта ўрок 8 клас па тэме «Прыродныя зоны Паўднёвай Амерыкi» з выкарыстаннем тэхналогii развiццёвага навучання.


Спампаваць матэрыял (doc, 292 КБ)

Урок па тэме “Кровазварот”


Арыгінальную распрацоўку ўрока, зробленую на добрым інфармацыйна-тэхналагічным узроўні, даслала нам настаўніца гарадзенскай гімназіі №6 Гелена Гупянец.

Урок праводзіўся восенню 2008 года ў дзевятым класе, дзе біялогія выкладалася на базавам узроўнні. Большасць вучняў у гэтым класе знаходзілася на 4 і 5 узроўнні навучання па біялогіі.

«Займальная інфарматыка»


Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, крыжаванак, рэбусаў, прэзентацый, складзены настаўніцай Глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук, сабраных у адно выданне.

Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам у арганізацыі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, а вучням – у развіцці логікі, уяўлення, творчасці.


Спампаваць матэрыял (doc, 1,5 МБ)

Прэзентацыя «Гульня па інфарматыцы «Шчаслівы выпадак» (ppt, 250 КБ)

Старонкі