Педагагічная майстэрня
Еўрапейскія вожыкі абпаўзаюць Беларусь па перыметры
Цікавы рэпартаж часопіса “34”, прысвечаны беларускім вожыкам і іх даследчыку, выкладчыку кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, Аляксандру Саварыну (былы настаўнік біялогіі і хіміі гомельскай школы №10).
Чытаць рэпартаж
Асновы вучнёўскай даследчай працы
Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.
У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.
Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч
Самастойныя і кантрольныя работы для 7–8 класаў
Складзеныя Юрыем Петуховым
7 клас:
Міні-праверачная работа па тэме «Раўнамерны і паступальны рух» (pdf, 34 КБ)
Міні-праверачная работа па тэме «Раўнанне раўнамернага руху» (pdf, 22 КБ)
Самастойная работа па тэме «Механічны рух» (pdf, 31 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Механічны рух. Шчыльнасць» (pdf, 54 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (pdf, 55 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Ціск» (pdf, 65 КБ)
8 клас:
Міні-праверачная работа па тэме «Будова атама» (pdf, 27 КБ)
Кантрольна работа па тэме «Электрычны ток» (pdf, 46 КБ)
Таксама даступны архіў зыходнікаў матэрыялаў у фармаце .tex (zip, 9 КБ).
Творчая асоба Ніны Мацяш. Лірыка кахання. Верш «Я Вас люблю»
Урок, распрацаваны настаўніцай белаазёрскай школы Галінай Скарынай.
Распрацоўкі заняткаў па прадмеце «Мая Радзіма – Беларусь»
«Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі" (doc, 48 КБ) – гульня-віктарына. Аўтар – выхавальніца ГПД гомельскай школы №67 І. В. Кніга.
«Як помнікі воінскай славы, фарты крапасныя ўстаюць» (doc, 123 КБ) – Завочны ўрок-падарожжа па мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», распрацаваны настаўніцай 36-й пачатковай школы г. Брэста І. І. Катоўскай
«Якой вышыні Курган Славы?» (doc, 187 КБ)- урок-роздум для вучняу 3 класа, распрацаваны Наталляй Янушэвіч
«Муры старажытных замкаў" (doc, 121 КБ)- урок для 3-га класа, распрацаваны настаўніцай мінскай школы №55 Л. В. Базыльічык.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
«Ветлівымі словамі трэба даражыць»
Распрацоўка ўрока ў II і III класах малакамплектнай школы. Аўтар – дацэнт кафедры псіхолага-педагагічнага
забеспячэння сістэмы адукацыі Брэсцкай вобласці З. М. Кавалевіч.
Спампаваць матэрыял (doc, 74 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
«Беларусь, Расія, СССР у 1917–1939 гг.»
Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы Наталляй Ільініч.
Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)
Кампутарны слоўнік – сайт беларускай тэраміналогіі
Вялікай цяжкасцю ў працы настаўніка інфарматыкі ў беларускай школе з'яўляецца падбор належнай тэрміналогіі. Большасць беларускіх выданняў – састарэлыя і неадаптаваныя да такой сучаснай галіны, як інфармацыйныя тэхналогіі.
Запрашаем вас на сайт http://kamputerm.org/, які можа дапамагчы Вам знайсці патрэбны пераклад з англійскай або рускай мовы!
Урок-падарожжа «Шляхам Якуба Коласа»
Інтэграваны ўрок з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій, распрацаваны настаўніцамі глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько.



