Педагагічная майстэрня

З вопыту работы з адоранымi вучнямi



Сваё бачанне асноўных прынцыпаў працы распавядае настаўніца геаграфіі Галіна Дрокіна

«Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго – тое, што я скажу, ведае кожны»


Чытаць цалкам/

Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для 9 класа

Беларуская мова
Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў. якія забяспечваюць атрыманн агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні)
Дапушчана Міністэрствам адкукацыі Рэспублікі Беларусь 2-е выданне Мінск Нацыянальны інстытут адукацыі 2005 Рэкамендована ў 2008/2009 навучальным годзе.

Пошук шляхоў да роднай мовы з Ірынай Сыско


Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско паспрабавала падысці да важнай сучаснай праблемай Беларусі – выправіць цяперашні стан адносінаў да беларускай мовы ў малодшых школьнікаў, якія жывуць у рускамоўным асяроддзі. У выдадзенай нядаўна кнізе «Шляхі да роднай мовы» яна прапаноўвае шэраг методык засваення новай лексікі, разглядае спосабы ўжывання актыўных метадаў і інавацыйных тэхалогій у выкладанні беларускай мовы. Кніга адрасаваная спецыялістам рознай кваліфікацыі, занятым практычнай дзейнасцю ў сістэме пачатковага навучання.

Nastaunik.info раіць звярнуць увагу на гэтую кніжку ў кнігарнях!

А пакуль што прапануем вам распрацоўкі пытанняў да віктарыны «Знаўцы роднай мовы», якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, а таксама беларускамоўныя філворды.

Спампаваць пытанні віктарыны (doc, 43 КБ)

Спампаваць філворды (doc, 69 КБ)

Таксама можаце спампаваць прэзентацыю “Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах”, якой Ірына апісвае досвед уласнага праекта, які быў праведзены з вучнямі пачатковых класаў рускамоўных школ, а таксама ілюструе тэматычны падыход ў засваенні новай лексікі на прыкладзе тэматычнага блока “Птушкі”.

Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,1 МБ)

Падручнік для 10 класа 12-гадовай школы

Падручнік для 10 класа 12-гадовай школы

Аўтары падручніка нямецкай мовы для школ з беларускай мовай навучання – А. П. Будзько і В. М. Еўтуховіч.
Спампаваць тут (rar, 4,3 МБ)

Паводле сайтаadu.by

Падручнік па чарчэнні па-беларуску: першы раздзел


Не так даўно на сайце «Нацыянальнага інстытута адукацыі" быў размешчаны першы раздзел падручніка па чарчэнні для 9 класа В. М. Вінаградава. На жаль, нягледзячы на тое, што прызначаны падручнік для школ з беларускай і рускай мовамі навучання, беларускамоўнай версіі на сайце няма. Каманда Nastaunik.info прапануе вам пераклад гэтага раздзела на беларускую мову (малюнкі будуць адаптаваныя для беларускамоўнага навучання ў хуткім часе).

Спампаваць тут (zip, 5 МБ)

Падручнік Музыка 3-і клас. Пампуйце.


Тут вы можаце спампаваць падручнік Музыка 3 клас 1-я чвэрць.
А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Поўная версія падручніка з'явіцца ў продажы ў бліжэйшы час.  
Музыка 3 клас 1-я чвэрць. А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Пампавацьтут
Крыніца інфармацыі: Сайт adu.by

Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі


Раней на nastaunik.eu мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.

Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)

Тэарэма Піфагора – школьнікам і іншапланецянам

Настаўнік матэматыкі Іван Храпавіцкі задаўся пытаннем, што варта было ўлучыць у пасланне, калі б мы выйшлі на кантакт з нейкай незямной цывілізацыяй? Паводле меркавання розных спецыялістаў гонар прэзентаваць культуру планеты Зямля мелі б: 9-я сімфонія Бетховена, формула Эйнштэйна, адзін з твораў Шэкспіра, штосьці з біялогіі і формула Піфагора.
З гэтай нагоды ён распрацаваў у праграме «Жывая геаметрыя» міні-дапаможнік, які ўлучае аніміраваныя ілюстрацыі розных доказаў вялікай тэарэмы, а таксама практыванні па гэтай тэме школьнай праграмы.

Каралева законаў або што такое Канстытуцыя?


На сайце «Талька і наваколлі" размешчаны матэрыял конкурсу-гульні да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9–11 класа.

Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі і ў новы час? Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. У чым сутнасць зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца да абмеркавання тут.

Старонкі